Маер Прынштайн: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
др Commonscat
Радок 25: Радок 25:


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
{{Commonscat|Myer Prinstein}}
* [http://www.sports-reference.com/olympics/athletes/pr/meyer-prinstein-1.html Маер Прынштайн на sports-reference.com] {{ref-en}}
* [http://www.sports-reference.com/olympics/athletes/pr/meyer-prinstein-1.html Маер Прынштайн на sports-reference.com] {{ref-en}}
* [http://www.jewishsports.net/biopages/MyerPrinstein.htm Маер Прынштайн на сайце Міжнароднай яўрэйскай спартыўнай залы славы] {{ref-en}}
* [http://www.jewishsports.net/biopages/MyerPrinstein.htm Маер Прынштайн на сайце Міжнароднай яўрэйскай спартыўнай залы славы] {{ref-en}}

Версія ад 09:14, 23 лістапада 2014

Алімпійскія ўзнагароды
Маер Прынштайн у 1904 годзе
Маер Прынштайн у 1904 годзе
Лёгкая атлетыка
Золата Парыж 1900 Патройны скачок
Золата Сент-Луіс 1904 Скачкі ў даўжыню
Золата Сент-Луіс 1904 Патройны скачок
Срэбра Парыж 1900 Скачкі ў даўжыню

Маер Прынштайн (англ.: Myer Prinstein; 22 снежня 1878, Шчучын, Польшча — 10 сакавіка 1925, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі лёгкаатлет, трохкратны чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў.

Маер Прынштайн нарадзіўся 22 снежня 1878 года ў яўрэйскай сям'і ў горадзе Шчучын, Польшча. У 1884 годзе яны пераехалі ў ЗША. Прынштайн скончыў універсітэт горада Сірак'юс па спецыяльнасці адвакат, аднак пасля атрымання адукацыі ён заняўся лёгкай атлетыкай.

У 1898 годзе ён усталяваў свой першы рэкорд ЗША ў скачку ў даўжыню, скокнуўшы на 7,19 м. Праз два гады, Прынштайн пабіў сусветнае дасягненне з вынікам 7,50 м. Да таго часу ён ужо выйграў чатыры чэмпіянаты ЗША ў гэтай дысцыпліне. У 1900 годзе ён паехаў у Парыж каб прыняць удзел у летніх Алімпійскіх гульнях 1900.

На Алімпіядзе Прынштайн спаборнічаў у дзвюх скачковых дысцыплінах — скачок у даўжыню і патройны скачок. У першай дысцыпліне ён заняў другое месца з вынікам 7,175 м, прайграўшы толькі свайму суайчынніку Элвіну Крэнцлайну. У другой ён стаў чэмпіёнам, скокнуўшы на 14,47 м і ўсталяваўшы Алімпійскі рэкорд.

Маер Прынштайн выконвае скачок у даўжыню на Алімпіядзе 1904

Праз 4 года Прынштайн прыняў удзел у летніх Алімпійскіх гульнях 1904 у Сент-Луісе. Там ён удзельнічаў не толькі ў спаборніцтвах па скачках, але і ў бегу. У абаіх сваіх любімых спаборніцтвах ён стаў чэмпіёнам, прычым ён дагэтуль з'яўляецца адзіным спартсменам, які выйграў і скачок у даўжыню, і трайны скачок на адной Алімпіядзе. У бегу на 60 і 400 м Прынштайн займаў пятыя месцы, а ў гонцы на 100 м дайшоў да паўфіналу.

На наступных Алімпійскіх гульнях 1906 у Афінах. Ён яшчэ раз выйграў у скачку ў даўжыню, аднак гэты медаль, як і ўсе Гульні, не прызнаюцца Міжнародным алімпійскім камітэтам з прычыны таго, што прайшлі без іх згоды. Таму фармальна Прынштайн не выйграваў свой чацвёрты залаты медаль.

Пасля гэтых спаборніцтваў ён сышоў з лёгкай атлетыкай і стаў адвакатам. Ён памёр 10 сакавіка 1925 года ў Нью-Ёрку.

Маер Прынштайн быў уключаны ў Міжнародную яўрэйскую спартыўную залу славы ў 1982 годзе і ў Амерыканскую лёгкаатлетычную залу славы ў 2000 годзе.

Спасылкі

Шаблон:Алімпійскія чэмпіёны ў скачках у даўжыню