|
|
Радок 29: |
Радок 29: |
|
|
|
|
|
У 2010 годзе [[Грынпіс]] дадаў рачнога вугра ў свой Чырвоны спіс (спіс рыб, якія прадаюцца ў звычайных супермаркетах па ўсім свеце і маюць вялікую рызыку знікнуць з-за непамернай лоўлі). |
|
У 2010 годзе [[Грынпіс]] дадаў рачнога вугра ў свой Чырвоны спіс (спіс рыб, якія прадаюцца ў звычайных супермаркетах па ўсім свеце і маюць вялікую рызыку знікнуць з-за непамернай лоўлі). |
|
|
|
|
{{пачатак артыкулу:Біялогія}} |
|
{{пачатак артыкулу:Біялогія}} |
|
|
|
|
|
[[Катэгорыя:Касцявыя рыбы]] |
|
[[Катэгорыя:Вугрападобныя]] |
|
{{Link FA|cs}} |
|
{{Link FA|cs}} |
|
{{Link FA|hu}} |
|
{{Link FA|hu}} |
Рачны вугор, еўрапейскі вугор, звычайны вугор, звычайны рачны вугор (Anguilla anguilla) — від драпежных прэснаводных рыб з сямейства рачныя вугры.
Валодае доўгім целам з бура-зеленаватай спіной, з жаўцізной на баках і брушной частцы. Здольны па мокрай ад дажджу ці расы траве пераадольваць значныя ўчасткі сушы, перабіраючыся з аднаго вадаёма ў другі і аказваючыся такім чынам у замкнёных, бяссцёкавых азёрах. Аддае перавагу ціхім водам, аднак сустракаецца і на хуткім цячэнні. Трымаецца ў ніжніх слаях на рознай глыбіні і любым донным грунце ў сховішчы, якімі могуць быць: нара, валун, корч, густыя зараснікі травы. Палюе ўначы на прыбярэжным мелкаводдзі, хоць хапае прынаду і днём, калі яна ў непасрэднай блізкасці. Харчуецца лічынкамі насякомых, малюскаў, жабамі, дробнай рыбай. Дасягае двухметровай даўжыні і вагі 4 кг.
Нерасціцца вугор у 8000 км ад месцаў нагула — у 2000 м пад вадой Саргасава мора, пасля чаго гіне. Лічынкі, якія з'явіліся на свет, разам з Гальфстрымам, тры гады рухаюцца разам з цёплай воднай масай да берагоў Еўропы, ператвараючыся ў рэшце рэшт у так званых шкляных вугроў, пакуль яшчэ цалкам не падобных на дарослых асобін. Набывае знешні выгляд дарослай асобіны толькі ля ўзбярэжжа Еўропы.
Распаўсюджванне
Насяляе вадаёмы басейна Балтыйскага мора, у значна меншай колькасці — у рэках і азёрах басейнаў Азоўскага, Чорнага, Белага, Баранцава мораў. Водзіцца ў многіх вадаёмах Беларусі. Раней у рэкі і азёры Беларусі (басейны Нёмана, Заходняй Дзвіны і Заходняга Буга) заплываў з Балтыйскага мора, з пабудовай плацін натуральная міграцыя вугра спынілася.
Экалогія
У 2010 годзе Грынпіс дадаў рачнога вугра ў свой Чырвоны спіс (спіс рыб, якія прадаюцца ў звычайных супермаркетах па ўсім свеце і маюць вялікую рызыку знікнуць з-за непамернай лоўлі).
Шаблон:Пачатак артыкулу:Біялогія
Шаблон:Link FA
Шаблон:Link FA
Шаблон:Link FA