Мінахасы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 19: Радок 19:
Першапачаткова [[палітыка]] галандскіх каланізатараў на поўначы Сулавесі не мела гвалтоўнага характара. Яны не абмяжоўвалі мясцовае самакіраванне, аказвалі ваенную падтрымку тубыльцам супраць мусульманскіх [[пірацтва|піратаў]], вялі гандаль, наймалі мінахасаў у каланіяльную армію. Каланіяльная адміністрацыя з'явілася толькі ў [[1888]] г. Для ўкаранення хрысціянства былі запрошаны [[немцы|нямецкія]] [[пратэстантызм|пратэстанцкія]] місіянеры<ref>[http://books.google.by/books?id=cUoGJSs9yOUC&dq=German+missionaries+Sulawesi&source=gbs_navlinks_s Jan Sihar Aritonang, Karel Adriaan Steenbrink, A History of Christianity in Indonesia. — BRILL, 2008.] P.181</ref>. У другой палове [[19 стагоддзе|XIX]] ст. яны стварылі сетку сучасных школ з выкладаннем на [[малайская мова|малайскай мове]]. Вучні мелі магчымасць зрабіць сабе кар'еру ў арміі або ў адміністрацыі. Такім чынам з'явіўся пласт мясцовага насельніцтва, якое ахвотна супрацоўнічала з еўрапейцамі і прама не атаесамляла сябе з традыцыйнымі коламі правадыроў. У [[1889]] г., калі на поўначы Сулавесі было знойдзена [[золата]], генерал-губернатар фактычна скасаваў дамову з правадырамі і ўвёў прамое кіраванне<ref>[http://www.theminahasa.net/history/history/index08.html History Timeline]</ref>.

З канца XIX ст. сярод адукаваных мінахасаў пачалі распаўсюджвацца ідэі [[нацыяналізм]]у. Яны прымалі актыўны ўдзел у заснаванні [[Інданезія|інданезійскага]] нацыянальнага руху і далейшай антыкаланіяльнай барацьбе. У [[1950]] г. землі мінахасаў былі далучаны да незалежнай Інданезіі. Аднак у [[1957]] г. частка палітычных дзеячоў Сулавесі абвясціла ў [[Максар]]ы ўсеагульную хартыю барацьбы (''Piagam Perjuangan Semesta'', скарочана ''Permesta'') супраць прэзідэнта [[Сукарна]]. Яна была падтрымана многімі мінахасамі. У выніку, сярод іх узнік узброены рух, які працягваўся да [[1961]] г.<ref>[http://www.war-memorial.net/PRRI-and-Permesta-revolts-in-Indonesia-3.119 Indonesia vs PRRI, Permesta and Darul Islam]</ref> У [[1959]] г. была створана асобная [[правінцыя Паўночны Сулавесі]].
З канца XIX ст. сярод адукаваных мінахасаў пачалі распаўсюджвацца ідэі [[нацыяналізм]]у. Яны прымалі актыўны ўдзел у заснаванні [[Інданезія|інданезійскага]] нацыянальнага руху і далейшай антыкаланіяльнай барацьбе. У [[1950]] г. землі мінахасаў былі далучаны да незалежнай Інданезіі. Аднак у [[1957]] г. частка палітычных дзеячоў Сулавесі абвясціла ў [[Максар]]ы ўсеагульную хартыю барацьбы (''Piagam Perjuangan Semesta'', скарочана ''Permesta'') супраць прэзідэнта [[Сукарна]]. Яна была падтрымана многімі мінахасамі. У выніку, сярод іх узнік узброены рух, які працягваўся да [[1961]] г.<ref>[http://www.war-memorial.net/PRRI-and-Permesta-revolts-in-Indonesia-3.119 Indonesia vs PRRI, Permesta and Darul Islam]</ref> У [[1959]] г. была створана асобная [[правінцыя Паўночны Сулавесі]]. У нашы дні мінахаса складаюць у ёй большасць насельніцтва.

== Мовы ==
== Мовы ==

Версія ад 01:51, 1 верасня 2014

Мінахасы
(Minahasa)
Агульная колькасць 1 521 000 ў Інданезіі (2014 г.)
Рэгіёны пражывання Інданезія
Мова мовы мінахаса, малайская мова
Рэлігія хрысціянства, іслам, культ продкаў
Блізкія этнічныя групы гарантала, вісая, мангандаві

Мінаха́сы або мінаха́са (саманазва Minahasa) — аўстранезійскі народ, карэнныя насельнікі Паўночнага Сулавесі ў Інданезіі. Агульная колькасць (2014 г.) - 1 521 000 чал.[1]

Гісторыя

Фота 1930-ых гг.

Паводле лігвістычным данным, мінахасы маюць супольнае паходжанне з аўстранезійскімі народамі Філіпінскіх астравоў і поўначы вострава Сулавесі[2]. Фарміраванне адзінага народа адбывалася ў складаных гістарычных умовах. Згодна паданням, у 670 г. на землях сучасных мінахасаў была сфарміравана канфедэрацыя розных плямён[3], якія захоўвалі свае мовы, звычаі і кіраванне. Археолагі выявілі магільні правыдыроў IX ст., якія сведчаць пра тое, што на паўночным ўзбярэжжы сапраўды мелася адносна развітае грамадства з сацыяльным расслаеннем.

У XVI - першай палове XVII стст. мінахасы актыўна кантактавалі з партугальскімі гандлярамі і іспанскімі каланістамі. У 1623 г. іспанцы заснавалі ў Паўночным Сулавесі крэпасць Манада[4] і пачалі распаўсюджваць каталіцызм. Адносіны з іспанцамі мелі складаны характар. З аднаго боку, меліся ўстойлівыя гандлёвыя адносіны, мінахасы запазычылі ў еўрапейцаў такія сельскагаспадарчыя культуры, як кукуруза і кава, з'явіўся пласт іспана-мінахаскіх крэолаў. Прыняцце хрысціянства садзейнічала далейшаму адасабленню мінахасаў ад іншых насельнікаў Сулавесі, што спавядалі іслам. Аднак правадыры мінахаса супраціўляліся спробам каланістаў усталяваць палітычны кантроль над іх землямі. Змяненне сітуацыі на суседніх Малукскіх астравах, адкуль вывозіліся ў Еўропу спецыі, прывяло да хуткага заняпаду іспанскай калоніі. Гэта выкарысталі ў сваіх мэтах галандцы. У 1657 г. яны дамовіліся з правадыром Манада аб пабудове сваёй крэпасці, якая пазней атрымала назву Ратэрдам. У 1679 г. было падпісана саюзнае пагадненне з правадырамі канфедэрацыі.

Першапачаткова палітыка галандскіх каланізатараў на поўначы Сулавесі не мела гвалтоўнага характара. Яны не абмяжоўвалі мясцовае самакіраванне, аказвалі ваенную падтрымку тубыльцам супраць мусульманскіх піратаў, вялі гандаль, наймалі мінахасаў у каланіяльную армію. Каланіяльная адміністрацыя з'явілася толькі ў 1888 г. Для ўкаранення хрысціянства былі запрошаны нямецкія пратэстанцкія місіянеры[5]. У другой палове XIX ст. яны стварылі сетку сучасных школ з выкладаннем на малайскай мове. Вучні мелі магчымасць зрабіць сабе кар'еру ў арміі або ў адміністрацыі. Такім чынам з'явіўся пласт мясцовага насельніцтва, якое ахвотна супрацоўнічала з еўрапейцамі і прама не атаесамляла сябе з традыцыйнымі коламі правадыроў. У 1889 г., калі на поўначы Сулавесі было знойдзена золата, генерал-губернатар фактычна скасаваў дамову з правадырамі і ўвёў прамое кіраванне[6].

З канца XIX ст. сярод адукаваных мінахасаў пачалі распаўсюджвацца ідэі нацыяналізму. Яны прымалі актыўны ўдзел у заснаванні інданезійскага нацыянальнага руху і далейшай антыкаланіяльнай барацьбе. У 1950 г. землі мінахасаў былі далучаны да незалежнай Інданезіі. Аднак у 1957 г. частка палітычных дзеячоў Сулавесі абвясціла ў Максары ўсеагульную хартыю барацьбы (Piagam Perjuangan Semesta, скарочана Permesta) супраць прэзідэнта Сукарна. Яна была падтрымана многімі мінахасамі. У выніку, сярод іх узнік узброены рух, які працягваўся да 1961 г.[7] У 1959 г. была створана асобная правінцыя Паўночны Сулавесі. У нашы дні мінахаса складаюць у ёй большасць насельніцтва.

Мовы

Мінахасы размаўляюць на 8 аўстранезійскіх мовах, якія ўваходзяць у асобную групу мінахаса[8]. У сярэднявеччы склалася піктаграфічная пісьмовасць[9], на якой пісалі на магільнях правадыроў. У нашы дні найчасцей выкарыстоўваецца лацінка. У раёне Манада пашыраны мясцовы дыялект малайскай мовы, сфарміраваны ў XIX ст.[10], на якім існуе прафесійная літаратура.

Зноскі

Спасылкі