Вялікі пост: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 27: Радок 27:
Трэцяя нядзеля Вялікага посту і наступная за ёю сядміца называецца Крыжапаклоннай, бо Царква ўслаўляе Святы Крыж і духоўныя плады смерці на Крыжы Збавіцеля. На гэтым тыдні да пятніцы Святы Крыж выносіцца на сярэдзіну храма і знаходзіцца там для пакланення вернікаў. Пры пакланенні Крыжу ў царкве гучыць спеў: «Крыжу Твайму пакланяемся, Уладар, і Святое Уваскрасенне Тваё славім». Гэта дабравешчанне аб Крыжы і пакланенне яму ўсцешна напамінаюць нам аб набліжэнні светлага [[Вялікдзень|свята Уваскрасення Хрыстовага]].
Трэцяя нядзеля Вялікага посту і наступная за ёю сядміца называецца Крыжапаклоннай, бо Царква ўслаўляе Святы Крыж і духоўныя плады смерці на Крыжы Збавіцеля. На гэтым тыдні да пятніцы Святы Крыж выносіцца на сярэдзіну храма і знаходзіцца там для пакланення вернікаў. Пры пакланенні Крыжу ў царкве гучыць спеў: «Крыжу Твайму пакланяемся, Уладар, і Святое Уваскрасенне Тваё славім». Гэта дабравешчанне аб Крыжы і пакланенне яму ўсцешна напамінаюць нам аб набліжэнні светлага [[Вялікдзень|свята Уваскрасення Хрыстовага]].


=== 4-я нядзеля, Іаана Лесвічніка ===
=== 4-я нядзеля, Свяціцеля Іаана Лесвічніка ===
Набажэнствы чацвёртай нядзелі ўслаўляюць падзвіжніка VII стагоддзя [[святы Іаан Лесвічнік|прападобнага Іаана Лесвічніка]], аўтара кнігі «Лесвіца раю». У сваім творы Св. Іаан намаляваў шлях паступовага ўзыходжання чалавека па лесвіцы духоўнай дасканаласці. «Лесвіца» ўказвае 30 ступеняў дасканаласці, па колькасці гадоў зямнога жыцця Збавіцеля, Яго грамадскага служэння чалавечаму роду.
Набажэнствы чацвёртай нядзелі ўслаўляюць падзвіжніка VII стагоддзя [[святы Іаан Лесвічнік|прападобнага Іаана Лесвічніка]], аўтара кнігі «Лесвіца раю». У сваім творы Св. Іаан намаляваў шлях паступовага ўзыходжання чалавека па лесвіцы духоўнай дасканаласці. «Лесвіца» ўказвае 30 ступеняў дасканаласці, па колькасці гадоў зямнога жыцця Збавіцеля, Яго грамадскага служэння чалавечаму роду.



Версія ад 02:48, 22 сакавіка 2014

Вя́лікі пост — самы галоўны і строгі пост у Каталіцкім касцёле і ў Праваслаўнай царкве. Папярэднічае Вялікадню.

Праваслаўная традыцыя

Вялікі пост доўжыцца сем тыдняў перад Пасхай (Вялікаднем) і складаецца з саракадзённага посту (Чатырыдзясятніцы) і посту Страсной сядміцы ў памяць выратавальных страсцей Хрыстовых.

Патрабаванні да поснай ежы

У Вялікі пост царкоўны статут дазваляе ўжываць алей толькі па суботах, нядзелях і ў дні памяці асабліва шаноўных святых, а рыбу — толькі ў святы Благавешчання і Уваходу Гасподняга ў Іерусалім (Вербная нядзеля). Прычым тлушч і мяса выключаюць з ежы ўжо ў апошні прадпосны тыдзень — Масленіцу, ва ўсе дні якой дазваляецца ўжываць малочную ежу.

Падрыхтоўчыя тыдні

Да Вялікага посту хрысціяне рыхтуюцца тры тыдні, дзеля чаго ўсталяваныя:

  • нядзеля аб мытары і фарысеі;
  • Нядзеля аб блудным сыне;
  • Нядзеля мясапусная, аб Страшным судзе.

Загавіны адбываюцца ў сырапусную нядзелю, у якую ўспамінаецца Адамава выгнанне з раю. Гэтая нядзеля таксама называецца «Даравальная».

Першая сядміца

Першая сядміца Вялікага посту адрозніваецца асаблівай строгасцю. У першыя чатыры дні на вячэрнім богаслужэнні чытаецца Вялікі пакаянны канон святога Андрэя Крыцкага з прыпевамі: «Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне». У пятніцу Першай сядміцы па заканчэнні ранішняга набажэнства адбываецца асвячэнне куцці ў памяць аб вялікамучаніку Фёдары Ціроне.

1-я нядзеля, Свята Перамогі Праваслаўя

У першую нядзелю Вялікага посту адбываецца святкаванне Свята Перамогі Праваслаўя, усталяванае пры візантыйскай царыцы Феадоры ў 842 годзе ў памяць канчатковай перамогі Праваслаўнай Царквы над усімі ерэтычнымі вучэннямі, у асаблівасці над апошнім з іх — іканаборскім.

2-я нядзеля, Свяціцеля Рыгора Паламы

Другая сядміца і нядзеля Вялікага посту называецца сядміцай і Нядзеляй святлатворных пастоў: царква моліць Госпада аб жыватворным азарэнні ўсіх, хто посціцца і каецца. У набажэнстве гэтай сядміцы і Нядзелі разам са скрухаю аб грахоўным стане чалавека ўхваляецца пост, як шлях да такога нутранога жыватворнага азарэння. Свяціцель і цудатворца Рыгор Палама, архіепіскап Салунскі (XIV ст.), памяць якога святкуецца ў другую нядзелю, з асаблівай сілаю раскрыў праваслаўнае вучэнне аб жыватворным святле і магчымасці азарэння ім чалавека праз малітву, пост і іншыя духоўныя подзвігі самаахвярнасці.

3-я, Крыжапаклонная нядзеля

Трэцяя нядзеля Вялікага посту і наступная за ёю сядміца называецца Крыжапаклоннай, бо Царква ўслаўляе Святы Крыж і духоўныя плады смерці на Крыжы Збавіцеля. На гэтым тыдні да пятніцы Святы Крыж выносіцца на сярэдзіну храма і знаходзіцца там для пакланення вернікаў. Пры пакланенні Крыжу ў царкве гучыць спеў: «Крыжу Твайму пакланяемся, Уладар, і Святое Уваскрасенне Тваё славім». Гэта дабравешчанне аб Крыжы і пакланенне яму ўсцешна напамінаюць нам аб набліжэнні светлага свята Уваскрасення Хрыстовага.

4-я нядзеля, Свяціцеля Іаана Лесвічніка

Набажэнствы чацвёртай нядзелі ўслаўляюць падзвіжніка VII стагоддзя прападобнага Іаана Лесвічніка, аўтара кнігі «Лесвіца раю». У сваім творы Св. Іаан намаляваў шлях паступовага ўзыходжання чалавека па лесвіцы духоўнай дасканаласці. «Лесвіца» ўказвае 30 ступеняў дасканаласці, па колькасці гадоў зямнога жыцця Збавіцеля, Яго грамадскага служэння чалавечаму роду.

5-я нядзеля, Марыі Егіпецкай

У пятую нядзелю Вялікага Посту Царква ўслаўляе святую Марыю Егіпецкую. Жыццё блудніцы, якая раскаялася, вучыць нас, што ніякія грахі і беззаконнасць не могуць быць непераадольнай перашкодай на шляху чалавека да Бога, калі толькі гэты прыход дапаўняецца постам, малітваю і шчырым пакаяннем.

Страсная сядміца

Чатырыдзясятніцу і Страсную сядміцу падзяляе Вербная нядзеля. Перадвялікодная сядміца прысвячаецца ўспаміну апошніх дзён зямнога жыцця Хрыста, Ягоным пакутам на Крыжы, смерці і пахаванню. Па велічы і важнасці гэтых падзеяў кожны дзень сядміцы называецца святым і вялікім. Вернікі праводзяць іх у строгім устрыманні, шчырай малітве, у подзвігах дабрадзейнасці і міласэрднасці - каб належным чынам сустрэць радаснае свята Вялікадня.

Каталіцкая традыцыя

Вялікі пост — саракадзённы літургічны перыяд падрыхтоўкі да Велікодных святаў, які пачынаецца ў Папяльцовую сераду. На ўзор саракагадовага вандравання, якое, распачаўшыся ў свята Пасхі, прывяло выбраны народ з егіпецкай няволі ў зямлю абяцаную, а таксама па прыкладу самога Хрыста, які сорак дзён прабываў у пустыні, Касцёл рыхтуецца да Пасхальнага Трыдуума. Гэты перыяд звязаны з пакаяннем і аскезай, а таксама асаблівым чынам прысвечаны разважанню над Мукай Пана (пасійныя набажэнствы). У хрысціянскай традыцыі Вялікі пост заўсёды быў звязаны з устрыманнем ад удзелу ў забавах, ад мясных страваў і ад алкаголю. Знешнімі праявамі Вялікага посту з'яўляюцца: фіялетавы колер літургічнага адзення, адсутнасць у Святой Імшы спеву «Алілуя» і гімна «Хвала на вышынях Богу…», больш сціплае аздабленне касцёлаў, а з пятай нядзелі Вялікага посту — захінутыя фіялетавай тканінай крыжы.

Вялікі тыдзень — апошні тыдзень перад Вялікаднем, асаблівым чынам прысвечаны разважанню над збавеннай Мукай Пана. Ён пачынаецца ў Пальмовую нядзелю, а завяршаецца ў Нядзелю Змёртвыхпаўстання Пана. Асноўныя літургічныя цэлебрацыі Вялікага тыдня наступныя: у Вялікі чацвер — Імша Вячэры Пана; у Вялікую пятніцу — літургія на ўшанаванне Мукі Пана, падчас якой адбываецца адарацыя святога Крыжа; і, нарэшце, Пасхальная вігілія ў Святую ноч (святы пасхальны Трыдуум).

Шаблон:Стаб