Семінолы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 24: Радок 24:


Каля 500 семінолаў не пакінулі Фларыду і схаваліся ў раёне [[Эверглейдс]]. У [[1855]] - [[1858]] гг. паміж семіноламі Фларыды і амерыканскімі войскамі зноў успыхнуў канфлікт, вядомы як "трэцяя семінольская вайна". Ён скончыўся заключэннем дагавора, паводле якога былі створаны дзве рэзервацыі, падпарадкаваных федэральнаму ўраду, дзе індзейцы захоўвалі правы на зямлю і самакіраванне. З пачатку XX ст. прадпрымаюцца захады да адраджэння культуры фларыдскіх семінолаў. У [[1976]] г. суд задаволіў патрабаванне фларыдскіх семінолаў кампенсаваць іх зямельныя страты з [[1823]] г. на суму каля 18 млн [[Долар ЗША|долараў]].
Каля 500 семінолаў не пакінулі Фларыду і схаваліся ў раёне [[Эверглейдс]]. У [[1855]] - [[1858]] гг. паміж семіноламі Фларыды і амерыканскімі войскамі зноў успыхнуў канфлікт, вядомы як "трэцяя семінольская вайна". Ён скончыўся заключэннем дагавора, паводле якога былі створаны дзве рэзервацыі, падпарадкаваных федэральнаму ўраду, дзе індзейцы захоўвалі правы на зямлю і самакіраванне. З пачатку XX ст. прадпрымаюцца захады да адраджэння культуры фларыдскіх семінолаў. У [[1976]] г. суд задаволіў патрабаванне фларыдскіх семінолаў кампенсаваць іх зямельныя страты з [[1823]] г. на суму каля 18 млн [[Долар ЗША|долараў]].

==Культура==
Да перасялення ў [[Фларыда|Фларыду]] продкам семінолаў было знаёма ручное [[земляробства]], якім займаліся жанчыны. У першых [[Іспанія|іспанскіх]] запісах семінолы ўзгадваюцца пераважна як [[паляванне|паляўнічыя]] і [[збіральніцтва|збіральнікі]], хаця у іх мелася свойская жывёла — [[Сабака свойскі|сабакі]] і [[Конь свойскі|коні]]. Да пачатку [[19 стагоддзе|XIX]] ст. яны асвоілі таварную [[сельская гаспадарка|сельскую гаспадарку]], вырошчвалі на продаж [[кукуруза|кукурузу]], [[бананы]], [[садавіна|садавіну]], [[цукровы трыснёг]], трымалі канёў і [[карова|кароў]]. Мужчыны займаліся даглядам за жывёлай, ваеннай справай, лічыліся добрымі [[Гарбарства|гарбарамі]]. Гарбарскае рамяство асабліва добра захавалася сярод семінолаў Фларыды. Праца на зямлі, выраб [[кошык]]аў і упрыгожванняў з'яўляліся жаночай справай.

У мінулым семінолы жылі ў адносна невялікіх стацыянарных [[вёска]]х. Такі тып паселішча захаваўся ў Фларыдзе. Падчас вымушанай міграцыі ў [[балота|забалочаныя]] раёны фларыдскія семінолы пачалі будаваць [[драўніна|драўляныя]] [[каркас]]ныя хаціны на па́лях, якія крылі [[Трыснёг звычайны|трыснёгам]]. Сярод семінолаў [[Аклахома|Аклахомы]] пераважаюць сучасныя пабудовы.

Традыцыйная жаночая [[вопратка]] складалася з доўгай [[Спадніца|спадніцы]], кароткай блузы з доўгімі рукавамі, вялікай колькасці пацеркаў і караляў. Мужчыны апраналі [[кашуля|кашулю]] з шырокім разрэзам, доўгую насцегнавую повязь, галаву ўпрыгожвалі [[цюрбан]]ам з некалькіх адрэзкаў [[Воўна|ваўнянай]] тканіны. У [[20 стагоддзе|XX]] ст. у моду ўвайшлі аплікацыі і адзенне, пашытае з лапікаў. Яго часцяком дэманструюць у якасці нацыянальнай вопраткі і прадаюць як сувенір.


==Чорныя семінолы==
==Чорныя семінолы==

Версія ад 02:35, 14 ліпеня 2014

Семінолы
(Mikasuki)
Агульная колькасць 15400 (2014 г.)
Рэгіёны пражывання ЗША
Мова мікасукі, маскогі
Рэлігія хрысціянства, культ продкаў
Блізкія этнічныя групы крык, алабама, чакто

Семінолы (англ.: Seminole) або Мікасукі (саманазва Mikasuki) — індзейскі народ у ЗША. Жывуць пераважна ў Фларыдзе і Аклахоме. Агульная колькасць (2014 г.) - 15 400 чал.

Гісторыя

Семінолы вылучыліся з плямён індзейцаў, прамых продкаў крык, якія насялялі даліну ракі Місісіпі. У выніку ваенных сутычак паміж індзейцамі і брытанскімі пасяленцамі ў Караліне і Алабаме ў пачатку XVIII ст. частка крык, а таксама прадстаўнікі суседніх плямён мігрыравалі ў Фларыду, якая ў той перыяд належыла Іспаніі. Карэннае насельніцтва Фларыды да таго часу фактычна знікла з-за эпідэмій і сутычак з іспанцамі і індзейцамі з поўначы. Два найбольш буйных перасялення крык ў Фларыду адбыліся ў 1767 г. і 1778 г. У 1771 г. у іспанскіх дакументах упершыню быў выкарыстаны тэрмін "семінолы". Лічыцца, што ён паходзіць ад ісп.: Cimarrón, але самі семінолы сцвярджаюць, што назва паходзіць з іх асабістай мовы (yat'siminoli , літаральна "вольныя людзі").

Менавіта ў другой палове XVIII ст. у Фларыдзе адбывалася культурнае яднанне семінолаў, да якіх далучаліся крэолы і беглыя негры з паўночнаамерыканскіх калоній. Іспанскія ўлады не абмяжоўвалі самакіраванне асобных груп перасяленцаў, аднак сачылі за тым, каб яны не склалі адзінага палітычнага аб'яднання. Тым не менш, у 1783 г. узгадваўся іх адзіны правадыр Ахая. Семінолы актыўна запазычвалі еўрапейскія звычаі — асвойвалі сельскую гаспадарку, будавалі жытло еўрапейскага тыпу, займаліся гандлем. У XIX ст. іх было прынята называць "адным з цывілізаваных плямён".

Першыя сутычкі семінолаў з амерыканскімі плантатарамі назіраліся яшчэ ў канцы XVIII ст., калі індзейцы са згоды іспанцаў рабілі набегі на тэрыторыю Джорджыі. У 1816 г. урадавыя войскі ЗША атакавалі памежную крэпасць, якую кантралявалі семінолы, і знішчылі 306 чалавек. У 1818 г. амерыканцы спалілі шэраг індзейскіх і іспанскіх паселішчаў на поўначы Фларыды. Гэты інцыдэнт увайшоў у гісторыю як "першая семінольская вайна".

Сітуацыя абвастрылася пасля далучэння Фларыды да ЗША ў 1819 г. Паміж выхадцамі з амерыканскіх штатаў і семіноламі пачаліся канфлікты з-за ўласнасці на зямлю. 28 мая 1830 г. быў прыняты закон аб перасяленні індзейцаў з тэрыторый на ўсход ад Місісіпі, у тым ліку з Фларыды. Ён прадугледжваў згоду з боку перасяленцаў і значную кампенсацыю за згубу зямель. Але ў рэчаіснасці армія ЗША парушала прынцып добраахвотнасці. У 1835 г. правадыр семінолаў Асі-Ахола (вядомы таксама як Ацэола) падняў паўстанне. Хаця ён быў захоплены ў палон і памёр у турме, яго паплечнікі працягвалі барацьбу да 1842 г. У выніку "другой семінольскай вайны" ЗША згубілі 1500 сваіх грамадзян, пераважна салдат. Аднак большасць семінолаў была вымушана падпарадкавацца закону і перасялілася на тэрыторыю Аклахомы.

Перасяленцы ў Аклахому сутыкнуліся з далейшым пераследам з боку амерыканскай заканадаўчай сістэмы, якая абмяжоўвала іх землекарыстанне. Акрамя таго, узніклі спрэчкі з раней пераселенымі ў Аклахому іх сваякамі-крык. Семінолы выступалі саюзнікамі Канфедэрацыі падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША. Зямельныя спрэчкі былі ўрэгуляваны толькі ў 1909 г. У 1924 г. яны атрымалі амерыканскае грамадзянства. З 1934 г. дзейнічае сістэма самакіравання Семінольскай Нацыі, прызнаная федэральным урадам.

Каля 500 семінолаў не пакінулі Фларыду і схаваліся ў раёне Эверглейдс. У 1855 - 1858 гг. паміж семіноламі Фларыды і амерыканскімі войскамі зноў успыхнуў канфлікт, вядомы як "трэцяя семінольская вайна". Ён скончыўся заключэннем дагавора, паводле якога былі створаны дзве рэзервацыі, падпарадкаваных федэральнаму ўраду, дзе індзейцы захоўвалі правы на зямлю і самакіраванне. З пачатку XX ст. прадпрымаюцца захады да адраджэння культуры фларыдскіх семінолаў. У 1976 г. суд задаволіў патрабаванне фларыдскіх семінолаў кампенсаваць іх зямельныя страты з 1823 г. на суму каля 18 млн долараў.

Культура

Да перасялення ў Фларыду продкам семінолаў было знаёма ручное земляробства, якім займаліся жанчыны. У першых іспанскіх запісах семінолы ўзгадваюцца пераважна як паляўнічыя і збіральнікі, хаця у іх мелася свойская жывёла — сабакі і коні. Да пачатку XIX ст. яны асвоілі таварную сельскую гаспадарку, вырошчвалі на продаж кукурузу, бананы, садавіну, цукровы трыснёг, трымалі канёў і кароў. Мужчыны займаліся даглядам за жывёлай, ваеннай справай, лічыліся добрымі гарбарамі. Гарбарскае рамяство асабліва добра захавалася сярод семінолаў Фларыды. Праца на зямлі, выраб кошыкаў і упрыгожванняў з'яўляліся жаночай справай.

У мінулым семінолы жылі ў адносна невялікіх стацыянарных вёсках. Такі тып паселішча захаваўся ў Фларыдзе. Падчас вымушанай міграцыі ў забалочаныя раёны фларыдскія семінолы пачалі будаваць драўляныя каркасныя хаціны на па́лях, якія крылі трыснёгам. Сярод семінолаў Аклахомы пераважаюць сучасныя пабудовы.

Традыцыйная жаночая вопратка складалася з доўгай спадніцы, кароткай блузы з доўгімі рукавамі, вялікай колькасці пацеркаў і караляў. Мужчыны апраналі кашулю з шырокім разрэзам, доўгую насцегнавую повязь, галаву ўпрыгожвалі цюрбанам з некалькіх адрэзкаў ваўнянай тканіны. У XX ст. у моду ўвайшлі аплікацыі і адзенне, пашытае з лапікаў. Яго часцяком дэманструюць у якасці нацыянальнай вопраткі і прадаюць як сувенір.

Чорныя семінолы

Чорнымі семіноламі прынята называць семінольска-негрыцянскіх крэолаў. Паселішчы беглых неграў-рабоў з поўдню ЗША ўзніклі сярод семінолаў у канцы XVIII ст. і ў далейшым стала пашыраліся, паколькі семінолы не прызнавалі рабства. Чарнаскурыя пасяленцы звычайна разглядаліся як саюзнікі, але часцяком уступалі ва ўзаемны шлюб з індзейцамі і жылі па іх законах. Яны прымалі актыўны ўдзел ў так званых "семінольскіх войнах". У 1842 г. разам з індзейцамі з Фларыды ў Аклахому перасялялася каля 800 чорных семінолаў.

У 1849 г. генеральны пракурор ЗША пастанавіў, што чорныя семінолы працягваюць заставацца рабамі, не маюць агульных правоў атрымоўваць зямлю разам са свабоднымі людзьмі і павінны здаць зброю. У адказ, частка чорных семінолаў перайшла на бок Мексікі. Іншыя пераязджалі ў Канаду. Пасля заканчэння грамадзянскай вайны тыя, што засталіся, атрымалі ва ўласнасць невялікія надзелы зямлі, але хутка згубілі іх у выніку махінацый з боку буйных белых землеўладальнікаў.

У наш час у ЗША жыве каля 700 чалавек[1], якія размаўляюць на крэольскай семінольскай гаворцы.

Мовы

Семінолы Аклахомы размаўляюць на мове маскогі, агульнай з іх суродзічамі-крык. Семінолы Фларыды размаўляюць на мове мікасукі. Нягледзячы на адзінае паходжанне, абедзьве мовы істотна адрозніваюцца лексічна.

Зноскі

Спасылкі