Льеж: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 77: Радок 77:
}}
}}
'''Льеж''' ({{lang-fr|Liège}}, {{lang-nl|Luik}}, {{lang-wa|Lidje}}, {{lang-de|Lüttich}}, {{lang-la|Leodicum, Leodium}}) — горад у [[Бельгія|Бельгіі]] ([[Валонія]]), у сутоцы [[рака Маас|рэк Маас]] і [[Рака Урт|Урт]], адміністрацыйны цэнтр правінцыі Льеж. 194 тыс. жыхароў (з агламерацыяй 600 тыс.)
'''Льеж''' ({{lang-fr|Liège}}, {{lang-nl|Luik}}, {{lang-wa|Lidje}}, {{lang-de|Lüttich}}, {{lang-la|Leodicum, Leodium}}) — горад у [[Бельгія|Бельгіі]] ([[Валонія]]), у сутоцы [[рака Маас|рэк Маас]] і [[Рака Урт|Урт]], адміністрацыйны цэнтр правінцыі Льеж. 194 тыс. жыхароў (з агламерацыяй 600 тыс.)

== Гісторыя ==
У часы [[Рымская імперыя|Рымскай імперыі]] горад зваўся Леодыем. У 705 годзе тут прыняў мучаніцкую смерць [[маастрыхт]]скі [[біскуп]] [[святы Ламберт|Ламберт]], пасля прылічаны да ліку святых. У 721 годзе [[святы Губерт]] перанёс сюды цэнтр дыяцэзіі. Пры князі-біскупе [[Нотгер, біскуп Льежа|Нотгер]] (972—1008) Льежская дыяцэзія стала цэнтрам [[мааская раманіка|мааскай раманікі]].

У [[Сярэднявечча|Сярэднявеччы]] ішла барацьба паміж цэхавымі рамеснікамі, дваранствам і духавенствам за вяршэнства ў Льежы. У 1312 г. прыхільнікі дваранства былі спалены гараджанамі ў царкве Св. Марціна. У XV стагоддзі Льеж паспяхова супрацьстаяў спробам уключыць яго ў склад [[Бургундскія Нідэрланды|Бургундскіх Нідэрландаў]]. Двойчы (у 1467 і 1468 гг.) яго руйнаваў [[Карл Смелы]].

Залаты век Льежа прыйшоўся на пачатак XVI стагоддзя, калі біскупскую кафедру займаў [[Эрар дэ Ламарк|Эрар]] з роду [[дом Ламарк|Ламаркаў]]. Пры ім Льеж стаў цэнтрам вытворчасці зброі, які да XIX стагоддзя вырас у адзін з першых [[Індустрыяльная даліна Валоніі|сучасных вуглездабыўных і сталеліцейных цэнтраў]]. Пасля супярэчнасці паміж біскупамі і гараджанамі абвастрыліся. Дэмакратычныя прынцыпы кіравання горадам былі канчаткова адменены ў 1681 годзе. Падчас войнаў за англійскую і іспанскую спадчыну на мяжы XVIII стагоддзя Льеж пацярпеў як ад англічан, так і ад французаў.

[[Льежская рэвалюцыя]] (1789) спыніла палітычнае панаванне біскупства. У 1795—1815 гг. Льеж служыў адміністрацыйным цэнтрам французскага дэпартамента [[дэпартамент Урт|Урт]]. Льежскія гараджане сталі адной з галоўных сіл [[Бельгійская рэвалюцыя|руху за незалежнасць Бельгіі]] (1830). Пасля [[індустрыялізацыя|індустрыялізацыі]] горад быў старанна ўмацаваны на выпадак нападу немцаў (1891), аднак падчас абедзвюх [[сусветная вайна|сусветных войнаў]] знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй (гл. [[штурм Льежа]]).


== Здарэнні ==
== Здарэнні ==

Версія ад 14:15, 4 мая 2014

Горад
Льеж
фр.: Liège
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Правінцыя
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
Плошча
69,39 км²
Вышыня цэнтра
66 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
194 086 чалавек (2006)
Шчыльнасць
2696 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+32 4
Паштовы індэкс
4000
Афіцыйны сайт
Льеж на карце Бельгіі
Льеж (Бельгія)
Льеж

Льеж (фр.: Liège, нідэрл.: Luik, валон.: Lidje, ням.: Lüttich, лац.: Leodicum, Leodium) — горад у Бельгіі (Валонія), у сутоцы рэк Маас і Урт, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Льеж. 194 тыс. жыхароў (з агламерацыяй 600 тыс.)

Гісторыя

У часы Рымскай імперыі горад зваўся Леодыем. У 705 годзе тут прыняў мучаніцкую смерць маастрыхтскі біскуп Ламберт, пасля прылічаны да ліку святых. У 721 годзе святы Губерт перанёс сюды цэнтр дыяцэзіі. Пры князі-біскупе Нотгер (972—1008) Льежская дыяцэзія стала цэнтрам мааскай раманікі.

У Сярэднявеччы ішла барацьба паміж цэхавымі рамеснікамі, дваранствам і духавенствам за вяршэнства ў Льежы. У 1312 г. прыхільнікі дваранства былі спалены гараджанамі ў царкве Св. Марціна. У XV стагоддзі Льеж паспяхова супрацьстаяў спробам уключыць яго ў склад Бургундскіх Нідэрландаў. Двойчы (у 1467 і 1468 гг.) яго руйнаваў Карл Смелы.

Залаты век Льежа прыйшоўся на пачатак XVI стагоддзя, калі біскупскую кафедру займаў Эрар з роду Ламаркаў. Пры ім Льеж стаў цэнтрам вытворчасці зброі, які да XIX стагоддзя вырас у адзін з першых сучасных вуглездабыўных і сталеліцейных цэнтраў. Пасля супярэчнасці паміж біскупамі і гараджанамі абвастрыліся. Дэмакратычныя прынцыпы кіравання горадам былі канчаткова адменены ў 1681 годзе. Падчас войнаў за англійскую і іспанскую спадчыну на мяжы XVIII стагоддзя Льеж пацярпеў як ад англічан, так і ад французаў.

Льежская рэвалюцыя (1789) спыніла палітычнае панаванне біскупства. У 1795—1815 гг. Льеж служыў адміністрацыйным цэнтрам французскага дэпартамента Урт. Льежскія гараджане сталі адной з галоўных сіл руху за незалежнасць Бельгіі (1830). Пасля індустрыялізацыі горад быў старанна ўмацаваны на выпадак нападу немцаў (1891), аднак падчас абедзвюх сусветных войнаў знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй (гл. штурм Льежа).

Здарэнні

13 снежня 2011 года ў цэнтры горада, на Плошчы святога Ламбарда, адбыўся растрэл мірных жыхароў: 32-гадовы Нордзін Амрані кінуў некалькі гранат і адкрыў аўтаматны агонь у бок людзей, якія знаходзіліся на аўтобусным прыпынку, у выніку чаго 5 чалавек загінулі, 125 атрымалі раненні[1][2].

Славутасці

Выбітныя ўрджэнцы і жыхары

Зноскі

Шаблон:Link GA