Чэхія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
др афармленне
Радок 1: Радок 1:
{{Дзяржава
{{Дзяржава
|Беларуская назва =Чэшская рэспубліка
|Беларуская назва =Чэшская Рэспубліка
|Арыгінальная назва ={{lang-cs|Česká republika}}
|Арыгінальная назва ={{lang-cs|Česká republika}}
|Родны склон =Чэхіі
|Родны склон =Чэхіі
Радок 59: Радок 59:
}}
}}


'''Чэ́хія''', '''Чэ́шская рэспу́бліка''' ({{lang-cs|Česká republika}}) — краіна ў [[Цэнтральная Еўропа|Цэнтральнай Еўропе]], не мае выйсця да мора. Чэхія мяжуе з [[Польшча]]й, [[Германія]]й, [[Аўстрыя]]й і [[Славакія]]й. Краіна складаецца з двух гістарычных рэгіёнаў — [[Багемія|Багеміі]] і [[Маравія|Маравіі]], а таксама часткі [[Чэшская Сілезія|Сілезіі]] і [[Ніжняя Аўстрыя|Ніжняй Аўстрыі]].
'''Чэ́хія''', '''Чэ́шская Рэспу́бліка''' ({{lang-cs|Česká republika}}) — краіна ў [[Цэнтральная Еўропа|Цэнтральнай Еўропе]], не мае выйсця да мора. Чэхія мяжуе з [[Польшча]]й, [[Германія]]й, [[Аўстрыя]]й і [[Славакія]]й. Краіна складаецца з двух гістарычных рэгіёнаў — [[Багемія|Багеміі]] і [[Маравія|Маравіі]], а таксама часткі [[Чэшская Сілезія|Сілезіі]] і [[Ніжняя Аўстрыя|Ніжняй Аўстрыі]].


== Назва краіны ==
== Назва краіны ==

Версія ад 00:51, 27 ліпеня 2014

Чэшская Рэспубліка
чэшск.: Česká republika
Герб Чэхіі
Сцяг Чэхіі Герб Чэхіі
Дэвіз: «Pravda vítězí
(бел.: «Ісціна радуецца»
Гімн: «Kde domov můj»
Дата незалежнасці 1 студзеня 1993 (ад распада Чэхаславакіі)
Афіцыйная мова чэшская
Сталіца Прага
Найбуйнейшыя гарады Прага, Брно, Острава, Пльзень
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Мілаш Земан
Іржы Руснак
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
115-я ў свеце
78 866 км²
2
Насельніцтва
• Ацэнка (2011)
Шчыльнасць

10 532 770[1] чал. (78-я)
133 чал./км²
ІРЧП (2011) 0,865[2] (вельмі выс.) (27-ы)
Валюта Чэшская крона
(CZK, код 203)
Інтэрнэт-дамен .cz
Код ISO (Alpha-2) CZ
Код ISO (Alpha-3) CZE
Код МАК CZE
Тэлефонны код +420
Часавыя паясы +1, летом UTC +2

Чэ́хія, Чэ́шская Рэспу́бліка (чэшск.: Česká republika) — краіна ў Цэнтральнай Еўропе, не мае выйсця да мора. Чэхія мяжуе з Польшчай, Германіяй, Аўстрыяй і Славакіяй. Краіна складаецца з двух гістарычных рэгіёнаў — Багеміі і Маравіі, а таксама часткі Сілезіі і Ніжняй Аўстрыі.

Назва краіны

Афіцыйная назва краіны — Чэшская рэспубліка, хаця ў 1993 годзе кіраўніцтва краіны прапанавала па-за межамі афіцыйных дакументаў ужываць назву Чэхія (Czechia), якая, напрыклад, у англійскай мове не прыжылася. А ў паўднёваславянскіх мовах, што базуюцца на лацінскім алфавіце, ужываецца чэшская кароткая назва Česko, такая ж назва ўжываецца і ў некаторых іншых мовах, даволі часта ў скажоных выглядзе — Cesko.

Гісторыя

Першыя людзі жылі на тэрыторыі сучаснае Чэхіі ў эпоху неаліта. У эпоху Антычнасці, у III ст. да н.э., праз гэтую тэрыторыю ішлі кельты, а крыху пазней, у I ст. н.э., тут жылі германскія плямёны Маркамані і Куадзі. А калі пачалося Вялікае перасяленне народаў, германскія плямёны рушылі на захад, а іхняе месца занялі славяне, што прыйшлі ад узбярэжжа Чорнага мора і з Карпацкіх гораў.

У VII ст. франкскі гандляр Само, падтрымаўшы тутэйшых славянаў у барацьбе супраць авараў, зрабіўся кіраўніком першай цэнтральнаеўрапейскай краіны. У VIII ст. на пасаду кіраўніка ўзняўся мясцовы маравец, ад яго кіравання бярэ пачатак гісторыя т.зв. Вялікае Маравіі.

У канцы IX ст. з'явілася каралеўства Багеміі, уніфікаванае дынастыяй Пржамысловічаў. У Сярэднявеччы яно адыгрывала важную ролю ў палітыцы дзяржаў Цэнтральнае Еўропы, а затым увайшло ў склад Свяшчэннай Рымскай Імперыі.

Гусіцкія войны і Трыццацігадовая вайна нанеслі шкоду землям сучаснае Чэхіі. Пазней, пад уплывам аўстрыйскіх Габсбургаў Багемія патрапіла ў склад Аўтра-Венгрыі.

У канцы 19 стагоддзя у Чэхіі пачынаецца перыяд чэшскага нацыянальнага адраджэння.

Пасля Першай сусветнай вайны была ўтвораная незалежная Чэхаславакія. У новай рэспубліцы жыло шмат немцаў, венграў і палякаў. Для іх у Чэхаславакіі адчыняліся школы, дзе адукацыю дзіця атрымлівала на сваёй роднай мове. Але з адчыненнем школаў уся падтрымка нацыянальных меншасцяў спынілася, і тыя пажадалі выйсці са складу Чэхаславакіі. Гэтую сітуацыю скарыстаў дзеля дасягнення сваіх мэтаў Адольф Гітлер — праз Мюнхенскае пагадненне ён далучыў да Германіі Судзеты — правінцыю, дзе большасць насельніцтва складалі немцы. Польшча, у сваю чаргу, далучыла да сябе т.зв. Чэшскі Цешын — тэрыторыю з польскім насельніцтвам. А Славакія дасягнула ў складзе Чэхаславакіі значнай аўтаноміі і запатрабавала, каб Чэхаславакія пісалася праз злучок: Чэха-Славакія. Потым, падчас Другой сусветнай вайны, Гітлер стварыў на тэрыторыі Чэхіі пратэктарат Багеміі і Маравіі, які адыгрываў ролю Рэйхпратэктара (імперскага абаронцы) ў Трэцім рэйху. Армія Гітлера, тым часам, забіла на тэрыторыі Чэхіі каля 125,000 чалавек, з якіх 83,000 — яўрэі.

У 19451946 гг. нямецкая меншасць была выгнаная па-за межы Чэхіі.

Пасля вайны Чэхаславакія паспрабавала зрабіцца «мастом» паміж Захадам і Усходам, але Камуністычная партыя ўзмацнілася і стала найбольш значнай палітычнай сілай у краіне. Чэхаславакія далучылася да Савецкага блока. У 1968 кіраўнікі краіны вырашылі змяніць тактыку Камуністычнай партыі на пабудову «сацыялізму з чалавечым тварам». Аднак савецкія войскі прыпынілі гэтыя спробы. Крывавыя падзеі вясны 1968 года з удзелам савецкіх войскаў атрымалі назву «Пражскае вясны».

У 1989 годзе ў Чэхаславакіі здарылася бяскроўная «аксамітная рэвалюцыя», што паклала канец кіраванню камуністаў. А ў 1993 годзе краіна падзялілася на незалежныя Чэхію і Славакію.

У 1999 годзе Чэхія далучылася да НАТА, у 2004 годзе — да Еўрасаюза.

Геаграфія

Па землях Багеміі цякуць рэкі Лаба і Влтава, самі землі складаюцца пераважна з невысокіх узвышшаў. Аднак гэтыя тэрыторыі ўтрымліваюць найвышэйшы пункт Чэхіі — гару Снежка (1,602 м над морам). Землі Маравіі таксама няроўныя, з мноствам малых гор, прыгоркаў, а найбуйнейшая рака тут — Марава. Рэкі Чэхіі выцякаюць у Чорнае, Балтыйскае і Паўночнае моры.

Дэмаграфія

Да 2001 года назіраўся станоўчы прырост насельніцтва, а ў 2001 годзе ўпершыню зафіксаваны адмоўны — −0,1 %.

Склад насельніцтва

Гл. таксама Яўрэі ў Чэхіі Большасць насельніцтва ёсць чэхамі — каля 95 %, яны размаўляюць па-чэшску. Сярод меншасцяў — славакі (каля 2 %), цыганы (цыганы), палякі, яўрэі.

Рэлігія

Згодна з перапісам 2001 году, большасць насельніцтва Чэхіі — атэісты (59 %), 26 % — каталікі, 2,5 % — пратэстанты.

Дзяржаўны лад

Чэхія — парламенцкая дэмакратычная краіна, дзе функцыі выканаўчае ўлады ляжаць на ўрадзе, а функцыі заканадаўчае ўлады — на ўрадзе і парламенце.

Пасля парламенцкіх выбараў 2010 года Чэшская сацыял-дэмакратычная партыя мае 56 дэпутатаў у ніжняй палаце парламента, Грамадзянская дэмакратычная партыя — 53, кансерватыўная партыя TOP 09 — 41, Камуністычная партыя Чэхіі і Маравіі — 26, правацэнтрысцкая партыя «Грамадскія справы» — 24.

Зброя і войска

Чэшскае войска складаецца з наземных і паветраных войскаў. На ўзбраенне штогод выдаткоўваюць 1,8 % СУП.

Адміністрацыйны падзел

Сталіца — (hlavní město) — Прага. Краіна падзяляецца на 14 адміністрацыйных адзінак — краёў, кожны з якіх падзяляецца на акрэсы.

Спіс краёў:

Эканоміка

Чэшская эканоміка — рыначная, адная з найбольш стабільных сярод краін былога сацыялістычнага блока. Рост СУП у 20002001 гг. быў выкліканы зніжкамі на мытныя пошліны з боку Еўрасаюза, а таксама замежнымі інвестыцыямі, у першую чаргу нямецкімі. Але хабарніцтва і дагэтуль трымаецца на адным з найбольш высокіх узроўняў у ЕС.

Рост СУП у 2005 годзе склаў — 6,0 %, інфляцыя — 1,9 %

Гл. таксама

Спасылкі

Зноскі

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA