Альбрэхт Радзівіл (1717—1790): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: дынастыя → род using AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 30: Радок 30:


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
З нясвіскай лініі роду [[Радзівілы|Радзівілаў]] герба «[[Герб «Трубы»|Трубы]]», сын [[Мікалай Фаўстын Радзівіл|Мікалая Фаўстына]] і [[Барбара Радзівіл (Завіша)|Барбары]] з [[Завішы|Завішаў]]. Меў братоў [[Удальрык Крыштаф Радзівіл|Удальрыка Крыштафа]], [[Юрый Радзівіл, ваявода наваградскі|Юрыя]] і [[Станіслаў Радзівіл|Станіслава]].
З нясвіскай лініі роду [[Радзівілы|Радзівілаў]] герба «[[Герб «Трубы»|Трубы]]», сын [[Мікалай Фаўстын Радзівіл|Мікалая Фаўстына]] і [[Барбара Радзівіл (Завіша)|Барбары]] з [[Завішы|Завішаў]]. Меў братоў [[Удальрык Крыштаф Радзівіл|Удальрыка Крыштафа]], [[Юрый Радзівіл, ваявода наваградскі|Юрыя]] і [[Станіслаў Радзівіл, 1722—1787|Станіслава]].


Па смерці караля і вялікага князя [[Аўгуст Моцны|Аўгуста Моцнага]] ([[1733]]) выступаў разам з бацькам і братамі за абранне на прастол [[Аўгуст Сас|Аўгуста Саса]]. Быў [[Пасол соймавы|паслом]] на пацыфікацыйны сойм [[1736]], дзе падпісаў дыплом пра абранне Аўгуста Саса. У [[1750]] абіраўся маршалкам [[Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага|Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага]]. У [[1740-я|1740-х]] быў палкоўнікам літоўскай панцырнай кавалерыі, з [[1754]] — палкоўнікам гусарскага знаку ў харугве каралевіча Фрыдэрыка.
Па смерці караля і вялікага князя [[Аўгуст Моцны|Аўгуста Моцнага]] ([[1733]]) выступаў разам з бацькам і братамі за абранне на прастол [[Аўгуст Сас|Аўгуста Саса]]. Быў [[Пасол соймавы|паслом]] на пацыфікацыйны сойм [[1736]], дзе падпісаў дыплом пра абранне Аўгуста Саса. У [[1750]] абіраўся маршалкам [[Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага|Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага]]. У [[1740-я|1740-х]] быў палкоўнікам літоўскай панцырнай кавалерыі, з [[1754]] — палкоўнікам гусарскага знаку ў харугве каралевіча Фрыдэрыка.

Версія ад 18:18, 13 верасня 2014

Альбрэхт Радзівіл
Альбрэхт Радзівіл. З альбома «Выявы роду Радзівілаў». Нясвіж, 1758
Альбрэхт Радзівіл. З альбома «Выявы роду Радзівілаў». Нясвіж, 1758
Герб «Трубы»
Герб «Трубы»
Нараджэнне 25 сакавіка 1717(1717-03-25)
Смерць 1790(1790)
Род Радзівілы
Бацька Мікалай Фаўстын Радзівіл
Маці Барбара з Завішаў
Жонка Ганна Кунегунда з Халецкіх
Дзеці Дамінік
Дзейнасць палітык, староста
Узнагароды
ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альбрэхт Радзівіл (25 сакавіка 1717, маёнтак Здзецел Навагрудскага ваяводства — 1790, горад Глуск) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста рэчыцкі (17341773), генерал-маёр войскаў Вялікага Княства Літоўскага (з 1755).

Валодаў Крожамі ў Жамойці, Глускам і Хальчам у Рэчыцкім павеце і інш.

Біяграфія

З нясвіскай лініі роду Радзівілаў герба «Трубы», сын Мікалая Фаўстына і Барбары з Завішаў. Меў братоў Удальрыка Крыштафа, Юрыя і Станіслава.

Па смерці караля і вялікага князя Аўгуста Моцнага (1733) выступаў разам з бацькам і братамі за абранне на прастол Аўгуста Саса. Быў паслом на пацыфікацыйны сойм 1736, дзе падпісаў дыплом пра абранне Аўгуста Саса. У 1750 абіраўся маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. У 1740-х быў палкоўнікам літоўскай панцырнай кавалерыі, з 1754 — палкоўнікам гусарскага знаку ў харугве каралевіча Фрыдэрыка.

Падчас бескаралеўя (1763) быў супраціўнікам Чартарыйскіх, выступаў супраць абрання на прастол Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1768 далучыўся да Барскай канфедэрацыі і быў адным з кандыдатаў на пасаду яе маршалка ў Вялікім Княстве Літоўскім; у 1770 абіраўся маршалкам канфедэрацыі ў Рэчыцкім павеце. У 1771 распрацаваў план «вялізнай дыверсіі», паводле якога канфедэрацыя мусіла распаўсюдзіцца на ўсю тэрыторыю сучаснай Беларусі. Па захопе галоўных замкаў дзяржавы літоўскае войска мусіла сабрацца ў Бабруйску і адтуль выправіцца маршам у Каралеўства Польскае.

Пасля паражэння канфедэрацыі выехаў у Сілезію, потым у Італію. У 1777 вярнуўся і прымірыўся з каралём.

У шлюбе з Ганнай Кунегундай Халецкай меў 3 дачкі і сына Дамініка (17541798), старосту кнышынскага[1].

Зноскі

Літаратура