Слуцкае княства: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 97: Радок 97:


[[Катэгорыя:Новагародскае ваяводства]]
[[Катэгорыя:Новагародскае ваяводства]]
[[Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел ВКЛ, 1506]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Слуцка]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Слуцка]]
[[Катэгорыя:Княствы Вялікага Княства Літоўскага]]
[[Катэгорыя:Княствы Вялікага Княства Літоўскага]]

Версія ад 22:38, 11 верасня 2014

Слуцкае княства
Краіна  Вялікае Княства Літоўскае
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Князі Князі слуцкія
Слуцкае княства на карце
Час існавання 13951793

Слуцкае княства — адміністрацыйна-тэратарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім. Уваходзіла ў склад Наваградскага павета Наваградскага ваяводства1791 зрабілася асобным паветам). Сталіца — горад Слуцк.

Гарады і мястэчкі: Вызна, Глуск, Грозаў, Грэск, Дарогі, Капыль, Любань, Пагост, Старобін, Семежаў, Цімкавічы, у XVI ст. — Петрыкаў.

Асноўныя падзеі

Узнікла ў 1395, калі вялікі князь Вітаўт перадаў князю кіеўскаму Уладзіміру Альгердавічу Слуцк і Капыль з навакольнымі землямі ў якасці ўдзельнага княства. Яго нашчадкі, князі Алелькавічы (Слуцкія) валодалі княствам да 1612.

У 1507 увайшло ў склад Наваградскага павета, але адначасна захоўвала ў адміністрацыйнай, судовай і ваеннай структурах свае асобныя ўстановы, якія падпарадкоўваліся князю слуцкаму.

У 1582 тры сыны Юрыя Алелькавіча падзялілі паміж сабой горад і княства на 3 часткі (са сваёй адміністрацыяй у кожнай). Князямі слуцкімі ў гэты час былі Юрый (15781586), Ян Сямён (15781592) і Аляксандр (15781591); два апошнія не пакінулі нашчадкаў. Частку Юрыя атрымала яго дачка Соф'я (15861612). Па смерці Аляксандра ягоную частку атрымаў брат Ян Сямён, па смерці якога ўсё княства зноў аб’ядналася як уладанне Соф'і.

Па смерці князёўны Случчына перайшла да яе мужа Януша Радзівіла і заставалася ў родзе Радзівілаў, з перапынкам у 16951744, калі знаходзілася ў жаночых нашчадкаў Радзівілаў слуцка-біржанскай лініі. У 1744 княства вярнулася да Радзівілаў нясвіскай лініі.

Да канца XVIII ст. заставалася ўнікальнай адміністрацыйна-тэратарыяльнай адзінкай Вялікага Княства Літоўскага[1]. У 1791 на аснове княства ўтварыўся Случарэцкі павет.

Геаграфія

Займала тэрыторыю да Нёмана на поўначы, Лані на захадзе, Пцічы на ўсходзе і Прыпяці на поўдні.

Ураднікі

Да XVI ст. знаходзілася ў васальнай залежнасці ад улады вялікіх князёў. Кіраванне ажыццяўляў удзельны князь з дапамогай баярскай рады. У князя слуцкага былі свае васалы — князі, баяры і путныя слугі, якія атрымлівалі за службу (ваенную і адміністрацыйную) невялікія маёнткі. У валасцях кіравалі намеснікі князя.

У XVI ст. паступова пераўтварылася ў вялікую феадальную вотчыну, але захавала рысы ўдзельнага княства[2].

Галерэя

Зноскі

Літаратура