Цыталогія: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Дадаў звесткі пра гісторыю і клеткавую тэорыю |
|||
Радок 9: | Радок 9: | ||
= Клеткавая тэорыя = |
= Клеткавая тэорыя = |
||
Клеткавая тэорыя была выкладзена нямецкім навукоўцам Т. |
Клеткавая тэорыя была выкладзена нямецкім навукоўцам Т. Шванам у манаграфіі «Мікраскапічныя даследавання", якая была апублікаваная ў 1839 г. У ёй Т. Шван абгрунтаваў прынцыпы, якія заклалі тэарэтычныя асновы цыталогіі. Рудольф Вірхоў пазней (1858) дапоўніў яе найважнейшым пунктам (ўсякая клетка з'яўляецца ад іншай клеткі - «cellula e cellula»). |
||
'''Асноўныя палажэнні сучаснай клеткавай тэорыі:''' |
'''Асноўныя палажэнні сучаснай клеткавай тэорыі:''' |
Версія ад 22:42, 8 красавіка 2014
Цытало́гія (грэч. κύτος - «ёмішча», тут: «клетка» і λόγος - «вучэнне», «навука») — раздзел біялогіі, які вывучае будову, хімічны склад, функціі, індывідуальнае развіццё і эвалюцыю клетак жывых арганізмаў. Прадметам вывучэння цыталогіі з'яўляецца, адпаведна, клетка, асноўным метадам даследаванняў - мікраскапія, тэарэтычнай асновай - клетачная тэорыя. Разам з назвай цыталогія можна сустрэць назвы клеткавая біялогія або біялогія клеткі.
Гісторыя
Як самастойная навука цыталогія сфармавалася у канчатку XIX ст. У 1884 г. выйшла кніга французскага навукоўца Жана Батыста Карнуа "Біялогія клеткі", у якой быў абагульнены назапашаны да гэтага часу матэрыял і дадзена абгрунтаванне трох асноўных задач мікраскапічнага даследавання жывых арганізмаў - агульнай, вышэйшай і спецыяльнай біялогіі клеткі або цыталогіі. Гэтую дату і можна лічыць пачаткам самастойнага развіцця цыталогіі.
Як кожная самастойная навука, цыталогія мае уласны прадмет, метады і тэарэтычную аснову. На фараванне цыталогіі найбольшы ўплыў аказалі такія падзеі, як вынаходніцтва мікраскопа, адкрыццё клеткі і стварэнне клетачнай тэорыі. Першы мікраскоп быў сканструяваны італьянскім фізікам Г. Галілеем у 1609 г. як мадыфікацыя створанага ім раней тэлескопа. Ён уяўляў сабой доўгую трубу з выпуклым аб'ектывам і ўвагнутым акулярам і далейшага распаўсюду не атрымаў. З дапамогай гэтага мікраскопа Ф. Стелучы ў 1625 г. выявіў фасеткавуя будову вачэй пчалы, а Ф. Чэзі ў 1628 вывучаў споры папараці. Наступныя мадэлі мікраскопаў, якія выраблялі па схеме І. Кеплера, уяўлялі сабой настольныя прыборы з выпуклым аб'ектывам і акулярам. Адначасова з канца XVI ст. сталі шырока выкарыстоўвацца так званыя "простыя мікраскопы", якія складаліся з адной дваякапукатай лінзы невялікага дыяметра. Менавіта такім прыборам карыстаўся, які адкрыў пратыстаў, галандзец А. Левенгук.
Клеткі раслін былі ўпершыню апісаны ангельскім фізікамР. Гукам ў кнізе "Мікраграфія", апублікаванай у 1665. Вывучаючы зрэзы коркі, стрыжні бузіны і мякаці іншых раслін, Р. Гук выявіў, што ўсе яны складаюцца з аднатыпных структур - замкнёных бурбалак, якім ён даў назву cellula (ячэйка). Ён таксама вылічыў, што ў адной кубічнай цале расліннай тканкі (1 цаля = 25,4 мм) змяшчаецца каля 125 млн. клетак. Адкрыццё клеткі Р. Гукам стымулявала мікраскапічныя даследаванні жывых арганізмаў. У 1671 выйшлі ў свет працы італьянца М. Мальпігі "Анатомія раслін" і ангельца Н. Гру "Пачаткі анатоміі раслін", якія былі прысвечаны вывучэнню мікраскапічнага будовы раслін. Мяркуючы, што органы раслін складаюцца ў асноўным з пераплеценых валокнаў, Н. Гру ўвёў у цыталогію паняцце "тканка".
Клеткавая тэорыя
Клеткавая тэорыя была выкладзена нямецкім навукоўцам Т. Шванам у манаграфіі «Мікраскапічныя даследавання", якая была апублікаваная ў 1839 г. У ёй Т. Шван абгрунтаваў прынцыпы, якія заклалі тэарэтычныя асновы цыталогіі. Рудольф Вірхоў пазней (1858) дапоўніў яе найважнейшым пунктам (ўсякая клетка з'яўляецца ад іншай клеткі - «cellula e cellula»).
Асноўныя палажэнні сучаснай клеткавай тэорыі:
- Клетка - гэта элементарная, функцыянальная адзінка будовы ўсяго жывога. (Акрамя вірусаў, якія не маюць клеткавай будовы)
- Клетка - адзіная сістэма, яна ўключае мноства заканамерна звязаных паміж сабой элементаў, якія ўяўляюць цэласнае ўтварэнне, якое складаецца з звязаных функцыянальных адзінак - арганоідаў.
- Клеткі ўсіх арганізмаў гамалагічныя.
- Шматклеткавы арганізм уяўляе сабой складаную сістэму з мноства клетак, аб'яднаных і інтэграваных у сістэмы тканак і органаў, звязаных адзін з адным.
- Клеткі шматклеткавых арганізмаў тотыпатэнтныя.
Разуменне універсальнасці клеткавай будовы жывых арганізмаў з'явілася адным з галоўных фактараў развіцця цыталогіі і іншых біялагічных навук.