Электрамагнітнае ўзаемадзеянне: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Economico-geographer перайменаваў старонку Электрамагнітнае ўзаемадзеянне у Электрамагнетызм па-над перасылкай: https://meta.wikimedia.org/wiki/List_of_Wikipedias_...
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
'''Электрамагнітнае ўзаемадзеянне''' — адно з чатырох [[фундаментальныя ўзаемадзеянні|фундаментальных узаемадзеянняў]]. Электрамагнітнае ўзаемадзеянне існуе паміж часціцамі, якія валодаюць электрычным зарадам. З сучаснага пункту гледжання электрамагнітнае ўзаемадзеянне паміж зараджанымі часціцамі ажыццяўляецца не прама, а толькі з дапамогай [[электрамагнітнае поле|электрамагнітнага поля]].
'''Электрамагнетызм''', або '''электрамагнітнае ўзаемадзеянне''' — адно з чатырох [[фундаментальныя ўзаемадзеянні|фундаментальных узаемадзеянняў]]. Электрамагнітнае ўзаемадзеянне існуе паміж часціцамі, якія валодаюць электрычным зарадам. З сучаснага пункту гледжання электрамагнітнае ўзаемадзеянне паміж зараджанымі часціцамі ажыццяўляецца не прама, а толькі з дапамогай [[электрамагнітнае поле|электрамагнітнага поля]].

З пункту гледжання квантавай тэорыі поля электрамагнітнае ўзаемадзеянне пераносіцца безважным базонам - фатонам (часціцай, якую можна прадставіць як квантавае ўзбуджэнне электрамагнітнага поля). Сам фатон электрычным зарадам не валодае, а значыць не можа непасрэдна ўзаемадзейнічаць з іншымі фатонамі.

Версія ад 17:49, 27 красавіка 2014

Электрамагнетызм, або электрамагнітнае ўзаемадзеянне — адно з чатырох фундаментальных узаемадзеянняў. Электрамагнітнае ўзаемадзеянне існуе паміж часціцамі, якія валодаюць электрычным зарадам. З сучаснага пункту гледжання электрамагнітнае ўзаемадзеянне паміж зараджанымі часціцамі ажыццяўляецца не прама, а толькі з дапамогай электрамагнітнага поля.

З пункту гледжання квантавай тэорыі поля электрамагнітнае ўзаемадзеянне пераносіцца безважным базонам - фатонам (часціцай, якую можна прадставіць як квантавае ўзбуджэнне электрамагнітнага поля). Сам фатон электрычным зарадам не валодае, а значыць не можа непасрэдна ўзаемадзейнічаць з іншымі фатонамі.

Электрамагнітнае і гравітацыйнае ўзаемадзеянні, у адрозненне ад слабага і моцнага, праяўляюць сябе на вялікіх маштабах (на макраўзроўні). Так, электрамагнетызм нясе адказнасць практычна за ўсе з'явы, якія сустракаюцца ў штодзённым жыцці, за выключэннем гравітацыі. Звычайна матэрыя прымае форму, у выніку міжмалекулярных сіл паміж асобнымі малекуламі ў рэчыве, прычынай жа узнікнення гэтых сіл з'яўляецца пераразмеркаванне зарадаў у часціцах рэчыва. Рух электронаў і ядзер ўнутры атамаў падпарадкоўваецца законам электрамагнетызму. Электрамагнітным узаемадзеяннем абумоўлены хімічныя працэсы, якія па сутнасці з'яўляюцца вынікам пераразмеркавання электронаў на энергетычных узроўнях.

Электрамагнетызм праяўляецца як у электрычных палях, так і ў магнітных палях. Абодва палі з'яўляюцца проста рознымі бакамі электрамагнетызму (як два бакі аднаго медаля), і, такім чынам, неразрыўна звязаныя паміж сабой. Зменнае электрычнае поле стварае магнітнае поле, і наадварот змяненне магнітнага поля спараджае электрычнае поле. Гэты эфект называецца электрамагнітнай індукцыяй, і ляжыць у аснове работы электрычных генератараў, асінхронных рухавікоў і трансфарматараў.

Спасылкі

Шаблон:Phys-stub