Ян Казімір Сапега: Розніца паміж версіямі

Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
206 байтаў дададзена ,  14 гадоў таму
interwiki, link fix
(Новая старонка: thumb|200px|[[Ян Казімір Сапега.]] {{вызнч|1=Ян Казімір Сапега}} (? - 22.2.1730), дзя...)
 
(interwiki, link fix)
[[Выява:Янказімір030.jpg|thumb|200px|[[Ян Казімір Сапега]].]]
{{вызнч|1=Ян Казімір Сапега}} (? - 22.2.[[1730]]), дзяржаўны і ваенны дзеяч [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] і [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. Генерал-фельдмаршал расійскай службы ([[1726]]). 3 роду [[Сапегі|Сапегаў]]. Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах [[Варшава|Варшавы]] (да [[1685]]) і [[Брунсберг]]а (Бранева, [[1692]]). 3 [[1682]] стараста бабруйскі, з [[1697]] пасол (дэпутат) сойма ад Брэсцкага ваяводства Удзельнік [[Паўночная вайна|Паўночнай вайны 1700 - 21]]. Для атрымання дзяржаўных пасад і захавання зямельных уладанняў неаднаразова мяняў палітычную арыентацыю. У [[1702]] далучыўся да войска караля Рэчы Паспалітай [[Аўгуст IIМоцны|Аўгуста II]], але неўзабаве перайшоў на бок шведаў. Адзін з ініцыятараў Варшаўскай канфедэрацыі [[1704]], створанай для дэтранізацыі Аўгуста II і абрання каралём [[Станіслаў Ляшчынскі|Станіслава Ляшчынскага]]. Атрымаў шэраг перамог над войскамі Аўгуста II, каля [[Пултуск]]а ([[1704]]), Ляхавічаў (12.4.1709, удзельнік няўдалай бітвы каля Каліша (1706). 13.5.1709 разбіты рускімі войскамі каля Лядухава (Украіна). У 1708 - 09 вялікі гетман літоўскі (прызначаны шведскім каралём Карлам XII). Пасля паражэння шведаў у [[Палтаўская бітва|Палтаўскай Бітве 1709]] перайшоў на бок рускіх і Аўіуста II і дамогся для сябе амністыі; 11.11.1709 яго 15-тысячнае войска капітулявала каля Брэста і было распушчана Аднак, страціўшы пасаду гетмана, з канца 1709 з мэтай вяртаннл гетманскай булавы зноў павёў барацьбу (у [[1711]] - [[1713]]) супраць Аўгуста. У 1713 зноў перайшоў на яго бок і атрымаў амністыю. Выношваў план захопу [[Карл XII|Карла XII]] у час яго праезду праз [[Польшча|Польшчу]] з Бендэр ([[Малдова]]) у Памор'е і выдачы яго аднаму з кіраўнікоў [[Сандамірская канфедырацыя|Сандамірскай канфедэрацыі]] вялікаму кароннаму гетману А. Сяняўскаму. Але пасля няўдачы гэтай аперацыі быў сам арыштаваы прыхільнікамі Аўгуста II і аддадзены пад суд гетманаў; вызвалены праз заступніцтва крымскага хана Даўлет-Гірэя. У [[1714]] прапаноўваў Аўгусту II пачаць вайну супраць [[Расія|Расіі]] ў саюзе са [[Швецыя|Швецыей]] і [[Турцыя|Турцыяй]], каб вярнуць [[Інфлянты]]. Спрабаваў выкарыстаць у сваіх мэтах барацьбу Віленскай канфедэрацыі [[1716]] з Саксонскай дынастыяй. У [[1720]] разарваў адносіны з Аўгустам II. Намераваўся ажаніць свайго сына Пятра з Марыяй - зачкой расійскага князя Д.Меншыкава, які хацеў з дапамогай Сапегаў. агрымаць Курляндскае Земгальскае герцагства (заручыны адбыліся вясной [[1726]] у [[Пецярбург]]у, падарожжа Сапегі ў расійскую сталіцу апісана ў яго дзенніку). Аднак планы Меншыкава і не здзейсніліся, і пасля скасавання заручын іх адносіны пагоршыліся. Тым не менш Ян Казімір застаўся пры двары [[Кацярына I, імператрыца расійская|Кацярыны 1I]] і захаваў свае пазіцыі пры [[Пётр I, імператар расійскі|Пятру 1I]] ([[1727]] - 301730). Удзельнічаў у рабоце вышэйшых дзяржаўных устаноў Расіі. Пасля ссылкі Меншыкава (1727) генерал-губернатар Пецярбурга і Інгрыі. Выступаў за падтрымку Станіслава Ляшчынскага з боку Расіі ў саюзе з Францыяй. Вясной [[1728]] выехаў у ВКЛ, каб умацаваць пазіцыі Сапегаў у дзяржаве, але беспаспяхова.
 
{{літ|1=|Энцыклапэдыя гісторыі Беларусі, т 6. - Мн., 2001, Стар. 222-228|Від=Б}}
 
[[Катэгорыя:Род Сапегаў]][[Катэгорыя:Асобы]]
 
[[en:Jan Kazimierz Sapieha the Elder]]
[[lt:Jonas Sapiega]]
[[pl:Jan Sapieha]]
1 050

правак

Навігацыя