Сьера-Леонэ: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 72: Радок 72:
! Плошча,
тыс. км²
! Плошча,
тыс. км²
! Шчыльнасць,
чал./км²
! Шчыльнасць,
чал./км²
! Колькасць
акругаў
! Колькасць
акруг
! Цэнтр
! Цэнтр

Версія ад 13:21, 15 ліпеня 2014

Рэспубліка Сьера-Леонэ
Republic of Sierra Leone (англ.)
Republic na Salone (крыа)
Герб Сьера-Леонэ
Сцяг Сьера-Леонэ Герб Сьера-Леонэ
Дэвіз: «Unity — Freedom — Justice (Адзінства — Свабода — Справядлівасць)»
Гімн: «High We Exalt Thee, Realm of the Free»
Дата незалежнасці 27 красавіка 1961 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйная мова англійская
Сталіца Фрытаўн
Найбуйнейшыя гарады Фрытаўн, Бо, Кенема
Форма кіравання Унітарная прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Эрнэст Бай Карома
Сэмуэль Сумана
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні

71 740 км²
0,2
Насельніцтва
• Ацэнка (2011)
Шчыльнасць

5 363 669 [1] чал.
76 чал./км²
ІРЧП (2013) 0,359 (нізкі) (177-ы)
Валюта Леонэ Сьера-Леонэ
Інтэрнэт-дамен .sl
Код ISO (Alpha-2) SL
Код ISO (Alpha-3) SLE
Код МАК SLE
Тэлефонны код +232
Часавыя паясы 0

Сьера-Леонэ (англ.: Sierra Leone) — краіна ў Заходняй Афрыцы, мае выхад да Атлантычнага акіяна. Мяжуе з Гвінеяй (652 км) і Ліберыяй (306 км). Сталіца краіны — горад Фрытаўн.

Гісторыя

• ХV стагоддзе — партугальцы заснавалі на тэрыторыі Сьера-Леоне першыя факторыі.
• 1787 год — заснаванне Фрытаўну вызваленымі рабамі.
• 1808 год — узбярэжныя раёны Сьера-Леоне сталі брытанскай калоніяй.
• 1961 год — Сьера-Леоне атрымала незалежнасць, да ўлады прыйшла Народная партыя.
• 1967 год — здзейснены пераварот, мэтай якога было спыненне выбараў, у выніку якіх да ўлады мог прыйсці Усенародны кангрэс.
• 19681971 — адбылося некалькі пераваротаў і путчаў, вынікам якіх стаў прыход да ўлады Усенароднага кангрэсу, які ў 19701980-я гады быў кіруючай партыяй, а з 1977 да 1989 — адзінай дазволенай.
• 19912002 — грамадзянская этнічная вайна, распачатая Аб'яднаным рэвалюцыйным фронтам, пры падтрымцы Ліберыі. Вызначыліся супярэчнасці паміж мусульманскай і хрысціянскай абшчынамі.
• 1996 — прэзідэнцкія выбары, якія выйграў Ахмат Каба.
• 1997 — пераварот, у выніку якога да ўлады прыйшоў маёр Джоні Пол Карома.
• 1998 — ваенная інтэрвенцыя міжнародных ваенных сіл на чале з Нігерыяй, якія падтрымлівалі звергнутага прэзідэнта Кабы.
• 1999 — паўстанцы з Аб'яднанага рэвалюцыйнага фронту штурмуюць сталіцу. Мірныя перамовы прывялі да вяртання прэзідэнта Кабы, прадстаўнікі паўстанцаў увайшлі ва ўрад, іх лідар Фодэ Санко стаў віцэ-прэзідэнтам.

Палітыка

Сьера-Леонэ — гэта рэспубліка з шматпартыйнай палітычнай сістэмай, выканаўчая ўлада належыць прэзідэнту, які выбіраецца на пяцігадовы тэрмін. Ён назначае Кабінет міністраў. Аднапалатны парламент складаецца з 124 дэпутатаў. 112 з іх выбіраюцца разам з прэзідэнтам, астатнія — гэта самыя выбітныя прадстаўнікі грамадства.

Адміністрацыйны падзел

Сьера-Леонэ дзеліцца на 3 правінцыі і Заходнюю вобласць (сталічную), якія ў сваю чаргу дзеляцца на 15 акруг:

Правінцыі Сьера-Леонэ
Правінцыя
па-англійску
Насельніцтва
(2004), тыс. чал.
Плошча,
тыс. км²
Шчыльнасць,
чал./км²
Колькасць
акруг
Цэнтр
1 Заходняя вобласць Western Area 950,9 0,56 1698 2 Фрытаўн
2 Усходняя правінцыя Eastern Province 1187,5 15,6 76 3 Кенема
3 Паўночная правінцыя Northern Province 1718,2 35,9 48 5 Макені
4 Паўднёвая правінцыя Southern Province 1106,6 19,7 56 5 Бо

Геаграфія

За выключэннем сталіцы, тэрыторыя краіны прадстаўляе сабой багнавую нізіну, на якой растуць мангравыя зараслі, і саванная расліннасць з баабабамі. Далей ад узбярэжжа пачынаюцца пласкагор'е (да 300 м), пакрытае лясамі, ва ўсходняй частцы краіны горы дасягаюць вышыні 1948 м (гара Лома Манса).

Клімат — экватарыяльны, вільготны. Дажджавая пара цягнецца з мая да кастрычніка. Ападкі складаюць 3400 мм за год.

Тэмпература складае ад +21° С да +31° С.

Эканоміка

Сьера-Леонэ адна з самых бедных краін у свеце. Гаспадарка амаль цалкам заснаваная на здабычы дыяментаў. Існуюць запасы і іншым карысных выкапняў: тытану, баксітаў.

65% насельніцтва занятыя ў сельскай гаспадарцы, але ўзровень гаспадання застаецца вельмі нізкім.

Бюджэт краіны ў значнай частцы складаецца з міжнароднай дапамогі.

Дэмаграфія

У Сьера-Леонэ жыве 20 плямёнаў, якія складаюць 90% насельніцтва. Самыя вялікія з іх гэта тэмнэ на поўначы і мендэ ў цэнтры і на поўдні краіны. Астатняе насельніцтва складаецца з крэолаў, азіятаў і патомкаў англійскіх каланізатараў.

Англійская мова з'яўляецца дзяржаўнай, але ёй валодае адукаваная меншасць, асноўная частка насельніцтва ўжывае мясцовыя мовы.

Асноўнай рэлігіяй з'яўляецца іслам (60%), 30% мясцовыя веры, 10% — хрысціяне.

Сярэдняя працягласць жыцця складае 37 гадоў.

Культура

Сучасная сістэма адукацыі ў Сьера-Леонэ вядзе паходжанне ад першых англійскіх паселішчаў у гэтых раёнаў XVIII — пачатку XIX стагоддзяў. Для падрыхтоўкі настаўнікаў і святароў з ліку афрыканцаў у 1827 годзе было адчынена першая вышэйшая навучальная ўстанова — каледж Фуа-Бей. Да канца Першай сусветнай вайны ўсе навучальныя ўстановы размяшчаліся на ўзбярэжжы. Да Другой сусветнай вайны сістэма адукацыі пранікла ва ўнутраныя раёны краіны.

У 1991 годзе ў Сьера-Леонэ было каля 2000 пачатковых школаў (414 тыс. навучэнцаў), 227 сярэдніх школаў (116 тыс. навучэнцаў).

Ва ўніверсітэце Сьера-Леонэ, заснаваным на базе каледжу Фуа-Бей і ўніверсітэцкага каледжа Нджала, вывучаліся 2,3 тыс. студэнтаў. Акрамя таго ў краіне існавалі 16 педагагічных і тэхнічных каледжаў.

Пасля грамадзянскай вайны шмат навучальных устаноў было зруйнавана.

Спасылкі

Шаблон:Пачатак артыкулу

Шаблон:Link GA

1. Africa: Sierra Leone
2. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2020f/africa