Мікенская цывілізацыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 15: Радок 15:
[[Швецыя|Шведскі]] [[археалогія|археолаг]] [[Арнэ Фурумарк]] на аснове раскопак на поўдні Грэцыі дае наступную перыядызацыю<ref>[The Oxford Handbook of the Bronze Age Aegean. / Ed by Eric H. Cline. - New York, 2010. P. 151 - 155]</ref>:
[[Швецыя|Шведскі]] [[археалогія|археолаг]] [[Арнэ Фурумарк]] на аснове раскопак на поўдні Грэцыі дае наступную перыядызацыю<ref>[The Oxford Handbook of the Bronze Age Aegean. / Ed by Eric H. Cline. - New York, 2010. P. 151 - 155]</ref>:


* [[1650 да н.э.|1650]] - [[1600 да н.э.|1600]] — пласт I (раннія ахейскія магільні ў [[Мікены|Мікенах]]). Гэты перыяд звязаны з прыходам ахейцаў на [[Пелапанес]] з поўначы Грэцыі. Яму маглі папярэднічаць катастрафічныя падзеі, накшталт аднаго з вывяржэнняў [[вулкан]]а на [[Востраў Сантарын|Сантарыне]].
* [[1650 да н.э.|1650]] - [[1600 да н.э.|1600]] — пласт I (раннія ахейскія магільні ў [[Мікены|Мікенах]]). Гэты перыяд звязаны з прыходам ахейцаў на [[Пелапанес]], [[Атыка|Атыку]] і [[Беотыя|Беотыю]] з поўначы Грэцыі. Яму маглі папярэднічаць катастрафічныя падзеі, накшталт аднаго з вывяржэнняў [[вулкан]]а на [[Востраў Сантарын|Сантарыне]].
* 1600 - [[1470 да н.э.|1470]] да н. э. — пласт IIA (круглыя ямныя магільні ў [[Мікены|Мікенах]]).
* 1600 - [[1470 да н.э.|1470]] да н. э. — пласт IIA (круглыя ямныя магільні ў [[Мікены|Мікенах]]).
* 1470 - [[1410 да н.э.|1410]] да н. э. — пласт IIB: пачатак будаўніцтва першых [[палац]]аў
* 1470 - [[1410 да н.э.|1410]] да н. э. — пласт IIB: пачатак будаўніцтва першых [[палац]]аў

Версія ад 12:15, 4 лістапада 2014

Распаўсюджанне Мікенскай цывілізацыі

Міке́нская цывілізацыя, Міке́нская культураахейская цывілізацыя бронзавага веку (XVII - XII стст. да н. э.). Разглядаецца як частка эгейскай цывілізацыі. Назва дадзена па найменню старажытнага горада Мікены на паўвостраве Пелапанес.

Даследаванне

Нямецкія археолагі падчас раскопак у Мікенах. Фота 1884—1885 гг.

Старажытнагрэчаская міфалогія і эпічныя творы доўгі час з'яўляліся адзінай крыніцай гісторыі Мікенскай цывілізацыі. Міфы апавядалі пра заснаванне гарадоў, культурных першапродкаў і подзвігі герояў, у тым ліку Даная, Кадма, Пелопа, Эдыпа, Персея, Тэсея, арганаўтаў і інш. Эпічны Траянскі цыкл, найбольш вядомымі творамі якога з'яўляюцца Іліяда і Адысея Гамера, апавядаў пра вайну ахейцаў супраць малаазіяцкіх тэўкраў і спусташэнне ахейцамі Троі. У міфах і эпічных творах узгадваліся такія буйныя ахейскія цэнтры балканскай Элады, як Мікены, Тырынф, Афіны, Фівы, Аргас, Спарта і інш. Акрамя таго, у іх казалася пра ахейскія калоніі на Кіпры і ў Заходнім Міжземнамор'і.

Спробы даследчай перапрацоўкі міфаў прадпрымаліся ўжо ў перыяд элінізму. Складальнікі Параскага мармуру (III ст. да н. э.)[1] паспрабавалі ўсталяваць адзіную храналогію міфічных падзей. Прыбыццё ў Грэцыю Даная, згодна Гамеру — першапродка ахейцаў, яны датавалі XVI ст. да н. э. Аднак сапраўдны прарыў быў зроблены вучонымі ў XVIII ст., калі І. Вінкельман[2] увёў навуковую класіфікацыю на аснове параўнання рэштак антычнай культуры з міфалагічнымі падзеямі. У XIX ст. пачаліся археалагічныя даследаванні. Прычым, іх прыхільнікі арыентаваліся на міфалагічныя сюжэты. У 1870-ых гг. нямецкі археолаг-аматар Генрых Шліман адкрыў рэшткі Троі, у 1876 г. — старажытных Мікенаў, у 1884 г. — Тырынфа[3]. Ужо ў XX ст. былі зроблены знаходкі ў іншых раёнах Грэцыі, а таксама на Кіпры, Сіцыліі і Ліпарскіх астравах.

Вылучэнне асобнага перыяда развіцця Мікенскай цывілізацыі мела працяглую гісторыю. Ужо даследчыкі старажытнагрэчаскіх міфаў заўважылі існаванне пэўнага перапынку ў развіцці Старажытнай Грэцыі ў канцы 2 — пачатку 1 тысячагоддзя да н. э. Карл Отфрыд Мюлер у 1825 - 1830 гг. распрацаваў тэорыю дарыйскага заваявання, якое нібы паклала канец ахейскай культуры[4]. Раскопкі Г. Шлімана ў Мікенах садзейнічалі ўкараненню паняцця Мікенскай цывілізацыі. Яго праца, а таксама адкрыццё А. Дж. Эвансам Мінойскай цывілізацыі вымусіла даследчыкаў перанесці пачатак старажытнагрэчаскай гісторыі ў 3 тысячагоддзе да н. э.[5], але ў той жа час увесці ва ўжытак іншае паняцце "крыта-мікенская культура", якое пазней трансфармавалася ў "эгейскую культуру". Толькі ў другой палове XX ст. больш пільнае вывучэнне знаходак на Крыце і Кікладах дазволілі вылучыць асобныя Кікладскую, Мінойскую і Мікенскую культуры. Расшыфроўка лінейнага пісьма Б, знойдзенага А. Дж. Эвансам, а таксама даследаванне пісьмовых помнікаў Старажытнага Егіпта і хетаў далі магчымасць абапірацца на пісьмовыя крыніцы непасрэдна 2 тысячагоддзя да н. э.

Гісторыя

Узнікненню мікенскай археалагічнай культуры ў балканскай Грэцыі непасрэдна папярэднічала сярэдняя эладская культура (MH), якая развівалася ў шчыльнай сувязі з культурай астравіцян-мінойцаў і, відавочна, належыла мінійцам. Іх этнічная прыналежнасць да канца не высветлена. Існуюць думкі, што мінійцы належылі да насельніцтва, якое папярэднічала індаеўрапейцам, або маглі быць індаеўрапейцамі, нават блізкімі да ахейцаў. Менавіта, з прыходам індаеўрапейскіх плямён ахейцаў на поўдзень балканскай Грэцыі, які прыкладна супадае з пачаткам эпохі новых палацаў на Крыце і датуецца прыблізна 1700 г. да н. э., даследчыкі звязваюць ўзнікненне Мікенскай цывілізацыі.

Шведскі археолаг Арнэ Фурумарк на аснове раскопак на поўдні Грэцыі дае наступную перыядызацыю[6]:

  • 1650 - 1600 — пласт I (раннія ахейскія магільні ў Мікенах). Гэты перыяд звязаны з прыходам ахейцаў на Пелапанес, Атыку і Беотыю з поўначы Грэцыі. Яму маглі папярэднічаць катастрафічныя падзеі, накшталт аднаго з вывяржэнняў вулкана на Сантарыне.
  • 1600 - 1470 да н. э. — пласт IIA (круглыя ямныя магільні ў Мікенах).
  • 1470 - 1410 да н. э. — пласт IIB: пачатак будаўніцтва першых палацаў
  • 1410 - 1370 да н. э. — пласт IIIA1.
  • 1370 - 1315 да н. э. — пласт IIIA2. Каля 1370 г. адбылося разбурэнне і ўзнаўленне Кноскага палаца на Крыце.
  • 1315 - 1225 да н. э. — пласт IIIB1.
  • 1225 - 1190 да н. э. — пласт IIIB2. Разбурэнне Кноскага палаца.

Грамадства

Выява жанчыны ў мікенскім строі. Каля 1400 г. да н.э.

Многія важныя элементы сваёй культуры ахейцы запазычылі ў мінойцаў, у тым ліку некаторыя рэлігійныя абрады, каналізацыю, фасоны мужчынскай і жаночай вопраткі, аднак ў сваёй аснове Мікенская цывілізацыя была досіць адрознай[7]. Дзяржаўныя ўтварэнні гэтага часу былі тэрытарыяльна дробнымі. Іх цэнтрамі з'яўляліся добра ўмацаваныя рэзідэнцыі манархаў-ванака. Эпічныя помнікі дазваляюць казаць аб дамінаванні ў грамадстве ваеннай арыстакратыі. Гэта падцвярджаецца археалагічнымі знаходкамі багатых шахтавых пахаванняў, у якіх захаваліся ваенная зброя і даспехі, прадметы з золата і іншых дарагіх металаў. Помнікі лінейнага пісьма Б захавалі выключна гаспадарчыя запісы, але і яны сведчаць пра багацці манархічных рэзідэнцый.

Арыстакратыя фарміравала вышэйшае кола грамадскай іерархіі. Ванака з'яўляліся свецкімі і рэлігійнымі кіраўнікамі. Ніжэй іх стаялі ваеначальнікі лавагета і шматлікія распарадчыкі. Большасць грамадства складалі простыя свабодныя абшчыннікі. Яны працавалі ў гаспадарцы ванака або самі на сябе. Аднак нават тыя абшчыннікі, што абслугоўвалі палац, маглі займацца сваімі справамі. У помніках лінейнага пісьма таксама ўзгадваюцца палацавыя рабы. Імі звычайна былі жанчыны і дзеці.

Свабодныя абшчыннікі сялілісь ў простых хацінах з гліны і каменю каля цытадэлі ў месцах, дзе меліся вада і ўрадлівыя глебы. Сельская гаспадарка забяспечвала збожжам, гароднінай, маслінамі, воўнай і малаком. Аліўкавы алей з'яўляўся важным у гандлі. Лішкі сельскагаспадарчай прадукцыі збіраліся ў якасці натуральнага падатку палацамі, а потым размяркоўваліся паміж воінамі і рамеснікамі. Умацаваныя цытадэлі з'яўляліся не толькі ваеннымі, але і рамеснымі цэнтрамі. У палацавых гаспадарках працавалі рамеснікі-ткачы, металургі, збройнікі, парфумеры, рэзчыкі і г. д. У Кноскім палацы мікенскага перыяду адначасова знаходзілася 900 ткачоў, 400 металургаў і збройнікаў[8]. Рамесныя вырабы ахейцаў знаходзяць у розных раёнах Міжземнамор'я.

У помніках лінейнага пісьма ўзгадваюцца імёны такіх ахейскіх багоў, як Зеўс, Гера, Пасейдон, Артэміда, Гермес, Дыяніс[9], што дазваляе меркаваць пра распаўсюджванне політэістычнай рэлігіі.

Літаратура

Зноскі

Спасылкі