Альберт Францавіч Паўловіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: (1906)| → , 1906| (2), [Наша ніва, 1906| → [Наша ніва (1906)| using AWB
Artificial123 (размовы | уклад)
др removed Category:Асобы using HotCat
Радок 9: Радок 9:


{{DEFAULTSORT:Паўловіч Альберт}}
{{DEFAULTSORT:Паўловіч Альберт}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Гумарысты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Гумарысты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Гумарысты паводле алфавіту]]
[[Катэгорыя:Гумарысты паводле алфавіту]]

Версія ад 18:44, 7 ліпеня 2014

Альберт Францавіч Паўловіч (11 лістапада 1875, Мінск — 17 сакавіка 1951) — беларускі паэт-гумарыст, драматург.

Скончыў 4-класнае гарадское вучылішча ў Мінску (1894). Працаваў ва ўпраўленні Лібава-Роменскай чыгункі. Жыў у Мінску. 3 1932 у Маскве, на Урале, з 1945 у Курску.

Літаратурную дзейнасць пачаў у канцы ХІХ ст., у беларускім друку выступіў у 1907 (газета «Наша ніва»). Друкаваўся ў альманаху «Маладая Беларусь», часопісе «Лучынка» і інш. Выдаў зборнік вершаў «Снапок» (1910), драму «Васількі» (1919). У лірычных вершах гучалі патрыятычныя матывы. Творчасць А. Паўловіча цесна звязана з фальклорам. Найбольш вядомымі і папулярнымі былі яго вершаваныя гумарыстычныя апавяданні, жартоўныя сцэнкі, пераказы беларускіх народных анекдотаў («Пан і акуляры», «Ракі», «Шчодрая ахвяра», «Маладая гаспадынька» і інш.). Аўтар артыкулаў «Забытае» (да гісторыі тэксту «Гутаркі Даніаы са Сцяпанам», 1925), «Сялянка» В. Дуніна-Марцінкевіча на мінскай сцэне" (1929). На беларускую мову перакладаў творы А. Пушкіна, Т. Шаўчэнкі, М. Канапніцкай, У. Сыракомлі. Займаўся жывапісам, вышываў дываны.

Выбраная бібліяграфія

  • Выбранае. Мн., 1975.