Залацістая шчурка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 30: Радок 30:
[[File:Merops apiaster MHNT ZOO 2010 11 160 Saintes-Maries-de-la-Mer.jpg|thumb|'' Merops apiaster '']]
[[File:Merops apiaster MHNT ZOO 2010 11 160 Saintes-Maries-de-la-Mer.jpg|thumb|'' Merops apiaster '']]


'''Залацістая шчурка''', ''шчурка-пчалаедка'' (''Merops apiaster'') — [[птушка]] атраду [[ракшападобныя]] (''Coraciiformes''), сямейства шчуркавыя (''Meropidae'').
'''Залацістая шчурка''', '''шчурка-пчалаедка''' (''Merops apiaster'') — [[птушка]] атраду [[ракшападобныя]] (''Coraciiformes''), сямейства шчуркавыя (''Meropidae'').


== Апісанне ==
== Апісанне ==

Версія ад 00:08, 16 ліпеня 2014

Залацістая шчурка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Merops apiaster Linnaeus, 1758

Даччыныя таксоны
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  554661
NCBI  265611
EOL  1050051
Merops apiaster

Залацістая шчурка, шчурка-пчалаедка (Merops apiaster) — птушка атраду ракшападобныя (Coraciiformes), сямейства шчуркавыя (Meropidae).

Апісанне

Птушка памерамі са шпака, даўжыня цела 27-30 см. Маса 50-60 г. Афарбоўка вельмі яркая: у апярэнні шмат пёраў з зялёнымі, блакітнымі, жоўта-рыжымі адценнямі. Галава зверху каштанавая, з бакоў зеленавата-блакітная. Палоса за вокам і пад ім, пёры на вушах — чорныя. Падбародак і горла ярка-жоўтыя. Доўгая чорная дзюба крыху як бы загнутая ўніз. Спіна зверху бліжэй да галавы каштанавая, яе ніз і паясніца — залаціста-рыжыя. Хвост зеленавата-сіні, доўгі. Сярэдняя пара рулявых пёраў на 2-3 см даўжэйшая за астатнія. Ногі карычнявата-шэрыя. Афарбоўка маладых птушак больш бледная і цьмяная.

Арэал

Гняздуецца на поўдні Еўропы, у Азіі, на паўночным захадзе Афрыкі. Пашырана ад Малдовы і Украіны да Каўказа і вусцяў Волгі і Урала, на поўнач да Курска, Тамбова, вусця Камы, возера Балхаш, далей на ўсход арэал пашыраецца да Сяміпалацінска і Барнаула і яшчэ далей — да Зайсанскай і Эмельскай катлавін.

У Беларусі птушка жыве толькі на самым крайнім поўдні. Упершыню названа для Палесся ў 1887 г. А.Нікольскім. У чэрвені 1980 г. за 2 км на поўнач ад Гомеля знойдзена гняздо з кладкай, а ў ліпені 1985 г. ў наваколлі г.п. Тураў ва ўрочышчы Казаргаць выяўлена каланіяльнае пасяленне птушак. У гнездавы перыяд у 1986 г. птушкі таксама адзначаны каля в. Дрэбек Лунінецкага раёна. У іншых раёнах Беларусі шчурка не сустракалася.

Асаблівасці біялогіі

Грамадскія птушкі, трымаюцца чародамі, часта садзяцца на правады і сухія галіны, лятаюць хутка, лёгка. Гняздуюцца ў норах глыбінёй 1-1,5 м, якія робяць самі дзюбай у пясчаных абрывах. У гняздзе 5-8 белых бліскучых амаль шарападобнай формы яек памерамі 26 x 21,9 мм. Кормяцца джаланоснымі восамі і пчоламі, а таксама матылькамі, у т.л. такімі, якія маюць засцерагальную афарбоўку і не паядаюцца іншымі птушкамі.

Літаратура

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
 I катэгорыя (CR) 
  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X