Антак’я: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Новая старонка: Антак'я, старажтын.: Антыёхія — горад у Турцыі, старажытная сталіца Сірыі, цяпер адм...
 
(Няма розніцы)

Версія ад 21:09, 4 ліпеня 2008

Антак'я, старажтын.: Антыёхія — горад у Турцыі, старажытная сталіца Сірыі, цяпер адміністрацыйны цэнтр паўднёвай турэцкай акругі Антак'я. Заснаваная за тры стагоддзі да н.э. Селеўкам Нікатарам, палкаводцам Аляксандра Македонскага, яна тады была сталіцай царства Селеўкідаў і з'яўлялася буйным гандлёва-рамесным і грамадска-культурным цэнтрам. У 538 была разбурана персамі, потым адноўленая візантыйскім імператарам Юсцініянам I. У 638 заваявана арабамі. У 1098 пасля дзевяцімесячнай аблогі захоплена крыжакамі і стала галоўным горадам Антыяхійскага княства. У 1516 увайшла ў склад Асманскай імперыі і з таго часу атрымала назву Антак'я.