Малая Літва: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 43: Радок 43:
Малая Літва была радзімай [[Відунас]]а, літоўскага асветніка і філосафа XX ст.
Малая Літва была радзімай [[Відунас]]а, літоўскага асветніка і філосафа XX ст.


У выніку спачатку [[Эвакуацыя Усходняй Прусіі|эвакуацыі нямецкімі ўладамі]] нямецкага насельніцтва ў 1944 г., а затым і [[Дэпартацыя немцаў пасля Другой сусветнай вайны|дэпартацыі]] астатняга насельніцтва Усходняй Прусіі ў Германію ў [[1945]] г., падчас і адразу пасля [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]], амаль нічога з культуры прускіх літоўцаў не захавалася.
У выніку спачатку [[Эвакуацыя Усходняй Прусіі|эвакуацыі нямецкімі ўладамі]] нямецкага насельніцтва ў 1944 г., а затым і [[Дэпартацыя немцаў пасля Другой сусветнай вайны|дэпартацыі]] астатняга насельніцтва Усходняй Прусіі ў Германію ў [[1945]] г., падчас і адразу пасля [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]], амаль нічога з культуры [[прускія літоўцы|прускіх літоўцаў (літоўнікаў/літувінінкаў)]] не захавалася. Тым не менш, Малая Літва зрабіла важны ўнёсак у літоўскую культуру.

Тым не менш, Малая Літва зрабіла важны ўнёсак у літоўскую культуру.


== Нацыянальныя сімвалы ==
== Нацыянальныя сімвалы ==

Версія ад 23:35, 23 лістапада 2014

Этнакультурныя рэгіёны гістарычнай вобласці рассялення літоўскіх плямёнаў.
     Малая Літва      Жамойць      Аўкштайтыя      Сувалкія      Дзукія

Малая Літва (літ.: Mažoji Lietuva, ням.: Kleinlitauen, Preussisch Litauen) або Пруская Літва — гістарычны этнаграфічны рэгіён Прусіі, пазней Усходняй Прусіі ў Германіі, месца пражывання прускіх літоўцаў.

Гісторыя

Як своеасаблівы гістарычны рэгіён Малая Літва сфармавалася ў пачатку XVI ст. на тэрыторыі Тэўтонскага ордэна — у ніжнім цячэнні ракі Нёман, дзе склалася своеасаблівая этнакультурная група — літувінінкі (літоўнікі/прускія літоўцы). Малая Літва была паўночнай часткай Прусіі (пазней — Усходняй Прусіі) і атрымала сваю назву па тутэйшым літоўскамоўным насельніцтве, якое перасялілася сюды з Жамойці і змяшалася з мясцовымі балтамоўнымі жыхарамі.

Тэрмін Klein Litauen (Малая Літва) упершыню ўжыты ў нямецкамоўных хроніках Прусіі аўтарства С. Грунау і Л. Давіда ў пачатку XVI ст.[1]

Пасля секулярызацыі Тэўтонскага ордэна Млая Літва знаходзілася ў складзе Герцагства Прусія (1525—1618), Бранденбургска-Прускага Герцагства (1618—1701), Каралеўства Прусія (1701—1871) і Германскай імперыі (1871—1918).

Пасля паражэння Германскай імперыі ў Першай сусветнай вайне (1914—1918) Літоўская Рэспубліка патрабавала перадачы ёй ад Германіі тэрыторыі Малой Літвы, але большая частка Малой Літвы па Версальскім мірным дагаворы (1919) засталася ў Германіі, а меншая частка — Клайпедскі край — у 1920 г. была перададзена пад мандат Лігі Нацый у адпаведнасці з Версальскім дагаворам. У 1923 г. Літва анексавала Клайпедскі край[2].

З 1934 г. фашысцкі рэжым Адольфа Гітлера праводзіў у германскай Малой Літве палітыку поўнага анямечвання насельніцтва. У 1939 г. Германія захапіла ў Літвы Клайпедскі край, уключыла ў склад сваёй зямлі Прусія і пачала там таксама палітыку анямечвання[3].

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, паводле рашэння Берлінскай (пастдамскай) канферэнцыі (1945), тэрыторыя Малой Літвы была падзелена паміж СССР (перададзена Літоўскай ССР) і Польшчай[4].

Сёння невялікая частка Малой Літвы знаходзіцца ў межах сучасных Літвы і Польшчы, у той час як асноўная тэрыторыя — частка Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі. У літоўскім грамадстве абмяркоўваецца ідэя вяртання ўсёй тэрыторыі Малой Літвы.[5][6][7][8]

Культура

Літоўскамоўная газета Аўшра была надрукавана ў Тыльзіце (Усходняя Прусія)

Малая Літва стала асноўным месцам развіцця літаратурная літоўскай мовы ў XVI—XVIII стст., якая фармавалася ў тыя часы на аснове заходніх дыялектаў жамойцкай гаворкі (мовы) і з уплывам гаворак мясцовай прускай мовы. Першая друкаваная кніга на літаратурнай літоўскай мове (на жамойцкай гаворцы), падрыхтаваная лютаранскім пастарам Марцінасам Мажвідасам, была надрукавана ў Кёнігсбергу (Герцагства Прусія) у 1547 г., гэтак жа як і першая літоўская граматыка Grammatica Litvanica Даніэля Клейна, надрукаваная тут у 1653 г.[9]

Гэтаму спрыяла тое, што Герцагства Прусія ў першай XVI ст. падтрымлівала працэсы Рэфармацыі (якая ўхваляла пераход да «зразумелых» масам, народных моў у набажэнстве), прыняло лютаранства ў якасці афіцыйнай канфесіі і перайшло замест латыні на нямецкую мову набажэнстваў і падтрымлівала друк кніг і асветы на балтыйскіх мовах (літоўскай і прускай) як гарантыі шырокай падтрымкі афіцыйнай нямецкай улады з боку шырокіх мас Герцагства Прусія[10].

У 1579—1590 гг. Ёнас Брэткунас пераклаў у Кёнігсбергу Біблію на літоўскую мову, але гэты пераклад не быў надрукаваны[11]. У XVIII ст. тут пастар Крысціонас Данелайціс, ураджэнец Малай Літвы, стварыў першую вершаваную паэму («Поры года») на літоўскай мове (жамойцкай гаворцы), якая, аднак, была апублікавана і стала вядомай шырокім колам толькі ў XIX ст.[12]. Менавіта ў Кёнігсбергу ў 1745 г. была надрукавана першая Біблія на літоўскай мове.

У першай палове XIX ст. у Малай Літве былі выдадзены першыя газеты на літоўскай мове, але ў маленькіх накладах і хутка іх друк быў згорнуты.

Да пачатку XVIII ст. прусы ў Малой Літве былі анямечаны, таму большасць насельніцтва Малой Літвы склалі літоўцы (літувінінкі/прускія літоўцы), але прускі кароль Фрыдрых Вільгельм I, імкнучыся ліквідаваць значныя страты насельніцтва з-за эпідэміі чумы ў 1709—1711 гг. у рэгіёне, запрасіў у Каралеўства Прусія (і, адпаведна, у Малую Літву) нямецкамоўных каланістаў з Аўстрыі, нямецкіх княстваў Германіі, Швейцарыі і Галандыі[13].

Пасля стварэння ў 1871 г. Германскай імперыі ў дзяржаве запанавала палітыка ўніфікацыі, што ў Малай Літве вылілася ў анямечванні мясцовага літоўскага насельніцтва[14]. Аднак, нягледзячы на гэта, літоўская мова ў Малой Літве захоўвала свае пазіцыі: працягваўся пэўны друк кніг і перыёдыкі на літоўскай мове (жамойцкай гаворцы); Малая Літва стала базай пастаўкі літоўскамоўных кніг (на жамойцкай гаворцы) для руху літоўскіх кніганошаў.

Малая Літва была радзімай Відунаса, літоўскага асветніка і філосафа XX ст.

У выніку спачатку эвакуацыі нямецкімі ўладамі нямецкага насельніцтва ў 1944 г., а затым і дэпартацыі астатняга насельніцтва Усходняй Прусіі ў Германію ў 1945 г., падчас і адразу пасля Другой сусветнай вайны, амаль нічога з культуры прускіх літоўцаў (літоўнікаў/літувінінкаў) не захавалася. Тым не менш, Малая Літва зрабіла важны ўнёсак у літоўскую культуру.

Нацыянальныя сімвалы

Сцяг Малой Літвы.
Акт Нацыянальнага Савета Малой Літвы.

Вядома выява герба і сцяга Малой Літвы на акце Нацыянальнага Савета Малой Літвы (прускіх літоўцаў) ад 30 лістапада 1918 года.

Герб уяўляе сабой шчыт з Пагоняй, на якім таксама змешчаны дзве 8-канцовыя сярэбраныя зоркі, а зверху на шчыт пакладзены ўвянчаны залатой каронай чырвоны шчыток з залатымі Калонамі Гедзіміна.[15]

Сцяг жа ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з трох роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй — зялёнага, сярэдняй — белага і ніжняй — чырвонага колеру.

Зноскі

  1. Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.
  2. Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.
  3. Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.
  4. Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.
  5. (літ.) Karaliaučiaus problema. Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2012. Праверана 18 кастрычніка 2007.
  6. (літ.) Tvirta ranka ar kinkadrebystė?. Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2012. Праверана 18 кастрычніка 2007.
  7. Potsdam and Lithuania are burning. Праверана 18 кастрычніка 2007.
  8. (літ.) "Prijunkite Kaliningradą prie Lietuvos...". Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2012. Праверана 18 кастрычніка 2007.
  9. Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.
  10. Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.
  11. Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.
  12. Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.
  13. Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.
  14. Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.
  15. HERALDICUM: Гербы Літвы

Літаратура

  • Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. / Председатель Науч.-ред совета Ю.С. Осипов. Отв. ред. С.Л. Кравец. — Москва : Большая Российская энциклопедия, 2010. — Т. 17. Лас-Тунас — Ломонос. — С. 628.

Спасылкі