Антыбіётыкі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне з БЭ
Радок 19: Радок 19:


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
{{commonscat|Antibiotics}}
{{Commons|Category:Antibiotics}}
* [http://www.antibiotic.ru/antibiotics.php Антыбіётыкі — агульная інфармацыя]
* [http://www.antibiotic.ru/antibiotics.php Антыбіётыкі — агульная інфармацыя]
[[Катэгорыя:Антыбіётыкі|*]]
[[Катэгорыя:Антыбіётыкі|*]]

Версія ад 14:26, 5 жніўня 2014

Антыбіётыкі (ад стар.-грэч.: Ἀντί — anti — супраць, βίος — bios — жыццё) — арганічныя рэчывы, што ўтвараюцца ў мікраарганізмах і ў невялікіх дозах прыгнечваюць жыццядзейнасць іншых мікраарганізмаў, вірусаў і клетак. Да антыбіётыкаў адносяць таксама раслінныя (фітанцыды) і жывёльнага паходжання рэчывы з антымікробным дзеяннем.

Вядома каля 4 тысяч антыбіётыкаў, у медыцынскай практыцы выкарыстоўваецца каля 60. Першы клінічна эфектыўны антыбіётык пеніцылін быў адкрыты англійскім мікрабіёлагам А. Флемінгам у 1929 годзе.

Паводле хімічнай прыроды антыбіётыкі належаць да розных груп злучэнняў:

  • вугляродзмяшчальныя (неаміцын, канаміцын, стрэптаміцын, амінагліказіды і інш., антыбіётыкі групы рыстаміцыну — ванкаміцын),
  • макрацыклічныя лактоны (эрытраміцын, алеандаміцын, паліены),
  • хіноны і блізкія да іх рэчывы (тэтрацыкліны, антрацыкліны),
  • пептыды і пепталіды (пеніцыліны, інтэрферон, граміцыдзін С, актынаміцыны) і інш.

Паводле механізма дзеяння адрозніваюць антыбіётыкі, якія парушаюць сінтэз клетачных абалонак бактэрый (пеніцыліны і інш.), бялкоў (тэтрацыкліны, хлорамфенікол і інш.), нуклеінавых кіслот (проціпухлінныя антыбіётыкі — аліваміцын, рубаміцын, кармінаміцын і інш.), разбураюць цэласнасць цытаплазматычных мембран (паліены) і біяэнергетычных працэсаў (граміцыдзін С). Антыбіётыкі могуць мець шырокі спектр дзеяння (уплываюць на грамдадатныя і грамадмоўныя бактэрыі, напрыклад, тэтрацыкліны) і вузкі (актыўныя пераважна да грамдадатных мікробаў, напрыклад, пеніцылін, рыфампіцын).

На лекавыя і гаспадарчыя мэты антыбіётыкі атрымліваюць галоўным чынам мікрабіялагічным сінтэзам на аснове бактэрый і мікраскапічных грыбкоў (пераважна актынаміцэтаў), частку — хімічным сінтэзам або хімічнай мадыфікацыяй прыродных антыбіётыкаў.

Выкарыстоўваюць на лячэнне інфекцыйных хвароб чалавека, жывёл і раслін, для паскарэння росту і развіцця маладняку, як кансерванты, пры вывучэнні тонкіх механізмаў біяхімічных пераўтварэнняў, праблем анкалогіі і функцыянавання жывых клетак.

Літаратура

Спасылкі

Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA