Сікулы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 6: Радок 6:
Магчыма, сікулы ўпершыню згадваюцца ў [[Старажытны Егіпет|егіпецкіх]] надпісах як адзін з «[[Народы мора|народаў мора]]» ('''[[шэкелеш]]''').
Магчыма, сікулы ўпершыню згадваюцца ў [[Старажытны Егіпет|егіпецкіх]] надпісах як адзін з «[[Народы мора|народаў мора]]» ('''[[шэкелеш]]''').


[[Сікульская мова]] вядомы па [[Субстрат, лінгвістыка|субстратнай]] [[Лексіка|лексіцы]], а таксама шэрагу кароткіх надпісаў на пасудзінах [[Грэчаскі алфавіт|грэчаскім алфавітам]]. Вядомыя таксама два адносна доўгія надпісы без прабелаў паміж словамі. З вялікай верагоднасцю [[сікульская мова]] адносіўся да [[Італійскія мовы#Лаціна-фаліскская галіна|лаціна-фаліскскай падгрупе]] [[Італійскія мовы|італійскіх моў]], гэта значыць была найбліжэйшым сваяком [[Лацінская мова|лацінскай мовы]] (высокую ступень падабенства сікульскай мовы з лацінскай адзначаў яшчэ сучаснік [[Марк Тэрэнцый Варон]]).
[[Сікульская мова]] вядома па [[Субстрат, лінгвістыка|субстратнай]] [[Лексіка|лексіцы]], а таксама шэрагу кароткіх надпісаў на пасудзінах [[Грэчаскі алфавіт|грэчаскім алфавітам]]. Вядомыя таксама два адносна доўгія надпісы без прабелаў паміж словамі. З вялікай верагоднасцю [[сікульская мова]] адносілася да [[Італійскія мовы#Лаціна-фаліскская галіна|лаціна-фаліскскай падгрупы]] [[Італійскія мовы|італійскіх моў]], гэта значыць была найбліжэйшым сваяком [[Лацінская мова|лацінскай мовы]] (высокую ступень падабенства сікульскай мовы з лацінскай адзначаў яшчэ сучаснік [[Марк Тэрэнцый Варон]]).


== Гл. таксама ==
== Гл. таксама ==

Версія ад 19:39, 13 кастрычніка 2014

Схема рассялення дагрэчаскіх народаў Сіцыліі (злева направа: элімцы, сіканы, сікулы)

Сікулы (лац.: Siculi, грэч. Σικελοί) — старажытны народ вострава Сіцылія. У адрозненне ад сіканаў іх лічаць індаеўрапейцамі, якія прасочваюцца ва ўсходняй Сіцыліі з канца бронзавага веку.

Паводле падання, сікулы раней жылі ў Лацыі, аднак былі выцеснены абарыгенамі. Паводле археалагічных даных, сікулы прыбылі на востраў у канцы 2-га тысячагоддзя да н.э. і прынеслі з сабой мастацтва апрацоўкі жалеза (раней на востраве выкарыстоўвалася бронза) і прыручаных коней. З сікульскіх некропаляў найбольш вядомая Панталіка каля горада Сіракузы; яшчэ адзін некропаль выяўлены каля Нота. Пахаванні сікулаў «печкавага» тыпу маюць форму пчаліных вулляў.

Магчыма, сікулы ўпершыню згадваюцца ў егіпецкіх надпісах як адзін з «народаў мора» (шэкелеш).

Сікульская мова вядома па субстратнай лексіцы, а таксама шэрагу кароткіх надпісаў на пасудзінах грэчаскім алфавітам. Вядомыя таксама два адносна доўгія надпісы без прабелаў паміж словамі. З вялікай верагоднасцю сікульская мова адносілася да лаціна-фаліскскай падгрупы італійскіх моў, гэта значыць была найбліжэйшым сваяком лацінскай мовы (высокую ступень падабенства сікульскай мовы з лацінскай адзначаў яшчэ сучаснік Марк Тэрэнцый Варон).

Гл. таксама

Літаратура

  • История древнего Востока, т.2. М. 1988.
  • Немировский А. И. История раннего Рима и Италии. — Воронеж: Изд-во Воронежского ун-та, 1962.

Спасылкі