Агульны Сырт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7: Радок 7:
Вядомыя рэкі, якія бяруць пачатак на ўзвышшах — [[Рака Самара, прыток Волгі|Самара]], [[Рака Мача|Мача]], [[Рака Бароўка|Бароўка]], [[Рака Бузулук|Бузулук]], [[Рака Вялікі Іргіз|Вялікі Іргіз]] (басейн Волгі), [[Рака Чаган|Чаган]] (басейн Урала).
Вядомыя рэкі, якія бяруць пачатак на ўзвышшах — [[Рака Самара, прыток Волгі|Самара]], [[Рака Мача|Мача]], [[Рака Бароўка|Бароўка]], [[Рака Бузулук|Бузулук]], [[Рака Вялікі Іргіз|Вялікі Іргіз]] (басейн Волгі), [[Рака Чаган|Чаган]] (басейн Урала).


[[Катэгорыя:Геаграфія Расіі]]
[[Катэгорыя:Узвышшы Расіі]]

Версія ад 22:21, 1 чэрвеня 2014

Агульны Сырт — узгорыста-увалістае ўзвышша (сырт) на паўднёвым усходзе Еўрапейскай часткі Расіі. Працягваецца ў шыротным накірунку на 500 км; на ўсходзе прымыкае да гор Паўднёвага Урала. Вышыня да 405 м, вышэйшы пункт — гара Мядзведжы лоб (Арапава гара) — 405 м.

Па Агульным Сырце праходзіць водападзел паміж басейнамі рэк Волгі і Урала. Гэтым і тлумачыцца першая частка тапоніма — «Агульны», сырт падзяляе воды двух басейнаў на ўсім сваім працягу.

Сырт складзены пясчанікамі, глінамі, вапнякамі пермскага і мезазойскага ўзросту. Для Агульнага Сырта характэрныя платападобныя водападзелы і ступеньчатасць схілаў. Месцамі сустракаюцца купалападобныя астанцы — шыханы. Развіты карст. На тэрыторыі Агульнага Сырта размешчаныя стэпы, з перавагай дзернавінна-злакавых.

Вядомыя рэкі, якія бяруць пачатак на ўзвышшах — Самара, Мача, Бароўка, Бузулук, Вялікі Іргіз (басейн Волгі), Чаган (басейн Урала).