Псілотавыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 13: Радок 13:
| commons = Category:Psilotaceae
| commons = Category:Psilotaceae
}}
}}
'''Псілотавыя''' (''Psilotopsida'') — [[клас, біялогія|клас]] вышэйшых раслін. Уключае адзінае сучаснае сямейства ''Psilotaceae''.
'''Псілотавыя''' (''Psilotopsida'') — [[клас, біялогія|клас]] вышэйшых раслін. Уключае адзінае сучаснае сямейства ''Psilotaceae''.


Псілотавыя старажытнейшая група вышэйшых раўнаспоравых раслін, якая, па ўсёй верагоднасці, бярэ пачатак непасрэдна ад рыніяфітаў і дажыла да нашых дзён. У сваёй эвалюцыі яны зайшлі далей за рыніяфітаў па шляху спецыялізацыі і ўяўляюць сабой замкнутую галіну эвалюцыі вышэйшых раслін. Вучоныя-батанікі ўказваюць на роднасныя сувязі псілотавых з папарацепадобнымі, з класам вужоўнікавых (''Ophioglossopsida'').
Псілотавыя — старажытнейшая група вышэйшых раўнаспоравых раслін, якая, па ўсёй верагоднасці, бярэ пачатак непасрэдна ад рыніяфітаў і дажыла да нашых дзён. У сваёй эвалюцыі яны зайшлі далей за рыніяфітаў па шляху спецыялізацыі і ўяўляюць сабой замкнутую галіну эвалюцыі вышэйшых раслін. Вучоныя-батанікі ўказваюць на роднасныя сувязі псілотавых з папарацепадобнымі, з класам вужоўнікавых (''Ophioglossopsida'').


Травяністыя шматгадовыя трапічныя расліны, ёсць эпіфіты. Сцёблы прамастойныя галінастыя, адыходзяць ад гарызантальнай падземнай часткі, падобнай на карэнішча. Сапраўдных каранёў няма. Лістападобныя прыдаткі не з'яўляюцца сапраўднымі лісцямі. Функцыю [[фотасінтэз]]а выконваюць у асноўным сцёблы.
Травяністыя шматгадовыя трапічныя расліны, ёсць эпіфіты. Сцёблы прамастойныя галінастыя, адыходзяць ад гарызантальнай падземнай часткі, падобнай на карэнішча. Сапраўдных каранёў няма. Лістападобныя прыдаткі не з'яўляюцца сапраўднымі лісцямі. Функцыю [[фотасінтэз]]а выконваюць у асноўным сцёблы.


У псілотавых спарангіі ўтвараюць сінангіі. Гаметафіт псілотавых буры, пазбаўлены [[хларафіл]]у, мікатроф, гіфы грыба пранікаюць праз [[рызоіды]] амаль ва ўсе клеткі. Гаметафіт мае радыяльна-сіметрычную будову, аднаразова ці двойчы дыхатамічна разгалінаваны і вельмі падобны на кавалак рызамоіда даўжынёй да 18 мм і дыяметрам да 2 мм. Уся паверхня яго пакрыта аднаклетачнымі рызоідамі. Унутраная дыферэнцыяцыя гаметафіта вельмі слабая іншы раз слабаразвітая стэла з трахеід, акружаных флаэмай і эндадэрмай. Антэрыдыі і архегоніі рассеяны па ўсёй паверхні гаметафіта. У антэрыдыях развіваюцца мнагажгуцікавыя [[сперматазоіды]]; архегоніі пагружаныя, з кароткай шыйкай.
У псілотавых спарангіі ўтвараюць сінангіі. Гаметафіт псілотавых буры, пазбаўлены [[хларафіл]]у, мікатроф, гіфы грыба пранікаюць праз [[рызоіды]] амаль ва ўсе клеткі. Гаметафіт мае радыяльна-сіметрычную будову, аднаразова ці двойчы дыхатамічна разгалінаваны і вельмі падобны на кавалак рызамоіда даўжынёй да 18 мм і дыяметрам да 2 мм. Уся паверхня яго пакрыта аднаклетачнымі рызоідамі. Унутраная дыферэнцыяцыя гаметафіта вельмі слабая — іншы раз слабаразвітая стэла з трахеід, акружаных флаэмай і эндадэрмай. Антэрыдыі і архегоніі рассеяны па ўсёй паверхні гаметафіта. У антэрыдыях развіваюцца мнагажгуцікавыя [[сперматазоіды]]; архегоніі пагружаныя, з кароткай шыйкай.


[[Споры]] ўтвараюцца на галінках і прарастаюць у цыліндрычнае галінастае ўтварэнне. Гэты «заростак» утварае [[гаметы]], у архегоніі гаметы зліваюцца, а затым з [[зігота|зіготы]] ізноў развіваецца прамастойнае споравае пакаленне.
[[Споры]] ўтвараюцца на галінках і прарастаюць у цыліндрычнае галінастае ўтварэнне. Гэты «заростак» утварае [[гаметы]], у архегоніі гаметы зліваюцца, а затым з [[зігота|зіготы]] ізноў развіваецца прамастойнае споравае пакаленне.

== Літаратура ==
* ''Сапегін Л. М.'' Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6


{{Botanics-stub}}
{{Botanics-stub}}

Версія ад 21:00, 7 кастрычніка 2014

Псілотавыя

Psilotum nudum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Psilotopsida D.H.Scott, 1909


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  17003
NCBI  3235
FW  54752

Псілотавыя (Psilotopsida) — клас вышэйшых раслін. Уключае адзінае сучаснае сямейства Psilotaceae.

Псілотавыя — старажытнейшая група вышэйшых раўнаспоравых раслін, якая, па ўсёй верагоднасці, бярэ пачатак непасрэдна ад рыніяфітаў і дажыла да нашых дзён. У сваёй эвалюцыі яны зайшлі далей за рыніяфітаў па шляху спецыялізацыі і ўяўляюць сабой замкнутую галіну эвалюцыі вышэйшых раслін. Вучоныя-батанікі ўказваюць на роднасныя сувязі псілотавых з папарацепадобнымі, з класам вужоўнікавых (Ophioglossopsida).

Травяністыя шматгадовыя трапічныя расліны, ёсць эпіфіты. Сцёблы прамастойныя галінастыя, адыходзяць ад гарызантальнай падземнай часткі, падобнай на карэнішча. Сапраўдных каранёў няма. Лістападобныя прыдаткі не з'яўляюцца сапраўднымі лісцямі. Функцыю фотасінтэза выконваюць у асноўным сцёблы.

У псілотавых спарангіі ўтвараюць сінангіі. Гаметафіт псілотавых буры, пазбаўлены хларафілу, мікатроф, гіфы грыба пранікаюць праз рызоіды амаль ва ўсе клеткі. Гаметафіт мае радыяльна-сіметрычную будову, аднаразова ці двойчы дыхатамічна разгалінаваны і вельмі падобны на кавалак рызамоіда даўжынёй да 18 мм і дыяметрам да 2 мм. Уся паверхня яго пакрыта аднаклетачнымі рызоідамі. Унутраная дыферэнцыяцыя гаметафіта вельмі слабая — іншы раз слабаразвітая стэла з трахеід, акружаных флаэмай і эндадэрмай. Антэрыдыі і архегоніі рассеяны па ўсёй паверхні гаметафіта. У антэрыдыях развіваюцца мнагажгуцікавыя сперматазоіды; архегоніі пагружаныя, з кароткай шыйкай.

Споры ўтвараюцца на галінках і прарастаюць у цыліндрычнае галінастае ўтварэнне. Гэты «заростак» утварае гаметы, у архегоніі гаметы зліваюцца, а затым з зіготы ізноў развіваецца прамастойнае споравае пакаленне.

Літаратура

  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6

Шаблон:Botanics-stub