Мікенская цывілізацыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 11: Радок 11:


== Грамадства ==
== Грамадства ==
[[File:Lady Cretan costume 1400 BC Staatliche Antikensammlungen.jpg|thumb|Выява жанчыны ў мікенскім строі. Каля 1400 г. да н.э.]]
[[File:Lady Cretan costume 1400 BC Staatliche Antikensammlungen.jpg|thumb|140 px|Выява жанчыны ў мікенскім строі. Каля 1400 г. да н.э.]]
{{main|Ахейцы}}
{{main|Ахейцы}}
Многія важныя элементы сваёй [[культура|культуры]] ахейцы запазычылі ў [[мінойцы|мінойцаў]], у тым ліку некаторыя [[рэлігія|рэлігійныя]] абрады, [[каналізацыя|каналізацыю]], фасоны мужчынскай і жаночай [[вопратка|вопраткі]], аднак ў сваёй аснове Мікенская цывілізацыя была досіць адрознай<ref>[http://www.ancient-history.ru/index.php?cnt=5&sub=8 Греция — Микенская цивилизация]</ref>. [[Дзяржава|Дзяржаўныя]] ўтварэнні гэтага часу былі тэрытарыяльна дробнымі. Іх цэнтрамі з'яўляліся добра ўмацаваныя рэзідэнцыі [[манарх]]аў-''ванака''. [[Эпас|Эпічныя]] помнікі дазваляюць казаць аб дамінаванні ў грамадстве ваеннай [[арыстакратыя|арыстакратыі]]. Гэта падцвярджаецца [[археалогія|археалагічнымі]] знаходкамі багатых шахтавых пахаванняў, у якіх захаваліся ваенная [[зброя]] і даспехі, прадметы з [[золата]] і іншых дарагіх [[метал]]аў. Помнікі [[лінейнае пісьмо Б|лінейнага пісьма Б]] захавалі выключна гаспадарчыя запісы, але і яны сведчаць пра багацці манархічных рэзідэнцый.
Многія важныя элементы сваёй [[культура|культуры]] ахейцы запазычылі ў [[мінойцы|мінойцаў]], у тым ліку некаторыя [[рэлігія|рэлігійныя]] абрады, [[каналізацыя|каналізацыю]], фасоны мужчынскай і жаночай [[вопратка|вопраткі]], аднак ў сваёй аснове Мікенская цывілізацыя была досіць адрознай<ref>[http://www.ancient-history.ru/index.php?cnt=5&sub=8 Греция — Микенская цивилизация]</ref>. [[Дзяржава|Дзяржаўныя]] ўтварэнні гэтага часу былі тэрытарыяльна дробнымі. Іх цэнтрамі з'яўляліся добра ўмацаваныя рэзідэнцыі [[манарх]]аў-''ванака''. [[Эпас|Эпічныя]] помнікі дазваляюць казаць аб дамінаванні ў грамадстве ваеннай [[арыстакратыя|арыстакратыі]]. Гэта падцвярджаецца [[археалогія|археалагічнымі]] знаходкамі багатых шахтавых пахаванняў, у якіх захаваліся ваенная [[зброя]] і даспехі, прадметы з [[золата]] і іншых дарагіх [[метал]]аў. Помнікі [[лінейнае пісьмо Б|лінейнага пісьма Б]] захавалі выключна гаспадарчыя запісы, але і яны сведчаць пра багацці манархічных рэзідэнцый.

Версія ад 13:56, 3 лістапада 2014

Распаўсюджанне Мікенскай цывілізацыі

Міке́нская цывілізацыя, Міке́нская культураахейская цывілізацыя бронзавага веку (XVII - XII стст. да н. э.). Разглядаецца як частка эгейскай цывілізацыі. Назва дадзена па найменню старажытнага горада Мікены на паўвостраве Пелапанес.

Даследаванне

Нямецкія археолагі падчас раскопак у Мікенах. Фота 1884—1885 гг.

Старажытнагрэчаская міфалогія і эпічныя творы доўгі час з'яўляліся адзінай крыніцай гісторыі Мікенскай цывілізацыі. Міфы апавядалі пра заснаванне гарадоў, культурных першапродкаў і подзвігі герояў, у тым ліку Даная, Кадма, Пелопа, Эдыпа, Персея, Тэсея, арганаўтаў і інш. Эпічны Траянскі цыкл, найбольш вядомымі творамі якога з'яўляюцца Іліяда і Адысея Гамера, апавядаў пра вайну ахейцаў супраць малаазіяцкіх тэўкраў і спусташэнне ахейцамі Троі. У міфах і эпічных творах узгадваліся такія буйныя ахейскія цэнтры балканскай Элады, як Мікены, Тырынф, Афіны, Фівы, Аргас, Спарта і інш. Акрамя таго, у іх казалася пра ахейскія калоніі на Кіпры і ў Заходнім Міжземнамор'і.

Спробы даследчай перапрацоўкі міфаў прадпрымаліся ўжо ў перыяд элінізму. Складальнікі Параскага мармуру (III ст. да н. э.)[1] паспрабавалі ўсталяваць адзіную храналогію міфічных падзей. Прыбыццё ў Грэцыю Даная, згодна Гамеру — першапродка ахейцаў, яны датавалі XVI ст. да н. э. Аднак сапраўдны прарыў быў зроблены вучонымі ў XVIII ст., калі І. Вінкельман[2] увёў навуковую класіфікацыю на аснове параўнання рэштак антычнай культуры з міфалагічнымі падзеямі. У XIX ст. пачаліся археалагічныя даследаванні. Прычым, іх прыхільнікі арыентаваліся на міфалагічныя сюжэты. У 1870-ых гг. нямецкі археолаг-аматар Генрых Шліман адкрыў рэшткі Троі, у 1876 г. — старажытных Мікенаў, у 1884 г. — Тырынфа[3]. Ужо ў XX ст. былі зроблены знаходкі ў іншых раёнах Грэцыі, а таксама на Кіпры, Сіцыліі і Ліпарскіх астравах.

Вылучэнне асобнага перыяда развіцця Мікенскай цывілізацыі мела працяглую гісторыю. Ужо даследчыкі старажытнагрэчаскіх міфаў заўважылі існаванне пэўнага перапынку ў развіцці Старажытнай Грэцыі ў канцы 2 — пачатку 1 тысячагоддзя да н. э. Карл Отфрыд Мюлер у 1825 - 1830 гг. распрацаваў тэорыю дарыйскага заваявання, якое нібы паклала канец ахейскай культуры[4]. Раскопкі Г. Шлімана ў Мікенах садзейнічалі ўкараненню паняцця Мікенскай цывілізацыі. Яго праца, а таксама адкрыццё А. Дж. Эвансам Мінойскай цывілізацыі вымусіла даследчыкаў перанесці пачатак старажытнагрэчаскай гісторыі ў 3 тысячагоддзе да н. э.[5], але ў той жа час увесці ва ўжытак іншае паняцце "крыта-мікенская культура", якое пазней трансфармавалася ў "эгейскую культуру". Толькі ў другой палове XX ст. больш пільнае вывучэнне знаходак на Крыце і Кікладах дазволілі вылучыць асобныя Кікладскую, Мінойскую і Мікенскую культуры. Расшыфроўка лінейнага пісьма Б, знойдзенага А. Дж. Эвансам, а таксама даследаванне пісьмовых помнікаў Старажытнага Егіпта і хетаў далі магчымасць абапірацца на пісьмовыя крыніцы непасрэдна 2 тысячагоддзя да н. э.

Грамадства

Выява жанчыны ў мікенскім строі. Каля 1400 г. да н.э.

Многія важныя элементы сваёй культуры ахейцы запазычылі ў мінойцаў, у тым ліку некаторыя рэлігійныя абрады, каналізацыю, фасоны мужчынскай і жаночай вопраткі, аднак ў сваёй аснове Мікенская цывілізацыя была досіць адрознай[6]. Дзяржаўныя ўтварэнні гэтага часу былі тэрытарыяльна дробнымі. Іх цэнтрамі з'яўляліся добра ўмацаваныя рэзідэнцыі манархаў-ванака. Эпічныя помнікі дазваляюць казаць аб дамінаванні ў грамадстве ваеннай арыстакратыі. Гэта падцвярджаецца археалагічнымі знаходкамі багатых шахтавых пахаванняў, у якіх захаваліся ваенная зброя і даспехі, прадметы з золата і іншых дарагіх металаў. Помнікі лінейнага пісьма Б захавалі выключна гаспадарчыя запісы, але і яны сведчаць пра багацці манархічных рэзідэнцый.

Арыстакратыя фарміравала вышэйшае кола грамадскай іерархіі. Ванака з'яўляліся свецкімі і рэлігійнымі кіраўнікамі. Ніжэй іх стаялі ваеначальнікі лавагета і шматлікія распарадчыкі. Большасць грамадства складалі простыя свабодныя абшчыннікі. Яны працавалі ў гаспадарцы ванака або самі на сябе. Аднак нават тыя абшчыннікі, што абслугоўвалі палац, маглі займацца сваімі справамі. У помніках лінейнага пісьма таксама ўзгадваюцца палацавыя рабы. Імі звычайна былі жанчыны і дзеці.

Свабодныя абшчыннікі сялілісь ў простых хацінах з гліны і каменю каля цытадэлі ў месцах, дзе меліся вада і ўрадлівыя глебы. Сельская гаспадарка забяспечвала збожжам, гароднінай, маслінамі, воўнай і малаком. Аліўкавы алей з'яўляўся важным у гандлі. Лішкі сельскагаспадарчай прадукцыі збіраліся ў якасці натуральнага падатку палацамі, а потым размяркоўваліся паміж воінамі і рамеснікамі. Умацаваныя цытадэлі з'яўляліся не толькі ваеннымі, але і рамеснымі цэнтрамі. У палацавых гаспадарках працавалі рамеснікі-ткачы, металургі, збройнікі, парфумеры, рэзчыкі і г. д. У Кноскім палацы мікенскага перыяду адначасова знаходзілася 900 ткачоў, 400 металургаў і збройнікаў[7]. Рамесныя вырабы ахейцаў знаходзяць у розных раёнах Міжземнамор'я.

У помніках лінейнага пісьма ўзгадваюцца імёны такіх ахейскіх багоў, як Зеўс, Гера, Пасейдон, Артэміда, Гермес, Дыяніс[8], што дазваляе казаць пра распаўсюджванне політэістычнай рэлігіі.

Літаратура

Зноскі

Спасылкі