Навагрудак: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 100: Радок 100:


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Паводле археалагічных даследаванняў [[славяне|славянскае]] ({{далей}} [[Славянская каланізацыя Беларусі|Славянская каланізацыя]]) паселішча на тэрыторыі сучаснага Навагрудка ўзнікла ў канцы [[10 ст.]], умацаванні да сяр. [[11 ст.]]<ref>Гурэвіч</ref> Частка даследчыкаў лічыць за першую згадку Навагрудка ў пісьмовых крыніцах паведамленне пад [[1044]] годам пра будаўніцтва новага горада, якое на іх меркаванне звязана з паходам вял. кн. кіеўскага [[Яраслаў Уладзіміравіч|Яраслава Мудрага]] на [[Літва|Літвy]]<ref>Ермаловіч. Старажытная Беларусь</ref>, упершыню гэту версію прапанаваў [[Васіль Мікітавіч Тацішчаў|В. Тацішчаў]]. Хаця такая датыроўка заснавання горада і супадае з археалагічнымі дадзенымі, але з саміх крыніц немагчыма зрабіць высновы, што маецца на ўвазе заснаванне менавіта Навагрудка. Мелася на ўвазе будаўніцтва новых умацаванняў у [[Вялікі Ноўгарад|Вялікім Ноўгарадзе]].<ref>Баранаўскас…</ref> У 12 ст., паводле археалагічных даследаванняў, горад складаўся з [[дзядзінец|дзядзінца]] (Замкавая гара), [[вакольны горад|вакольнага горада]] і [[пасад]]а.
Паводле археалагічных даследаванняў [[славяне|славянскае]] ({{далей}} [[Славянская каланізацыя Беларусі|Славянская каланізацыя]]) паселішча на тэрыторыі сучаснага Навагрудка ўзнікла ў канцы [[10 ст.|X ст.]], умацаванні да сярэдзіны [[11 ст.|XI ст.]]<ref>Гурэвіч</ref> Частка даследчыкаў лічыць за першую згадку Навагрудка ў пісьмовых крыніцах паведамленне пад [[1044]] годам пра будаўніцтва новага горада, якое на іх меркаванне звязана з паходам вял. кн. кіеўскага [[Яраслаў Уладзіміравіч|Яраслава Мудрага]] на [[Літва|Літвy]]<ref>Ермаловіч. Старажытная Беларусь</ref>, упершыню гэту версію прапанаваў [[Васіль Мікітавіч Тацішчаў|В. Тацішчаў]]. Хаця такая датыроўка заснавання горада і супадае з археалагічнымі дадзенымі, але з саміх крыніц немагчыма зрабіць высновы, што маецца на ўвазе заснаванне менавіта Навагрудка. Мелася на ўвазе будаўніцтва новых умацаванняў у [[Вялікі Ноўгарад|Вялікім Ноўгарадзе]].<ref>Баранаўскас…</ref> У XII ст., паводле археалагічных даследаванняў, горад складаўся з [[дзядзінец|дзядзінца]] (Замкавая гара), [[вакольны горад|вакольнага горада]] і [[пасад]]а.


У [[13 ст.|13]]—[[14 ст.]] Навагрудак — цэнтр удзельнага Новагародскага княства, пад [[1235]] годам згадваецца князь [[Ізяслаў Новагародскі]]. У кан. 1240-х — пач. 1250-х гадоў Навагрудак перайшоў пад уладу літоўскага князя [[Міндоўг]]а, акалічнасці гэтага пераходу дасюль спрэчныя, князем і намеснікам свайго бацькі ў Навагрудку быў Міндоўгаў сын [[Войшалк]]. У гэты час быў пакладзен пачатак [[утварэнне ВКЛ|утварэнню ВКЛ]], буйнейшым і адным з асноўных цэнтраў якога быў Навагрудак. Спрэчкі паміж Міндоўгам і яго літоўскімі родзічамі, што нашлі прытулак на [[Валынь|Валыні]], сталі падставай да вялікай вайны з [[Галіцка-Валынскае княства|Галіцка-Валынскім княствам]], якое зрабіла некалькі буйных паходаў на горад, што прымусіла Міндоўга пайсці на саюз з [[Лівонскі ордэн|Лівонскім (Інфлянцкім) ордэнам]]. У [[1253]] Міндоўга ад імя [[Папа Рымскі|папы рымскага]] каранавалі на караля Літвы (першы і апошні такі тытул у гісторыі [[ВКЛ]]), каранацыя магла адбыцца і ў Новагародку. Такая магчымасць дае падставу шэрагу гісторыкаў лічыць Новагародак першай [[сталіца]]й ВКЛ, але цяжка з упэўненасцю сказаць, ці была наогул сталіца ў тагачасным ВКЛ. У 1254 г. Войшалк заключыў ад імя бацькі мір з Галіцка-Валынскім княствам і перадаў Навагрудак [[Раман Данілавіч|Раману Данілавічу]]. Пасля разрыву міру (1258) Войшалк зноў стаў князем у Навагрудку, а пасля перадаў яго разам з усёй краінай [[Шварн Данілавіч|Шварну]]. На горад неаднаразова нападалі мангола-татары і іx саюзнікі — дружыны галіцка-валынскіх князёў (1255, 1274, 1278), крыжакі (1314, 1321, 1341, 1390, 1394).
У [[13 ст.|XIII]]—[[14 ст.|XIV ст.]] Навагрудак — цэнтр удзельнага Новагародскага княства, пад [[1235]] годам згадваецца князь [[Ізяслаў Новагародскі]]. У канцы 1240-х — пачатку 1250-х гадоў Навагрудак перайшоў пад уладу літоўскага князя [[Міндоўг]]а, акалічнасці гэтага пераходу дасюль спрэчныя, князем і намеснікам свайго бацькі ў Навагрудку быў Міндоўгаў сын [[Войшалк]]. У гэты час быў пакладзен пачатак [[утварэнне ВКЛ|утварэнню ВКЛ]], буйнейшым і адным з асноўных цэнтраў якога быў Навагрудак. Спрэчкі паміж Міндоўгам і яго літоўскімі родзічамі, што нашлі прытулак на [[Валынь|Валыні]], сталі падставай да вялікай вайны з [[Галіцка-Валынскае княства|Галіцка-Валынскім княствам]], якое зрабіла некалькі буйных паходаў на горад, што прымусіла Міндоўга пайсці на саюз з [[Лівонскі ордэн|Лівонскім (Інфлянцкім) ордэнам]]. У [[1253]] г. Міндоўга ад імя [[Папа Рымскі|папы рымскага]] каранавалі на караля Літвы (першы і апошні такі тытул у гісторыі [[ВКЛ]]), каранацыя магла адбыцца і ў Новагародку. Такая магчымасць дае падставу шэрагу гісторыкаў лічыць Новагародак першай [[сталіца]]й ВКЛ, але цяжка з упэўненасцю сказаць, ці была наогул сталіца ў тагачасным ВКЛ. У 1254 г. Войшалк заключыў ад імя бацькі мір з Галіцка-Валынскім княствам і перадаў Навагрудак [[Раман Данілавіч|Раману Данілавічу]]. Пасля разрыву міру (1258) Войшалк зноў стаў князем у Навагрудку, а пасля перадаў яго разам з усёй краінай [[Шварн Данілавіч|Шварну]]. На горад неаднаразова нападалі мангола-татары і іx саюзнікі — дружыны галіцка-валынскіх князёў (1255, 1274, 1278), крыжакі (1314, 1321, 1341, 1390, 1394).


Як цэнтрам удзельнага княства Навагрудкам валодаў з 1329 г. [[Карыят]], пасля 1358 г. яго сын Фёдар, з 1386 г. — Карыбут. У 1316 г. Навагрудак стаў цэнтрам самастойнай [[Літоўская мітраполія|Літоўскай мітраполіі]], якая ахоплівала праваслаўную царкву ВКЛ і Галіцыі. 3 1392 г. Навагрудак — адзін з цэнтраў велікакняжацкага дамена ВКЛ. У кан. 14 — пач. [[15 ст.]] [[Вітаўт]] пасяліў у Навагрудку і яго наваколлі татар, у 1428 г. ён запісаў горад разам з навакольнымі вёскамі ў пажыццёвае ўладанне сваёй жонцы Ульяне. У 1415 г. у Навагрудку на саборы праваслаўных епіскапаў мітрапалітам быў абраны [[Рыгор Цамблак]]. У 1422 у Навагрудку ў заснаваным Вітаўтам фарным касцёле адбыўся шлюб караля польскага [[Ягайла|Ягайлы]] з [[Соф'я Гальшанская|Соф'яй Гальшанскай]], які даў пачатак дынастыі [[Дынастыя Ягелонаў|Ягелонаў]].
Як цэнтрам удзельнага княства Навагрудкам валодаў з 1329 г. [[Карыят]], пасля 1358 г. яго сын Фёдар, з 1386 г. — Карыбут. У 1316 г. Навагрудак стаў цэнтрам самастойнай [[Літоўская мітраполія|Літоўскай мітраполіі]], якая ахоплівала праваслаўную царкву ВКЛ і Галіцыі. 3 1392 г. Навагрудак — адзін з цэнтраў велікакняжацкага дамена ВКЛ. У канцы XIV — пачатку [[15 ст.|XV ст.]] [[Вітаўт]] пасяліў у Навагрудку і яго наваколлі татар, у 1428 г. ён запісаў горад разам з навакольнымі вёскамі ў пажыццёвае ўладанне сваёй жонцы Ульяне. У 1415 г. у Навагрудку на саборы праваслаўных епіскапаў мітрапалітам быў абраны [[Рыгор Цамблак]]. У 1422 у Навагрудку ў заснаваным Вітаўтам фарным касцёле адбыўся шлюб караля польскага [[Ягайла|Ягайлы]] з [[Соф'я Гальшанская|Соф'яй Гальшанскай]], які даў пачатак дынастыі [[Дынастыя Ягелонаў|Ягелонаў]].


У студзені 1507 г. утворана Новагародскае ваяводства ВКЛ. 26 ліпеня 1511 г. Навагрудак атрымаў [[магдэбургскае права]], якое пацвярджалася ў 1562, 1595 і 1776 гг. [[Герб Навагрудка]] зацверджаны ў 1595 г. У 1568 г. у горадзе было 10 цэркваў. Пасля Берасцейскай уніі (1596) мітрапаліцкая кафедра стала ўніяцкай. У 16 ст. Навагрудак таксама адзін з цэнтраў [[Рэфapмaцыя|Рэфapмaцыі]]. У 1597 г. кароль Рэчы Паспалітай [[Жыгімонт Ваза]] даў мяшчанам Навагрудка прывілей на 2 кірмашы ў год на працягу 2 тыдняў на каталіцкія святы [[Свята Трох Каралёў|Тры Каралі]] і [[Свята Тройцы|Тройцу]]. 3 1581 па 1775 г. у горадзе праходзілі пасяджэнні [[Галоўны трыбунал ВКЛ|Галоўнага трыбунала ВКЛ]].
У студзені 1507 г. было ўтворана Новагародскае ваяводства ВКЛ. 26 ліпеня 1511 г. Навагрудак атрымаў [[магдэбургскае права]], якое пацвярджалася ў 1562, 1595 і 1776 гг. [[Герб Навагрудка]] зацверджаны ў 1595 г. У 1568 г. у горадзе было 10 цэркваў. Пасля Берасцейскай уніі (1596) мітрапаліцкая кафедра стала ўніяцкай. У 16 ст. Навагрудак таксама адзін з цэнтраў [[Рэфapмaцыя|Рэфapмaцыі]]. У 1597 г. кароль Рэчы Паспалітай [[Жыгімонт Ваза]] даў мяшчанам Навагрудка прывілей на 2 кірмашы ў год на працягу 2 тыдняў на каталіцкія святы [[Свята Трох Каралёў|Тры Каралі]] і [[Свята Тройцы|Тройцу]]. 3 1581 па 1775 г. у горадзе праходзілі пасяджэнні [[Галоўны трыбунал ВКЛ|Галоўнага трыбунала ВКЛ]].


У 16—18 ст. горад моцна пацярпеў ад ваенных дзеянняў: у 1505—1506 гг. ад крымскіх татар, у 1518 і 1534 у выніку войнаў [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]] з ВКЛ, у 1648 у ходзе Казацкай вайны (1648—1651), у верасні 1655 г. узяты рускімі войскам кн. А. М. Трубяцкога ў вайну Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667). У 1661 у сувязі з ваеннымі спусташэннямі горад вызвалены ад падаткаў на 4 гады. У 1706 г. у [[Паўночная вайна, 1700-1721|Паўночную вайну]] (1700—1721) акупіраваны шведскім войскам, якое разбурыла замак. У 16—18 ст. Навагрудак некалькі разоў пацярпеў ад пажараў (1578, 1599, 1613, 1652, найбольш моцны — у 1751, калі згарэлі 167 дамоў, 4 касцёлы, ратуша і канцылярыя ваяводы) і эпідэмій (1590, 1592, 1603, 1708). Ваенныя падзеі і іншыя катаклізмы прывялі горад да палітычнага і эканамічнага заняпаду. У кан. 18 ст. у Навагрудку 3 уніяцкія царквы, 5 касцёлаў, 6 манастыроў, сінагога, мячэць.
У XVI—XVIII ст. горад моцна пацярпеў ад ваенных дзеянняў: у 1505—1506 гг. ад крымскіх татар, у 1518 і 1534 у выніку войнаў [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]] з ВКЛ, у 1648 г. — у ходзе Казацкай вайны (1648—1651), у верасні 1655 г. узяты рускімі войскам князя А. М. Трубяцкога ў вайну Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667). У 1661 у сувязі з ваеннымі спусташэннямі горад вызвалены ад падаткаў на 4 гады. У 1706 г. у [[Паўночная вайна, 1700-1721|Паўночную вайну]] (1700—1721) акупіраваны шведскім войскам, якое разбурыла замак. У XVI—XVIII ст. Навагрудак некалькі разоў пацярпеў ад пажараў (1578, 1599, 1613, 1652, найбольш моцны — у 1751, калі згарэлі 167 дамоў, 4 касцёлы, ратуша і канцылярыя ваяводы) і эпідэмій (1590, 1592, 1603, 1708). Ваенныя падзеі і іншыя катаклізмы прывялі горад да палітычнага і эканамічнага заняпаду. У канцы XVIII ст. у Навагрудку дзейнічалі 3 уніяцкія царквы, 5 касцёлаў, 6 манастыроў, [[сінагога]], [[мячэць]].


Паводле 3-га падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года Навагрудак у складзе Расійскай імперыі, з 1801 г. цэнтр павета Гродзенскай, з 1842 — Мінскай губерняў. Жыхары ўдзельнічалі ў паўстаннях 1830—31, і 1863-64. Паводле ўмоў Рыжскага міру (1921) у складзе Польшчы. З верасня 1939 г. у [[БССР]], з 1940 г. цэнтр Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці. У гады Вялікай Айчыннай вайны акупіраваны немцамі, якія знішчылі ў горадзе і раёне 45,065 тыс. чал.
Паводле 3-га падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 г. Навагрудак апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, з 1801 г. цэнтр павета Гродзенскай, з 1842 г. — Мінскай губерняў. Жыхары ўдзельнічалі ў паўстаннях 1830—31, і 1863-64. Паводле ўмоў Рыжскага міру (1921) у складзе Польшчы. З верасня 1939 г. у [[БССР]], з 1940 г. цэнтр Навагрудскага раёна [[Баранавіцкая вобласць|Баранавіцкай вобласці]]. У гады Другой сусветнай вайны акупіраваны немцамі, якія знішчылі ў горадзе і раёне 45,065 тыс. чал.


Падчас нямецкай акупацыі ў Навагрудку манашкі з [[Назарэтанкі|Ордэна Святой Сям'і з Назарэту]] арганізавалі на просьбу бацькоў польскіх дзяцей падпольнае навучанне [[польская мова|польскай мове]] і [[гісторыя Польшчы|гісторыі]]. Падпольная школа спыніла існаванне пасля таго, як 1 жніўня 1943 года 11 манашак, у тым ліку галоўны арганізатар школы, былі расстраляныя немцамі<ref>{{кніга|частка = Tajne nauczanie polskie w czasie okupacji niemieckiej 1941–1944|загаловак = Oświata...|старонкі = 67}}</ref>.
Падчас нямецкай акупацыі ў Навагрудку манашкі з [[Назарэтанкі|Ордэна Святой Сям'і з Назарэту]] арганізавалі на просьбу бацькоў польскіх дзяцей падпольнае навучанне [[польская мова|польскай мове]] і [[гісторыя Польшчы|гісторыі]]. Падпольная школа спыніла існаванне пасля таго, як 1 жніўня 1943 года 11 манашак, у тым ліку галоўны арганізатар школы, былі расстраляныя немцамі<ref>{{кніга|частка = Tajne nauczanie polskie w czasie okupacji niemieckiej 1941–1944|загаловак = Oświata...|старонкі = 67}}</ref>.


8 ліпеня 1944 года Навагрудак вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
8 ліпеня 1944 года Навагрудак быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


З 1954 горад у складзе Гродзенскай вобласці.
З 1954 г. горад знаходзіцца ў складзе Гродзенскай вобласці.


== Дэмаграфія ==
== Дэмаграфія ==

Версія ад 00:23, 18 верасня 2014

Горад
Навагру́дак (Нава́градак)
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
Першая згадка
Плошча
  • 13,17 км²[1]
Вышыня цэнтра
292 ± 1 м і 283 м[2]
Насельніцтва
30 800 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1597
Паштовы індэкс
231241, 231243, 231244, 231246, 231400
Аўтамабільны код
4
СААТА
4243501000
Афіцыйны сайт
Афіцыйны сайт (руск.) (англ.)
Навагру́дак (Нава́градак) на карце Беларусі ±
Навагрудак (Беларусь)
Навагрудак
Навагрудак (Гродзенская вобласць)
Навагрудак

Навагру́дак (афіц. транс.: Navahrudak), мясцовае: Нава́градак — горад ва ўсходняй частцы Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Навагрудскага раёна. На Навагрудскім узвышшы ў 162 км да ўсходу ад Гродна, у 22 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня на лініі ЛідаБаранавічы. Насельніцтва 30,7 тыс. чал. (2006).

Паходжанне назвы

Летапісныя варыянты назвы горада — Новогород, Новгородок, Новогородок, Новый Городок і інш. сведчаць аб тым, што недзе непадалёк існаваў стары гарадскі цэнтр акругі, магчыма ім было гарадзішча Радагошча.[3]

У старажытнай назве «Новъгородок» скланяліся абедзве часткі. Так, у летапісах засведчаны наступныя склонавыя формы[4]:

склон словаформа
назоўны Новъгородок
родны Новагородка
давальны Новугородку
вінавальны Новъгородок
творны ?
месны (у) Новегородце
(у) Новегородцэ
(у) Новегородцы
клічны ?

Навакольнае насельніцтва ўжывае назву «Нава́градак»[5]. Такое вымаўленне назвы горада і дагэтуль можна пачуць ад мясцовых жыхароў, асабліва ад людзей старэйшага ўзросту.

Становішча націску ў назве горада пададзена ў «Трыбунале абывацелям Вялікага Княства Літоўскага» (выдадзен у Вільні ў 1586 годзе), дзе назва горада надрукована з націскам у тэксце: «в Нова́городку»[5].

Цяперашняя афіцыйная назва «Навагру́дак», па сутнасці, уяўляе сабой польскую назву «Nowogródek» (чытаецца «Новокгру́дэк»), вымаўленую на беларускі лад. На момант Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, калі горад увайшоў у склад Расійскай імперыі, справаводства на (стара)беларускай мове было ўжо амаль сто гадоў заканадаўча забаронена. Таму новыя расійскія ўлады засталі дакументы, напісаныя толькі па-польску, адкуль польская назва, захаваўшы асноўныя рысы сваёй фанетыкі, перакачавала ў расійскія дакументы ў форме «Новогру́док». А пазней, ужо адтуль, назва перайшла ў беларускае справаводства.

Пытанне, як стасуюцца між сабой назвы «Навагру́дак» і «Нава́градак», дагэтуль канчаткова не развязана. Ледзь не кожны даслечык мае сваё адмысловае меркаванне на гэта пытанне. Становішча націску, верагодна, сведчыць пра тое, што назвы ўзніклі і развіваліся незалежна на аснове старажытнарускага «Новъгородок». Аднак нельга выключаць узаемны ўплыў гэтых назваў.

Часам даводзіцца чуць, як людзі тлумачаць паходжанне назвы «Навагрудак» ад «новы грудок». Варта падкрэсліць, што такі вывад не мае пад сабой ніякіх падстаў.

Гісторыя

Паводле археалагічных даследаванняў славянскае (Гл.далей Славянская каланізацыя) паселішча на тэрыторыі сучаснага Навагрудка ўзнікла ў канцы X ст., умацаванні да сярэдзіны XI ст.[6] Частка даследчыкаў лічыць за першую згадку Навагрудка ў пісьмовых крыніцах паведамленне пад 1044 годам пра будаўніцтва новага горада, якое на іх меркаванне звязана з паходам вял. кн. кіеўскага Яраслава Мудрага на Літвy[7], упершыню гэту версію прапанаваў В. Тацішчаў. Хаця такая датыроўка заснавання горада і супадае з археалагічнымі дадзенымі, але з саміх крыніц немагчыма зрабіць высновы, што маецца на ўвазе заснаванне менавіта Навагрудка. Мелася на ўвазе будаўніцтва новых умацаванняў у Вялікім Ноўгарадзе.[8] У XII ст., паводле археалагічных даследаванняў, горад складаўся з дзядзінца (Замкавая гара), вакольнага горада і пасада.

У XIIIXIV ст. Навагрудак — цэнтр удзельнага Новагародскага княства, пад 1235 годам згадваецца князь Ізяслаў Новагародскі. У канцы 1240-х — пачатку 1250-х гадоў Навагрудак перайшоў пад уладу літоўскага князя Міндоўга, акалічнасці гэтага пераходу дасюль спрэчныя, князем і намеснікам свайго бацькі ў Навагрудку быў Міндоўгаў сын Войшалк. У гэты час быў пакладзен пачатак утварэнню ВКЛ, буйнейшым і адным з асноўных цэнтраў якога быў Навагрудак. Спрэчкі паміж Міндоўгам і яго літоўскімі родзічамі, што нашлі прытулак на Валыні, сталі падставай да вялікай вайны з Галіцка-Валынскім княствам, якое зрабіла некалькі буйных паходаў на горад, што прымусіла Міндоўга пайсці на саюз з Лівонскім (Інфлянцкім) ордэнам. У 1253 г. Міндоўга ад імя папы рымскага каранавалі на караля Літвы (першы і апошні такі тытул у гісторыі ВКЛ), каранацыя магла адбыцца і ў Новагародку. Такая магчымасць дае падставу шэрагу гісторыкаў лічыць Новагародак першай сталіцай ВКЛ, але цяжка з упэўненасцю сказаць, ці была наогул сталіца ў тагачасным ВКЛ. У 1254 г. Войшалк заключыў ад імя бацькі мір з Галіцка-Валынскім княствам і перадаў Навагрудак Раману Данілавічу. Пасля разрыву міру (1258) Войшалк зноў стаў князем у Навагрудку, а пасля перадаў яго разам з усёй краінай Шварну. На горад неаднаразова нападалі мангола-татары і іx саюзнікі — дружыны галіцка-валынскіх князёў (1255, 1274, 1278), крыжакі (1314, 1321, 1341, 1390, 1394).

Як цэнтрам удзельнага княства Навагрудкам валодаў з 1329 г. Карыят, пасля 1358 г. яго сын Фёдар, з 1386 г. — Карыбут. У 1316 г. Навагрудак стаў цэнтрам самастойнай Літоўскай мітраполіі, якая ахоплівала праваслаўную царкву ВКЛ і Галіцыі. 3 1392 г. Навагрудак — адзін з цэнтраў велікакняжацкага дамена ВКЛ. У канцы XIV — пачатку XV ст. Вітаўт пасяліў у Навагрудку і яго наваколлі татар, у 1428 г. ён запісаў горад разам з навакольнымі вёскамі ў пажыццёвае ўладанне сваёй жонцы Ульяне. У 1415 г. у Навагрудку на саборы праваслаўных епіскапаў мітрапалітам быў абраны Рыгор Цамблак. У 1422 у Навагрудку ў заснаваным Вітаўтам фарным касцёле адбыўся шлюб караля польскага Ягайлы з Соф'яй Гальшанскай, які даў пачатак дынастыі Ягелонаў.

У студзені 1507 г. было ўтворана Новагародскае ваяводства ВКЛ. 26 ліпеня 1511 г. Навагрудак атрымаў магдэбургскае права, якое пацвярджалася ў 1562, 1595 і 1776 гг. Герб Навагрудка зацверджаны ў 1595 г. У 1568 г. у горадзе было 10 цэркваў. Пасля Берасцейскай уніі (1596) мітрапаліцкая кафедра стала ўніяцкай. У 16 ст. Навагрудак таксама адзін з цэнтраў Рэфapмaцыі. У 1597 г. кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт Ваза даў мяшчанам Навагрудка прывілей на 2 кірмашы ў год на працягу 2 тыдняў на каталіцкія святы Тры Каралі і Тройцу. 3 1581 па 1775 г. у горадзе праходзілі пасяджэнні Галоўнага трыбунала ВКЛ.

У XVI—XVIII ст. горад моцна пацярпеў ад ваенных дзеянняў: у 1505—1506 гг. — ад крымскіх татар, у 1518 і 1534 — у выніку войнаў Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ, у 1648 г. — у ходзе Казацкай вайны (1648—1651), у верасні 1655 г. — узяты рускімі войскам князя А. М. Трубяцкога ў вайну Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667). У 1661 у сувязі з ваеннымі спусташэннямі горад вызвалены ад падаткаў на 4 гады. У 1706 г. у Паўночную вайну (1700—1721) акупіраваны шведскім войскам, якое разбурыла замак. У XVI—XVIII ст. Навагрудак некалькі разоў пацярпеў ад пажараў (1578, 1599, 1613, 1652, найбольш моцны — у 1751, калі згарэлі 167 дамоў, 4 касцёлы, ратуша і канцылярыя ваяводы) і эпідэмій (1590, 1592, 1603, 1708). Ваенныя падзеі і іншыя катаклізмы прывялі горад да палітычнага і эканамічнага заняпаду. У канцы XVIII ст. у Навагрудку дзейнічалі 3 уніяцкія царквы, 5 касцёлаў, 6 манастыроў, сінагога, мячэць.

Паводле 3-га падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 г. Навагрудак апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, з 1801 г. — цэнтр павета Гродзенскай, з 1842 г. — Мінскай губерняў. Жыхары ўдзельнічалі ў паўстаннях 1830—31, і 1863-64. Паводле ўмоў Рыжскага міру (1921) — у складзе Польшчы. З верасня 1939 г. — у БССР, з 1940 г. — цэнтр Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці. У гады Другой сусветнай вайны акупіраваны немцамі, якія знішчылі ў горадзе і раёне 45,065 тыс. чал.

Падчас нямецкай акупацыі ў Навагрудку манашкі з Ордэна Святой Сям'і з Назарэту арганізавалі на просьбу бацькоў польскіх дзяцей падпольнае навучанне польскай мове і гісторыі. Падпольная школа спыніла існаванне пасля таго, як 1 жніўня 1943 года 11 манашак, у тым ліку галоўны арганізатар школы, былі расстраляныя немцамі[9].

8 ліпеня 1944 года Навагрудак быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

З 1954 г. горад знаходзіцца ў складзе Гродзенскай вобласці.

Дэмаграфія

  • кан. 15 ст. — 3—4 тыс. чал.
  • сяр. 16 ст. — 2—5 тыс. чал.
  • кан. 18 ст. — ~3 тыс. чал.
  • 2006 — 30,7 тыс. чал.

Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі, харчовы, лёгкай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініцы «Навагрудак» і «Панскі дом». Навагрудак — перспектыўны цэнтр турызму міжнароднага значэння і краязнаўства.

Культура

Дом-музей Адама Міцкевіча. Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей. У горадзе праводзіцца фестываль сярэднявечнай культуры «Навагрудскі замак».

Славутасці

Руіны Навагрудскага замка

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. а б http://govorim.by/grodnenskaya-oblast/novogrudok/novosti-novogrudka/119940-novogrudok-izmenit-territorialnye-granicy.html
  2. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  3. Піваварчык С. А. Гарадзішча Радагошча — магчымы папярэднік Наваградка // Белорусский Сборник № 2. Санкт-Петербург, 2003.
  4. Летописи белорусско-литовские // ПСРЛ. — Т. 35
  5. а б Гісторыя назвы горада // Памяць: Навагрудскі раён. с. 85-87
  6. Гурэвіч
  7. Ермаловіч. Старажытная Беларусь
  8. Баранаўскас…
  9. Tajne nauczanie polskie w czasie okupacji niemieckiej 1941–1944 // Oświata.... — С. 67.

Літаратура

  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Навагрудскага раёна. — Мн.: «Беларусь», 1996.
  • Летописи белорусско-литовские // Полное собрание русских летописей. Т. 35 — М.: «Наука», 1980.
  • Ермаловіч М. І. Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды (1990), 2-е выд.: ISBN 985-02-0503-2.
  • Агнешка Грэндзік-Радзяк. Oświata i szkolnictwo polskie na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczypospolitej i współczesnej Białorusi 1939–2001. — Торунь: Europejskie Centrum Edukacyjne, 2007. — 441 с. — ISBN 978-83-60738-09-2. (польск.)

Спасылкі