Хадэрслеў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Чаховіч Уладзіслаў перанёс старонку Хадэрслеў у Горад Хадэрслеў
Радок 57: Радок 57:


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Першая зкадка пра Хадэрслеў датуецца [[1228]] годам. Хадэрслеў быў, відаць, заснаваны [[Вікінгі|вікінгамі]] не менш чым за стагоддзе да таго, як атрымаў статус горада ў [[1292]] годзе. У той час ён быў уладаннем караля і стаў адным з галоўных гандлёвых цэнтраў у паўднёвай Ютландыі. У [[1327]] годзе ўпершыню згаданы каралеўскі замак [[Хадэрслеўхус]]. Ён знаходзіўся на ўсход ад гарадскога сабора.
Першая згадка пра Хадэрслеў датуецца [[1228]] годам. Хадэрслеў быў, відаць, заснаваны [[Вікінгі|вікінгамі]] не менш чым за стагоддзе да таго, як атрымаў статус горада ў [[1292]] годзе. У той час ён быў уладаннем караля і стаў адным з галоўных гандлёвых цэнтраў у паўднёвай Ютландыі. У [[1327]] годзе ўпершыню згаданы каралеўскі замак [[Хадэрслеўхус]]. Ён знаходзіўся на ўсход ад гарадскога сабора.


[[Выява:Haderslev Domkirke.jpg|thumb|злева|Кафедральны сабор у Хадэрслеве — узор [[цагляная готыка|цаглянай готыкі]]]]
[[Выява:Haderslev Domkirke.jpg|thumb|злева|Кафедральны сабор у Хадэрслеве — узор [[цагляная готыка|цаглянай готыкі]]]]

Версія ад 19:23, 2 лістапада 2014

Горад
Хадэрслеў
Haderslev
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Камуна
Каардынаты
Заснаваны
1050
Першая згадка
Горад з
Вышыня цэнтра
10 м
Насельніцтва
21 140 чалавек (2006)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+ 45
Паштовыя індэксы
6100
Афіцыйны сайт
haderslev.dk (дацк.)
Хадэрслеў на карце Даніі
Хадэрслеў (Данія)
Хадэрслеў

Хадэрслеў (дацк.: Haderslev) — горад і порт у Даніі ў паўднёва-ўсходняй частцы паўвострава Ютландыя. Размешчаны ў даліне ўздоўж заліва Хадэрслеў-Фіёрд (дацк.: Haderslev fjord), у 14 км ад праліва Малы Бельт. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай камуны (вобласць Паўднёвая Данія). Насельніцтва 21.140 (1 студзеня 2006) [1].

Гісторыя

Першая згадка пра Хадэрслеў датуецца 1228 годам. Хадэрслеў быў, відаць, заснаваны вікінгамі не менш чым за стагоддзе да таго, як атрымаў статус горада ў 1292 годзе. У той час ён быў уладаннем караля і стаў адным з галоўных гандлёвых цэнтраў у паўднёвай Ютландыі. У 1327 годзе ўпершыню згаданы каралеўскі замак Хадэрслеўхус. Ён знаходзіўся на ўсход ад гарадскога сабора.

Кафедральны сабор у Хадэрслеве — узор цаглянай готыкі

У наступныя стагоддзі горад квітнеў. Быў пабудаваны гатычны сабор і другі замак Хансбарг (спалены ў 1644 годзе) па ўзоры замка Кронбарг. З-за чумы ў Капенгагене кароль Крысціян IV ажаніўся ў Хадэрслеве.

У 16 стагоддзі горад стаў адным з першых месцаў у Скандынавіі, дзе пачало распаўсюджвацца лютэранства.

З 1864 года Хадэрслеў належаў Прусіі, а таксама Паўночнагерманскаму саюзу, з 1871 года ўваходзіў у склад Германскай імперыі. У 1920 годзе па выніках плебісцыту ў Шлезвігу паўночная яго частка разам з Хадэрслевам перайшла да Даніі (61,4 % жыхароў горада выказаліся за далучэнне да Даніі, 38,6 % за тое, каб застацца ў складзе Германіі) [2].

Эканоміка

Хадэрслеў — гандлёвы цэнтр, порт. У горадзе размешчаны прадпрыемствы гарбарнай прамысловасці, машынабудавання, піваварныя заводы, адна з найвядомых у Еўропе, яхтавая верф «X-Yachts».

Зноскі

Крыніцы

  • Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite

Спасылкі