Эрых фон Фалькенгайн: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
др JerzyKundrat перанёс старонку Эрых фон Фалькенхайн у Эрых фон Фалькенгайн: згодна БЭ
(Няма розніцы)

Версія ад 09:10, 19 сакавіка 2014

Эрых фон Фалькенхайн
Erich von Falkenhayn
Сцяг27-ы Ваенны міністр Прусіі
7 чэрвеня 1913 — 21 студзеня 1915
Манарх Вільгельм II
Сцяг5-ы Начальнік генеральнага штаба Германіі
14 верасня 1914 — 19 жніўня 1916
Манарх Вільгельм II
Папярэднік Хельмут Іаган Людвіг фон Мольтке
Пераемнік Паўль фон Гіндэнбург

Нараджэнне 11 верасня 1861
Каралеўства Прусія
Смерць 8 красавіка 1922
Патсдам, Германія
Месца пахавання
Род Falkenhayn[d][2]
Імя пры нараджэнні ням.: Erich Georg Anton Sebastian von Falkenhayn[2]
Бацька Fedor von Falkenhayn[d][2]
Маці Franziska Freiin von Rosenberg[d][3][2]
Веравызнанне лютэранства
Адукацыя
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук
Дзейнасць палітык, ваенны, Ваенны саветнік, ваенны, ваенны аташэ, салдат, ваенны камандзір
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера ваенная справа[1] і армія[1]
Ваенная служба
Прыналежнасць Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германская імперыя
Род войскаў Германская імперская армія
Званне Генерал пяхоты (1915)
Бітвы Паўстанне баксёраў
Першая сусветная вайна
Узнагароды
Order of Osmanieh ордэн Чорнага арла ордэн Чырвонага арла Order of the Crown (Prussia) Pour le Mérite ордэн Узыходзячага сонца Order of the Sacred Treasure Ваенны ордэн Максіміліяна Іосіфа Military Merit Order
Жалезны крыж
Large Military Merit Medal Order of the Double Dragon
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эрых фон ФАЛЬКЕНГАЙН (Эрых фон Фалькенхайн, ням.: Erich von Falkenhayn; 11 верасня 1861, замак Бельхаў каля г. Торунь, цяпер Польшча8 красавіка 1922, пад Патсдамам) — германскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал ад інфантэрыі (1915). Ваенны міністр Прусіі (19131914), начальнік генеральнага штаба Германіі (1914—1916) падчас Першай сусветнай вайны.

Ваенную службу распачаў у 1880. У 1890 скончыў Акадэмію Генеральнага штаба. Некалькі гадоў быў інструктарам кітайскай арміі, а пад час паўстання баксёраў працаваў у нямецкім штабе інтэрвенцкіх сіл. Пасля вяртання дахаты служыў у нямецкім Генеральным Штабе. З чэрвеня 1913 (да студзеня 1915) выконваў функцыі прускага ваеннага міністра.

Няўдачы нямецкай арміі на пачатку Першай Сусветнай вайны прывялі да таго, што кайзер Вільгельм II прызначыў Фалькенхайна 14 верасня 1914 шэфам Генеральнага штаба замест Гельмута фон Мультке.

Напачатку Фалькенхайн паспрабаваў адцяць на Заходнім фронце англічан і французаў ад мора. Гэта не атрымалася. Тады ён прыняў стратэгію пераносу актыўных дзеянняў на іншыя франты, галоўным чынам на ўсходні, каб змусіць Расію прасіць перамір'я. У 1915 падрыхтаваў пераможныя аперацыі на ўсходнім фронце, а таксама захапіў Сербію. Аднак ён меў канфлікт з камандуючым усходнім фронтам — Гіндэнбургам і Людэндорфам, таму не хацеў кідаць усе сілы на Расію. Не верыў у магчымысць поўнай перамогі над Расійскай Імперыяй і баяўся за аслабленне заходняга фронту. Чакаючы на палітычны дагавор з Расіяй, вырашыў аслабіць заходніх саюзнікаў: праз атакі падводнымі чоўнамі англійскіх караблёў і «выкрываўленне» французскай арміі (Бітва пад Вердэнам).

Параза плана пад Вердэнам, наступ Брусілава на ўсходзе і ўваход у вайну Румыніі сталі вынікам адхілення Фалькенхайна ад камандвання 29 жніўня 1916. Яго пераемнікамі сталі Гіндэнбург і Людэндорф.

Яго прызначылі камандуючым 9-й Арміі, якая ваявала супраць Румыніі (верасень 1916 — чэрвень 1917), дзе выдатна праявіў свае якасці. У канцы 1916 разам з групай ген. А. Макензена нанёс паражэнне румынскай арміі і ўзяў Бухарэст. Вясною 1917 выехаў у Турцыю. Там камандаваў турэцкай Групай Арміі Палесціна. Атрымашў некалькі балючых паразаў і ў лютым 1918 быў вызвалены з пасады.

3 сакавіка 1918 камандуючы 10-й арміяй (на Беларусі). На акупіраванай тэрыторыі праводзіў самастойную, незалежную ад Берліна палітыку. Фактычна прызнаў Беларускую Народную Рэспубліку і падтрымаў Раду БНР. 27.3.1918 перадаў у кампетэнцыю Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ведамствы гандлю, прамысловасці, асветы, сацыяльнага забеспячэння, якія дзейнічалі пад кантролем акупацыйных улад. Разглядаў Раду БНР і Народны Сакратарыят Беларусі як пасрэднікаў паміж германскай адміністрацыяй і беларускім насельніцтвам у пытаннях вырашэння жыццёвых цяжкасцей, выкліканых вайной. Фактычна рыхтаваў гэтыя органы да прыняцця на сябе ўлады ў выпадку станоўчага для Германіі выніку вайны[4]. У лістападзе—снежні 1918 кіраваў эвакуацыяй германскіх войск з тэрыторыі Беларусі.

Сышоў на спачынак 5 чэрвеня 1919, знаходзіўся ў рэзерве. Выдаў успаміны «Нямецкае камандванне ў 1914—1916».

Зноскі

  1. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. а б в г Deutsche BiographieMünchen BSB, Historische Kommission bei der Bayerischen Akademie der Wissenschaften, 2001.
  3. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  4. А. Лукашзвіч (2003)

Літаратура

  • Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй: Пер. з пол. Мн., 1993.
  • Лукашзвіч А. Фалькенгайн // ЭГБ ў 6 т. Т. 6 Кн. ІІ. Мн., 2003.