Семінолы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 31: Радок 31:


У наш час у ЗША жыве каля 700 чалавек<ref>[http://joshuaproject.net/languages/afs Language: Afro-Seminole Creole]</ref>, якія размаўляюць на крэольскай семінольскай [[дыялект|гаворцы]].
У наш час у ЗША жыве каля 700 чалавек<ref>[http://joshuaproject.net/languages/afs Language: Afro-Seminole Creole]</ref>, якія размаўляюць на крэольскай семінольскай [[дыялект|гаворцы]].

== Мовы ==
Семінолы [[Штат Аклахома|Аклахомы]] размаўляюць на [[мова|мове]] маскогі, агульнай з іх суродзічамі-[[маскогі|крык]]. Семінолы [[Фларыда|Фларыды]] размаўляюць на мове мікасукі. Нягледзячы на адзінае паходжанне, абедзьве мовы істотна адрозніваюцца [[лексіка|лексічна]].


{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 01:51, 14 ліпеня 2014

Семінолы
(Mikasuki)
Агульная колькасць 15400 (2014 г.)
Рэгіёны пражывання ЗША
Мова мікасукі, маскогі
Рэлігія хрысціянства, культ продкаў
Блізкія этнічныя групы крык, алабама, чакто

Семінолы (англ.: Seminole) або Мікасукі (саманазва Mikasuki) — індзейскі народ у ЗША. Жывуць пераважна ў Фларыдзе і Аклахоме. Агульная колькасць (2014 г.) - 15 400 чал.

Гісторыя

Семінолы вылучыліся з плямён індзейцаў, прамых продкаў крык, якія насялялі даліну ракі Місісіпі. У выніку ваенных сутычак паміж індзейцамі і брытанскімі пасяленцамі ў Караліне і Алабаме ў пачатку XVIII ст. частка крык, а таксама прадстаўнікі суседніх плямён мігрыравалі ў Фларыду, якая ў той перыяд належыла Іспаніі. Карэннае насельніцтва Фларыды да таго часу фактычна знікла з-за эпідэмій і сутычак з іспанцамі і індзейцамі з поўначы. Два найбольш буйных перасялення крык ў Фларыду адбыліся ў 1767 г. і 1778 г. У 1771 г. у іспанскіх дакументах упершыню быў выкарыстаны тэрмін "семінолы". Лічыцца, што ён паходзіць ад ісп.: Cimarrón, але самі семінолы сцвярджаюць, што назва паходзіць з іх асабістай мовы (yat'siminoli , літаральна "вольныя людзі").

Менавіта ў другой палове XVIII ст. у Фларыдзе адбывалася культурнае яднанне семінолаў, да якіх далучаліся крэолы і беглыя негры з паўночнаамерыканскіх калоній. Іспанскія ўлады не абмяжоўвалі самакіраванне асобных груп перасяленцаў, аднак сачылі за тым, каб яны не склалі адзінага палітычнага аб'яднання. Тым не менш, у 1783 г. узгадваўся іх адзіны правадыр Ахая. Семінолы актыўна запазычвалі еўрапейскія звычаі — асвойвалі сельскую гаспадарку, будавалі жытло еўрапейскага тыпу, займаліся гандлем. У XIX ст. іх было прынята называць "адным з цывілізаваных плямён".

Першыя сутычкі семінолаў з амерыканскімі плантатарамі назіраліся яшчэ ў канцы XVIII ст., калі індзейцы са згоды іспанцаў рабілі набегі на тэрыторыю Джорджыі. У 1816 г. урадавыя войскі ЗША атакавалі памежную крэпасць, якую кантралявалі семінолы, і знішчылі 306 чалавек. У 1818 г. амерыканцы спалілі шэраг індзейскіх і іспанскіх паселішчаў на поўначы Фларыды. Гэты інцыдэнт увайшоў у гісторыю як "першая семінольская вайна".

Сітуацыя абвастрылася пасля далучэння Фларыды да ЗША ў 1819 г. Паміж выхадцамі з амерыканскіх штатаў і семіноламі пачаліся канфлікты з-за ўласнасці на зямлю. 28 мая 1830 г. быў прыняты закон аб перасяленні індзейцаў з тэрыторый на ўсход ад Місісіпі, у тым ліку з Фларыды. Ён прадугледжваў згоду з боку перасяленцаў і значную кампенсацыю за згубу зямель. Але ў рэчаіснасці армія ЗША парушала прынцып добраахвотнасці. У 1835 г. правадыр семінолаў Асі-Ахола (вядомы таксама як Ацэола) падняў паўстанне. Хаця ён быў захоплены ў палон і памёр у турме, яго паплечнікі працягвалі барацьбу да 1842 г. У выніку "другой семінольскай вайны" ЗША згубілі 1500 сваіх грамадзян, пераважна салдат. Аднак большасць семінолаў была вымушана падпарадкавацца закону і перасялілася на тэрыторыю Аклахомы.

Перасяленцы ў Аклахому сутыкнуліся з далейшым пераследам з боку амерыканскай заканадаўчай сістэмы, якая абмяжоўвала іх землекарыстанне. Акрамя таго, узніклі спрэчкі з раней пераселенымі ў Аклахому іх сваякамі-крык. Семінолы выступалі саюзнікамі Канфедэрацыі падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША. Зямельныя спрэчкі былі ўрэгуляваны толькі ў 1909 г. У 1924 г. яны атрымалі амерыканскае грамадзянства. З 1934 г. дзейнічае сістэма самакіравання Семінольскай Нацыі, прызнаная федэральным урадам.

Каля 500 семінолаў не пакінулі Фларыду і схаваліся ў раёне Эверглейдс. У 1855 - 1858 гг. паміж семіноламі Фларыды і амерыканскімі войскамі зноў успыхнуў канфлікт, вядомы як "трэцяя семінольская вайна". Ён скончыўся заключэннем дагавора, паводле якога былі створаны дзве рэзервацыі, падпарадкаваных федэральнаму ўраду, дзе індзейцы захоўвалі правы на зямлю і самакіраванне. З пачатку XX ст. прадпрымаюцца захады да адраджэння культуры фларыдскіх семінолаў. У 1976 г. суд задаволіў патрабаванне фларыдскіх семінолаў кампенсаваць іх зямельныя страты з 1823 г. на суму каля 18 млн долараў.

Чорныя семінолы

Чорнымі семіноламі прынята называць семінольска-негрыцянскіх крэолаў. Паселішчы беглых неграў-рабоў з поўдню ЗША ўзніклі сярод семінолаў у канцы XVIII ст. і ў далейшым стала пашыраліся, паколькі семінолы не прызнавалі рабства. Чарнаскурыя пасяленцы звычайна разглядаліся як саюзнікі, але часцяком уступалі ва ўзаемны шлюб з індзейцамі і жылі па іх законах. Яны прымалі актыўны ўдзел ў так званых "семінольскіх войнах". У 1842 г. разам з індзейцамі з Фларыды ў Аклахому перасялялася каля 800 чорных семінолаў.

У 1849 г. генеральны пракурор ЗША пастанавіў, што чорныя семінолы працягваюць заставацца рабамі, не маюць агульных правоў атрымоўваць зямлю разам са свабоднымі людзьмі і павінны здаць зброю. У адказ, частка чорных семінолаў перайшла на бок Мексікі. Іншыя пераязджалі ў Канаду. Пасля заканчэння грамадзянскай вайны тыя, што засталіся, атрымалі ва ўласнасць невялікія надзелы зямлі, але хутка згубілі іх у выніку махінацый з боку буйных белых землеўладальнікаў.

У наш час у ЗША жыве каля 700 чалавек[1], якія размаўляюць на крэольскай семінольскай гаворцы.

Мовы

Семінолы Аклахомы размаўляюць на мове маскогі, агульнай з іх суродзічамі-крык. Семінолы Фларыды размаўляюць на мове мікасукі. Нягледзячы на адзінае паходжанне, абедзьве мовы істотна адрозніваюцца лексічна.

Зноскі

Спасылкі