Жан Батыст Русо: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{цёзкі|Русо}} thumb|Жан Батыст Русо '''Жан Баты{{subst:н...'
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 26: Радок 26:
*{{ВТ-ЭСБЕ|Руссо, Жан Батист}}
*{{ВТ-ЭСБЕ|Руссо, Жан Батист}}


{{DEFAULTSORT:Русо Жан Батыст}}
[[Катэгорыя:Паэты Францыі]]
[[Катэгорыя:Паэты Францыі]]
[[Катэгорыя:Франкамоўныя паэты]]
[[Катэгорыя:Франкамоўныя паэты]]

Версія ад 08:46, 2 ліпеня 2014

Жан Батыст Русо

Жан Баты́ст Русо́ (фр.: Jean-Baptiste Rousseau; 6 красавіка 1670, Парыж17 сакавіка 1741, Брусель) — французскі паэт.

Сын шаўца, вучань езуітаў, ён рана пачаў пісаць вершы, якія прыцягнулі ўвагу Н. Буало-Дэпрэё, палымяным прыхільнікам якога быў аўтар. Увойдучы ў кола маладых марнатраўцаў жыцця з вышэйшага грамадства, Русо атрымаў вядомасць непрыстойнымі вершамі. Яго драматычныя творы не мелі поспеху. У 1712 годзе, за ананімныя нападкі на некаторых вучоных і нез'яўленне ў суд на разгляд справы, ён быў прысуджаны да пажыццёвага выгнання. З гэтага часу пачынаюцца яго тулянні: спачатку ён жыў у Швейцарыі, затым Яўген Савойскі ўзяў яго з сабой у Вену. У Бруселі ён сышоўся з Вальтэрам, але сяброўства іх неўзабаве перайшло ў лютую нянавісць. Усе просьбы Русо аб пераглядзе яго працэсу былі дарэмнымі, і ён памёр на чужыне. Духоўныя і свецкія оды Русо доўга лічыліся ўзорам класічнай лірыкі французаў. Цяпер ён зусім забыты, і нават гісторыя літаратуры надае яму вельмі малаважнае месца нароўні з іншымі прадстаўнікамі «паэзіі без паэзіі» першай паловы XVIII стагоддзя — Тама, Лебрэна, Лефран-дэ-Пампіньяна і іншых. Яго паэтычныя перакладанні псаломаў шэрыя, оды перапоўнены міфалагічнымі вобразамі, рэлігійнае пачуццё не шчырае і напышлівае. Пасланні і эпіграмы Русо вельмі з'едлівыя. Самая вядомая яго камедыя — « фр.: Le flatteur». Сачыненні Русо выдадзены Амарам (1820) і Латурам (1868).

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).

Творы

  • Le Café, comédie en 1 acte, en prose (1694)
  • Jason, opéra en 5 actes, en vers (1696)
  • Le Flatteur, comédie en 5 actes, en prose (1698)
  • Vénus et Adonis, opéra en 5 actes, en vers (1697)
  • Le Capricieux, comédie en 5 actes, en vers (1700)
  • La Noce de village, mascarade (1700)
  • La Ceinture magique, comédie en 1 acte, en prose (1702)
  • Œuvres (1712)
  • Œuvres, 2 vol. (1723)
  • L'Hypocondre, comédie non représentée
  • La Dupe de lui-même, comédie non représentée
  • La Mandragore, comédie non représentée
  • Les Aïeux chimériques, comédie non représentée
  • Lettres sur différents sujets de littérature (1750)

Спасылкі