Адкрыты чэмпіянат Балгарыі па снукеры: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Снукерны турнір |Назва турніру = Адкрыты чэмпіянат Балгарыі |Лагатып = Bulgarian Open 2014 Logo.png |Шы...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 70: Радок 70:
{{Players Tour Championship, снукер}}
{{Players Tour Championship, снукер}}


[[Катэгорыя:Адкрыты чэмпіянат Балагарыі па снукеру]]
[[Катэгорыя:Адкрыты чэмпіянат Балгарыі па снукеру]]

Версія ад 15:55, 30 верасня 2014

Адкрыты чэмпіянат Балгарыі
Фота
Лагатып адкрытага чэмпіянату Балгарыі 2014
Год заснавання: 2012
Арэна: Princess Hotel (2012)
Зала Універсіяда (з 2013)
Горад: Сафія
Краіна: Балагрыя
Фармат: Міні-рэйтынгавы турнір
Прызавы фонд: €125,000 (з 2013)
Рэкорды
Дзеючы чэмпіён: Сцяг Шатландыі Джон Хігінс
(першы тытул)
Рэкордная колькасць тытулаў: 1:

Сцяг Англіі Джад Трамп
Сцяг Шатландыі Джон Хігінс

Найвышэйшая серыя: 147:

Сцяг Англіі Том Форд (2012)

Апошні турнір
Адкрыты чэмпіянат Балгарыі 2013

Адкрыты чэмпіянат Балгарыі (англ.: Bulgarian Open, таксама вядомы як Victoria Bulgarian Open — ад назвы спонсара) — прафесійны міні-рэйтынгавы турнір па снукеру. Ён быў заснаваны ў 2012 годзе, калі праходзіў у гатэлі Princess Hotel, а з 2013 года праходзіць у зале «Універсіяда» ў Сафіі, Балгарыя. Адкрыты чэмпіянат Балгарыі з'яўляецца трэцім міні-рэйтынгавым турнірам у еўрапейскім туры серыі PTC сезона 2014/2015 і адным з шасці міні-рэйтынгавых першынстваў, якія праходзяць у кантынентальнай частцы Еўропы. З сезона 2013/2014 прызавы фонд кожнага турніру еўрапейскага туру складае €125,000, што болей, чым у два разы менш, чым самы малы прызавы фонд рэйтынгавага турніру у сезоне 2014/2015.

У 2014 годзе турнір пройдзе на працягу пяці дзён у пачатку кастрычніка (першы адкрыты чэмпіянат Балгарыі праходзіў у лістападзе, а розыгрыш 2013 года — у чэрвені), а ў апошнюю нядзелю будуць згуляныя матчы 1/8 фіналу, чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінальны двубой спаборніцтва.

Фармат адкрытага чэмпіянату Балагарыі ўключае ў сябе тры кваліфікацыйныя раунды, якія праходзяць у першыя дні турніру і ў якіх могуць прыняць удзел усе жадаючыя аматары за пэўную плату (у 2012 і 2013 гадах праходзіла толькі па аднаму кваліфікацыйнаму раунду). У асноўную стадыю трапляюць 104 сеяных прафесіяналаў (аўтаматычна) і 24 пераможца апошняга кваліфікацыйнага раунда, якія гуляюць на выбыванне, пачынаючы з 1/64 фіналу.

Джад Трамп выйграў першы розыгрыш турніру, перамогшы ў фінале Джона Хігінса (4:0), а Хігінс атрымаў перамогу ў 2013 годзе, перайграўшы ў вырашальным матчы Ніла Робертсана (4:1).

Вынікі

Год Пераможца Фіналіст Фінальны лік Паўфіналісты КУ
2012 Сцяг Англіі Джад Трамп Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 4:0 Сцяг Англіі Марк Дэвіс, Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 128
2013 Сцяг Шатландыі Джон Хігінс Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 4:1 Сцяг Англіі Роні О'Саліван, Сцяг Англіі Бары Хокінс 128
2014 128

Фіналісты турніру

Ігрок П Ф КФ ВТ Фіналы
Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 1 1 2 2013 2012
Сцяг Англіі Джад Трамп 1 0 1 2012
Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 0 1 1 2013

Пераможцы турніру па краінах

Краіна КП АКП Першы тытул Апошні тытул
Сцяг Шатландыі Шатландыя 1 1 2013 2013
Сцяг Англіі Англія 1 1 2012 2012