Палац Шарлотэнбург: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные |
др removed Category:Архітэктура барока; added Category:Збудаванні Германіі ў стылі барока using HotCat |
||
Радок 23: | Радок 23: | ||
[[Катэгорыя:Палацы Берліна|Шарлотэнбург]] |
[[Катэгорыя:Палацы Берліна|Шарлотэнбург]] |
||
[[Катэгорыя:Славутасці Берліна]] |
[[Катэгорыя:Славутасці Берліна]] |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Збудаванні Германіі ў стылі барока]] |
||
[[Катэгорыя:Раён Шарлотэнбург]] |
[[Катэгорыя:Раён Шарлотэнбург]] |
||
Версія ад 15:38, 30 сакавіка 2014
Палац Шарлотэнбург (ням.: Schloss Charlottenburg) — адзін з найбольш вытанчаных прыкладаў архітэктуры барока ў Германіі. Размешчаны ў аднайменным раёне Берліна. Палац быў пабудаваны па загаду жонкі Фрыдрыха I, каралевы Сафіі Шарлоты. Першапачаткова палац насіў назву Літцэнбург (ням.: Lietzenburg) і быў летняй рэзідэнцыяй, але паступова разросся ў масіўнае збудаванне. Галоўны ўваход у замак мае 48-мятровы купал, увянчаны пазалочанай статуяй Фартуны.
У галоўным крыле палаца размяшчаюцца апартаменты Фрыдрыха. Асаблівую цікавасць уяўляе зала прыёмаў — велізарнае памяшканне з высокімі скляпеннямі, нішамі і барэльефамі. У самым канцы заходняга крыла знаходзіцца фарфоравая зала, якая змяшчае выдатны збор кітайскага фарфору.
У заходнім крыле палаца размешчана Вялікая аранжарэя, пабудаваная ў 1709—1712 гадах. Узімку ў ёй выстаўляліся рэдкія расліны, а ў летнія месяцы ў яе двары праводзіліся святочныя прадстаўленні. Разбураная падчас Другой сусветнай вайны, яна была цалкам рэканструявана і цяпер служыць месцам правядзення ўрачыстых вечароў і канцэртаў.
З усходняга боку замка размяшчаецца летні домік ў італьянскім стылі — павільён Шынкеля (ням.: Schinkel Pavillon). Карл Фрыдрых Шынкель, вядучы архітэктар таго часу, пабудаваў гэты дом у 1825 годзе. Сёння тут знаходзіцца невялікі, але варты наведвання музей, дзе выстаўлены малюнкі і накіды мастакоў ранніх 1800-х гадоў. Некаторыя замалёўкі былі выкананы самім Шынкелем.
У афармленні палаца ўдзельнічаў скульптар Густаў Герман Блезер, які стварыў мармуравыя бюсты Дантэ, Петраркі, Таса і Арыёста.
Спасылкі
Палац Шарлотэнбург на Вікісховішчы |
- Палац Шарлотэнбург на афіцыйным сайце Фонду прускіх палацаў і садоў Берліна-Брандэнбурга (англ.)
- Шарлотэнбург «Берлін: Шарлотэнбург — палац бабулі Фрыдрыха Вялікага». Рэпартаж Deutsche Welle
- Інтэрактыўныя 360° фатаграфіі аранжарэі палаца Шарлотэнбург