Бурбалка даткомаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
 
др Чаховіч Уладзіслаў перанёс старонку Бурбалка доткомаў у Бурбалка даткомаў
(Няма розніцы)

Версія ад 15:32, 25 мая 2014

Індэкс высокатэхналагічных кампаній NASDAQ Composite дасягнуў свайго піка ў сакавіку 2000 года, пасля чаго адбылося абвальнае падзенне

Бу́рбалка даткомаў (англ.: dot-com bubble ад назвы дамена верхняга ўзроўню .com ) — эканамічная бурбалка, якая ахапіла кампаніі, камерцыйная дзейнасць і бізнес-мадэлі якіх былі сканцэнтраваны ў Інтэрнэце, і якая існавала ў перыяд блізка з 1995 па 2001 гады. Кульмінацыя адбылася 10 сакавіка 2000 года, калі індэкс NASDAQ дасягнуў 5132,52 пункты на працягу таргоў і ўпаў да 5048,62 пры закрыцці.

Бурбалка ўтварылася ў выніку ўзлёту акцый інтэрнэт-кампаній (пераважна амерыканскіх), а таксама з'яўлення вялікай колькасці новых інтэрнэт-кампаній і пераарыенціроўкі старых кампаній на інтэрнэт-бізнес на прыканцы 20 стагоддзя. Акцыі кампаній, якія прапаноўвалі выкарыстаць інтэрнэт для атрымання прыбытку, нечувана ўзляцелі ў цане. Насамрэч гэтыя новыя бізнес-мадэлі апынуліся неэфектыўнымі, а выдаткаваныя ў асноўным на рэкламу вялікія крэдыты прывялі да хвалі банкруцтваў, моцнаму падзенню індэксу NASDAQ.

І калі апошняя частка гэтага перыяду была чаргаваннем рэзкіх уздымаў і абвалаў, то інтэрнэт-бум прынята адносіць да стабільнаму камерцыйнаму росту інтэрнэт-кампаній, звязаннаму з наступам эпохі сусветнага павуціння, якая пачалася з першага рэлізу вэб-браўзера Mosaic у 1993 годзе і працягвалася ўсе 90-я годы.

Спасылкі