Беларусы ў Аргенціне: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
[[Беларусы]] ў [[Аргенціна|Аргенціне]] — частка [[Беларуская дыяспара|беларускай дыяспары]], якая сфарміравалася пераважна ў 20 стагоддзі.
[[Беларусы]] ў [[Аргенціна|Аргенціне]] — частка [[Беларуская эміграцыя|беларускай дыяспары]], якая сфарміравалася пераважна ў 20 стагоддзі.


== Іміграцыя з Беларусі да Першай Сусветнай вайны ==
== Іміграцыя з Беларусі да Першай Сусветнай вайны ==

Версія ад 18:07, 19 сакавіка 2014

Беларусы ў Аргенціне — частка беларускай дыяспары, якая сфарміравалася пераважна ў 20 стагоддзі.

Іміграцыя з Беларусі да Першай Сусветнай вайны

Эміграцыя з Беларусі ў Аргенціну да Першай Сусветнай вайны застаецца збольшага не вывучанай і не задакументаванай. Статыстычны іміграцыйны ўлік у Аргенціне праводзіцца з 1857. Ад гэтага году і да 1915 у Аргенціну выехалі з Расійскай імперыі 161 422 чал.[1] Аднак, гэтая статыстыка не фіксавала этнічную прыналежнасць і веравызнанне імігрантаў, а тольку краіну, адкуль яны выехалі.

Ёсць меркаванні, што першыя імігранты з Беларусі трапілі ў Аргенціну пасля 1812 года — гэта былі жаўнеры Літоўскага легіёна генералаў Кнішэвіча і Рынкевіча, які ваяваў на баку Напалеона і пасля вайны ў значнай сваёй частцы эміграваў у Францыю, адкуль потым невядомая колькасць трапіла ў Аргенціну.[2]

Прыводзіцца лічба ў 5621 эмігрантаў з Меншчыны, якія прыбылі ў Аргенціну ў 1907 г., але дакладныя першакрыніцы гэтай інфармацыі невядомыя[2]. На думку аргенцінскага загадчыка статыстыкі, за 20 гадоў да 1910 у рэспубліцы засталося 85 тыс. выхадцаў з Расіі[3]

Іміграцыя ў міжваенны перыяд

Лепей задакументаваная іміграцыя ў Аргенціну з Заходняй Беларусі ў міжваенныя часы. Пераважна іміграцыя складалася з мужчын, якія прыязджалі на заробкі. Дакладная колькасць імігрантаў з Беларусі невядомая, паводле экспертных ацэнак, лік ідзе на дзясяткі тысяч[4]

У 1934 годзе ў Буэнас-Айрэсе стварылася першая арганізацыя беларускай дыяспары — Беларускае культурна-прасветнае таварыства. У 1937 годзе ўтварылася таварыства «Культура», у 1938 годзе — Беларускае культурнае таварыства «Белавеж». У маі 1939 года таварыствы сфарміравалі Федэрацыю беларускіх таварыстваў у Аргенціне.[2]

У 30-я — 40-я гады існавала Бібліятэка імя Івана Луцкевіча, тэатральны гурток, выдаваліся беларускія календары, насценныя газеты на беларускай і рускай мовах.[2]

Пасля Другой Сусветнай вайны

Пасля вайны шэрагі беларускай дыяспары ў Аргенціне папоўніліся за кошт новых уцекачоў з Беларусі.

У пачатку 50-х у Аргенціне існавала арганізацыя беларускіх ветэранаў Другой Сусветнай вайны — Згуртаванне беларускіх камбатантаў у Аргенціне. Старшынёй арганізацыі ў 1951 г. быў Уладзімір Другавец[5].

Рэпатрыяцыя

У другой палове 50-х гадоў і ў 60-х гг. назіралася хваля вяртання беларусаў у БССР пад уплывам агітацыі з боку савецкага пасольства. Дыяспара з 40-х гадоў знаходзілася пад моцным расійска-савецкім уплывам і таму была ўспрымальная да агітацыі на карысць вяртання ў Беларусь.

Сучаснасць

У 2010 годзе ў горадзе Лаваёль адкрыўся Цэнтр беларускай культуры імя Кастуся Каліноўскага[6]. У Цэнтры праводзіцца навучанне па наступных напрамках: беларуская мова, урокі музыкі і народных спеваў, разьба па дрэве, жывапіс, беларуская вышыўка, гісторыя і культура Беларусі. У верасні 2012 года ў г.Лавальёл на базе клуба славянскай дыяспары «Дніпро» і Цэнтра беларускай культуры імя Кастуся Каліноўскага адбылося святкаванне юбілейных датаў выдатных беларускіх паэтаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка.[7]

Зноскі

  1. Шейнбаум, Л. С. Аргентинский этнос. Этапы формирования и развития. — М., 1984. — С. 107.
  2. а б в г Эміль Цяўлоўскі, «Беларусы ў Аргентыне» — Запісы. Беларускі інстытут навукі і мастацтва, № 32 New York — Miensk, 2009
  3. Крюков, Н. Аргентина. Сельское хозяйство в Аргентине в связи с общим развитием страны. — СПб., 1911. — С. 442.
  4. http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=123916
  5. Юрый Грыбоўскі. Беларускі камбатанцкі рух на Захадзе пасля Другой Сусветнай вайны — Запісы. Беларускі інстытут навукі і мастацтва, № 32 New York — Miensk, 2009
  6. http://www.belarus.kz/aktueller/all/853/348
  7. http://argentina.mfa.gov.by/ru/bilateral_relations/compatriots/

Шаблон:Накід