Кадыс: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
крыніца — be-x-old:Кадыс |
D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 71: | Радок 71: | ||
|шырыня сцяга=100 |
|шырыня сцяга=100 |
||
}} |
}} |
||
'''Кадыс'''<ref name=pr>Напісанне '''Кадыс''' у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.7. Мн., 1998, С.407</ref> ({{lang-es|Cádiz}}, {{lang-la|Gades}}) — горад на паўднёвым |
'''Кадыс'''<ref name=pr>Напісанне '''Кадыс''' у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.7. Мн., 1998, С.407</ref> ({{lang-es|Cádiz}}, {{lang-la|Gades}}) — горад на паўднёвым захадзе [[Іспанія|Іспаніі]], у [[Андалусія|Андалусіі]]. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Баія-дэ-Кадыс. Насельніцтва - 133 000 чал. (2004) (з прыгарадамі - 629 000). |
||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
Кадыс быў заснаваны [[фінікійцы|фінікійцамі]] каля [[1100 да н.э.|1100 года да н.э.]] і прэтэндуе на званне найстарэйшага горада [[Еўропа|Еўропы]]. У фінікіянаў Гадэс быў адабраны [[карфаген]]янамі. Пасля [[Другая Пунічная вайна|Другой Пунічнай вайны]], гэта значыць у [[206 да н.э.|206 годзе да н.э.]], Гадэс перайшоў да [[Старажытны Рым|рымлян]]. Цэзар даў гораду муніцыпальнае права. Пазней Кадыс падпаў пад уладу [[вандалы|вандалаў]], [[вестготы|вестготаў]] і [[арабы|арабаў]]. У [[Старажытная Грэцыя|грэкаў]] і [[Візантыйская імперыя|візантыйцаў]] Кадыс лічыўся «краем Свету», была нават прымаўка «далей Кадыса і шляху няма». Яе ўжываў, напрыклад, [[Рыгор Багаслоў]] у «пахвальным слове» [[Васіль Вялікі|Васілю Вялікаму]]. |
Кадыс быў заснаваны [[фінікійцы|фінікійцамі]] каля [[1100 да н.э.|1100 года да н.э.]] і прэтэндуе на званне найстарэйшага горада [[Еўропа|Еўропы]]. У фінікіянаў Гадэс быў адабраны [[карфаген]]янамі. Пасля [[Другая Пунічная вайна|Другой Пунічнай вайны]], гэта значыць у [[206 да н.э.|206 годзе да н.э.]], Гадэс перайшоў да [[Старажытны Рым|рымлян]]. Цэзар даў гораду муніцыпальнае права. Пазней Кадыс падпаў пад уладу [[вандалы|вандалаў]], [[вестготы|вестготаў]] і [[арабы|арабаў]]. У [[Старажытная Грэцыя|грэкаў]] і [[Візантыйская імперыя|візантыйцаў]] Кадыс лічыўся «краем Свету», была нават прымаўка «далей Кадыса і шляху няма». Яе ўжываў, напрыклад, [[Рыгор Багаслоў]] у «пахвальным слове» [[Васіль Вялікі|Васілю Вялікаму]]. |
Версія ад 12:47, 22 мая 2014
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Кадыс[2] (ісп.: Cádiz, лац.: Gades) — горад на паўднёвым захадзе Іспаніі, у Андалусіі. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Баія-дэ-Кадыс. Насельніцтва - 133 000 чал. (2004) (з прыгарадамі - 629 000).
Гісторыя
Кадыс быў заснаваны фінікійцамі каля 1100 года да н.э. і прэтэндуе на званне найстарэйшага горада Еўропы. У фінікіянаў Гадэс быў адабраны карфагенянамі. Пасля Другой Пунічнай вайны, гэта значыць у 206 годзе да н.э., Гадэс перайшоў да рымлян. Цэзар даў гораду муніцыпальнае права. Пазней Кадыс падпаў пад уладу вандалаў, вестготаў і арабаў. У грэкаў і візантыйцаў Кадыс лічыўся «краем Свету», была нават прымаўка «далей Кадыса і шляху няма». Яе ўжываў, напрыклад, Рыгор Багаслоў у «пахвальным слове» Васілю Вялікаму.
У 1262 годзе горад быў заваяваны Кастыліяй. У першай іспанскай хроніцы «Estoria de Espanna» 1282 ці 1284 года, падрыхтаванай каралём Альфонса X, гаворыцца пра тое, што ў горадзе знаходзіліся памежныя слупы самога Геркулеса, і засяленне мясцовасці ўзводзілася да гэтага старажытнагрэчаскага героя[3]. У эпоху Вялікіх геаграфічных адкрыццяў Кадыс стаў галоўным портам для адпраўкі іспанскіх экспедыцый у Амерыку. З суседняга з Кадысам порту Палас-дэ-ла-Франтэра адпраўляліся на захад караблі Калумба.
У 1766 годзе кароль Карлас III сваім указам вырашыў даць аўтаномныя правы востраву Леон, такім чынам пазбавіўшы кіраўнікоў Кадыса ўлады над гэтым востравам. Аблога Кадыса французамі ў 1810—1812 гады беспаспяхова працягвалася два гады. Падчас гэтай аблогі Кадыскія картэсы склалі канстытуцыю 1812 года. У 1823 годзе ў Кадысе знайшлі прытулак картэсы, разам з паланёным імі каралём Фердынандам VII. Кадыс быў абложаны французамі і ўзяты ў 1824 годзе.
У 1868 годзе ў Кадысе ўспыхнула паўстанне, якое пацягнула за сабой адрачэнне ад пасады Ізабелы II, адстаўку Гансалеса Брава і фарміраванне новага ўрада на чале з Хасэ Кончам.
Славутасці
- Уваход у стары горад Кадыса абараняе Земляная брама (па-іспанску: Puerta de Tierra).
- Кадыскі Новы сабор быў пабудаваны ў стылі барока па праекце іспанскага архітэктара Вісентэ Асера.
- Стары сабор Кадыса, цяпер царква Санта-Крус, быў пабудаваны ў XIII стагоддзі і моцна пацярпеў падчас наступу на Кадыс англічанін у 1596 годзе.
- У назіральнай вежы Тавірэ працуе камера-абскура.
Гарады-пабрацімы
Зноскі
- ↑ а б http://www.abc.es/espana/20150613/abci-alcalde-kichi-cadiz-201506131201.html
- ↑ Напісанне Кадыс у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.7. Мн., 1998, С.407
- ↑ Primera Cronica General. Estoria de España. Tomo I. — Madrid, Bailly-Bailliere e hijos, 1906, стар. 8
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кадыс
- Афіцыйны сайт