Малая Літва: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 11: Радок 11:
{{legend|#e283dc|[[Дзукія]]}}
{{legend|#e283dc|[[Дзукія]]}}
|}]]
|}]]
'''Малая Літва''' ([[Літоўская мова|літ]].: ''Mažoji Lietuva'', [[Нямецкая мова|ням]].: ''Kleinlitauen'', ''Preussisch Litauen'') або '''Пруская Літва''' — гістарычны этнаграфічны рэгіён [[Прусія|Прусіі]], пазней [[Усходняя Прусія|Усходняй Прусіі]] ў [[Германія|Германіі]], месца пражывання [[прускія літоўцы|прускіх літоўцаў]].
'''Малая Літва''' ([[Літоўская мова|літ]].: ''Mažoji Lietuva'', [[Нямецкая мова|ням]].: ''Kleinlitauen'', ''Preussisch Litauen'') або '''Пруская Літва''' — гістарычны этнаграфічны рэгіён [[Прусія|Прусіі]], пазней [[Усходняя Прусія|Усходняй Прусіі]] ў [[Германія|Германіі]]; месца пражывання [[прускія літоўцы|прускіх літоўцаў]].
== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Як своеасаблівы гістарычны рэгіён Малая Літва сфармавалася ў пачатку XVI ст. на тэрыторыі [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэна]] — у ніжнім цячэнні [[рака Нёман|ракі Нёман]], дзе склалася своеасаблівая этнакультурная група — [[прускія літоўцы|літувінінкі (літоўнікі/прускія літоўцы)]]. Малая Літва была паўночнай часткай Прусіі (пазней — Усходняй Прусіі) і атрымала сваю назву па тутэйшым літоўскамоўным насельніцтве, якое перасялілася сюды з [[Жамойць|Жамойці]] і змяшалася з мясцовымі балтамоўнымі жыхарамі.
Як своеасаблівы гістарычны рэгіён Малая Літва сфармавалася ў пачатку XVI ст. на тэрыторыі [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэна]] — у ніжнім цячэнні [[рака Нёман|ракі Нёман]], дзе склалася своеасаблівая этнакультурная група — [[прускія літоўцы|літувінінкі (літоўнікі/прускія літоўцы)]]. Малая Літва была паўночнай часткай Прусіі (пазней — Усходняй Прусіі) і атрымала сваю назву па тутэйшым літоўскамоўным насельніцтве, якое перасялілася сюды з [[Жамойць|Жамойці]] і змяшалася з мясцовымі балтамоўнымі жыхарамі.

Версія ад 23:58, 23 лістапада 2014

Этнакультурныя рэгіёны гістарычнай вобласці рассялення літоўскіх плямёнаў.
     Малая Літва      Жамойць      Аўкштайтыя      Сувалкія      Дзукія

Малая Літва (літ.: Mažoji Lietuva, ням.: Kleinlitauen, Preussisch Litauen) або Пруская Літва — гістарычны этнаграфічны рэгіён Прусіі, пазней Усходняй Прусіі ў Германіі; месца пражывання прускіх літоўцаў.

Гісторыя

Як своеасаблівы гістарычны рэгіён Малая Літва сфармавалася ў пачатку XVI ст. на тэрыторыі Тэўтонскага ордэна — у ніжнім цячэнні ракі Нёман, дзе склалася своеасаблівая этнакультурная група — літувінінкі (літоўнікі/прускія літоўцы). Малая Літва была паўночнай часткай Прусіі (пазней — Усходняй Прусіі) і атрымала сваю назву па тутэйшым літоўскамоўным насельніцтве, якое перасялілася сюды з Жамойці і змяшалася з мясцовымі балтамоўнымі жыхарамі.

Тэрмін Klein Litauen (Малая Літва) упершыню ўжыты ў нямецкамоўных хроніках Прусіі аўтарства С. Грунау і Л. Давіда ў пачатку XVI ст.[1]

Пасля секулярызацыі Тэўтонскага ордэна Млая Літва знаходзілася ў складзе Герцагства Прусія (1525—1618), Бранденбургска-Прускага Герцагства (1618—1701), Каралеўства Прусія (1701—1871) і Германскай імперыі (1871—1918).

Пасля паражэння Германскай імперыі ў Першай сусветнай вайне (1914—1918) Літоўская Рэспубліка патрабавала перадачы ёй ад Германіі тэрыторыі Малой Літвы, але большая частка Малой Літвы па Версальскім мірным дагаворы (1919) засталася ў Германіі, а меншая частка — Клайпедскі край — у 1920 г. была перададзена пад мандат Лігі Нацый у адпаведнасці з Версальскім дагаворам. У 1923 г. Літва анексавала Клайпедскі край[2].

З 1934 г. фашысцкі рэжым Адольфа Гітлера праводзіў у германскай Малой Літве палітыку поўнага анямечвання насельніцтва. У 1939 г. Германія захапіла ў Літвы Клайпедскі край, уключыла ў склад сваёй зямлі Прусія і пачала там таксама палітыку анямечвання[3].

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, паводле рашэння Берлінскай (пастдамскай) канферэнцыі (1945), тэрыторыя Малой Літвы была падзелена паміж СССР (перададзена Літоўскай ССР) і Польшчай[4].

Сёння невялікая частка Малой Літвы знаходзіцца ў межах сучасных Літвы і Польшчы, у той час як асноўная тэрыторыя — частка Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі. У пачатку XX ст. у Калінінградскай вобласці налічваецца каля 25 тыс. літоўцаў.

У літоўскім грамадстве абмяркоўваецца ідэя вяртання ўсёй тэрыторыі Малой Літвы.[5][6][7][8]

Культура

Літоўскамоўная газета Аўшра была надрукавана ў Тыльзіце (Усходняя Прусія)

Малая Літва стала асноўным месцам развіцця літаратурнай літоўскай мовы ў XVI—XVIII стст. — у прыватнасці, аднаго з яе літаратурных варыянтаў, які фармаваўся ў тыя часы тут на аснове заходніх дыялектаў жамойцкай гаворкі (мовы) і з уплывам гаворак мясцовай прускай мовы. Першая друкаваная кніга на літаратурнай літоўскай мове (у прыватнасці — на жамойцкай гаворцы), падрыхтаваная лютэранскім пастарам Марцінасам Мажвідасам, была надрукавана ў Кёнігсбергу (Герцагства Прусія) у 1547 г., гэтак жа як і першая літоўская граматыка «Grammatica Litvanica» Даніэля Клейна, надрукаваная тут у 1653 г.[9]

Гэтаму спрыяла тое, што Герцагства Прусія ў першай XVI ст. падтрымлівала працэсы Рэфармацыі (якая ўхваляла пераход да «зразумелых» масам, народных моў у набажэнстве), прыняло лютэранства ў якасці афіцыйнай канфесіі і перайшло замест латыні на нямецкую мову набажэнстваў і падтрымлівала друк кніг і асветы на балтыйскіх мовах (літоўскай і прускай) як гарантыі шырокай падтрымкі афіцыйнай нямецкай улады з боку шырокіх мас Герцагства Прусія[10].

У 1579—1590 гг. Ёнас Брэткунас пераклаў у Кёнігсбергу Біблію на літоўскую мову, але гэты пераклад не быў надрукаваны[11]. У XVIII ст. тут пастар Крысціонас Данелайціс, ураджэнец Малай Літвы, стварыў першую вершаваную паэму («Поры года») на літоўскай мове (жамойцкай гаворцы), якая, аднак, была апублікавана і стала вядомай шырокім колам толькі ў XIX ст.[12]. Менавіта ў Кёнігсбергу ў 1745 г. была надрукавана першая Біблія на літоўскай мове.

У першай палове XIX ст. у Малай Літве былі выдадзены першыя газеты на літоўскай мове, але ў маленькіх накладах і хутка іх друк быў згорнуты.

Да пачатку XVIII ст. прусы ў Малой Літве былі анямечаны, таму большасць насельніцтва Малой Літвы склалі літоўцы (літувінінкі/прускія літоўцы), але прускі кароль Фрыдрых Вільгельм I, імкнучыся ліквідаваць значныя страты насельніцтва з-за эпідэміі чумы ў 1709—1711 гг. у рэгіёне, запрасіў у Каралеўства Прусія (і, адпаведна, у Малую Літву) нямецкамоўных каланістаў з Аўстрыі, нямецкіх княстваў Германіі, Швейцарыі і Галандыі[13].

Пасля стварэння ў 1871 г. Германскай імперыі ў дзяржаве запанавала палітыка ўніфікацыі, што ў Малай Літве вылілася ў анямечванні мясцовага літоўскага насельніцтва[14]. Аднак, нягледзячы на гэта, літоўская мова ў Малой Літве захоўвала свае пазіцыі: працягваўся пэўны друк кніг і перыёдыкі на літоўскай мове (жамойцкай гаворцы); Малая Літва стала базай пастаўкі літоўскамоўных кніг (на жамойцкай гаворцы) для руху літоўскіх кніганошаў. Да пачатку XX ст. большая частка прускіх літоўцаў была германізавана.

Малая Літва была радзімай Відунаса, літоўскага асветніка і філосафа XX ст.

У выніку спачатку эвакуацыі нямецкімі ўладамі нямецкага насельніцтва ў 1944 г., затым і дэпартацыі астатняга насельніцтва Усходняй Прусіі ў Германію ў 1945 г., а пасля Другой сусветнай вайны яшчэ і дэпартацыі савецкай уладай значнай часткі прускіх літоўцаў у сібірскія лагеры СССР, амаль нічога з культуры прускіх літоўцаў (літоўнікаў/літувінінкаў) не захавалася. Тым не менш, Малая Літва зрабіла важны ўнёсак у літоўскую культуру.

Нацыянальныя сімвалы

Сцяг Малой Літвы.
Акт Нацыянальнага Савета Малой Літвы.

Вядома выява герба і сцяга Малой Літвы на акце Нацыянальнага Савета Малой Літвы (прускіх літоўцаў) ад 30 лістапада 1918 года.

Герб уяўляе сабой шчыт з Пагоняй, на якім таксама змешчаны дзве 8-канцовыя сярэбраныя зоркі, а зверху на шчыт пакладзены ўвянчаны залатой каронай чырвоны шчыток з залатымі Калонамі Гедзіміна.[15]

Сцяг жа ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з трох роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй — зялёнага, сярэдняй — белага і ніжняй — чырвонага колеру.

Зноскі

  1. Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.
  2. Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.
  3. Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.
  4. Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.
  5. (літ.) Karaliaučiaus problema. Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2012. Праверана 18 кастрычніка 2007.
  6. (літ.) Tvirta ranka ar kinkadrebystė?. Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2012. Праверана 18 кастрычніка 2007.
  7. Potsdam and Lithuania are burning. Праверана 18 кастрычніка 2007.
  8. (літ.) "Prijunkite Kaliningradą prie Lietuvos...". Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2012. Праверана 18 кастрычніка 2007.
  9. Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.
  10. Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.
  11. Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.
  12. Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.
  13. Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.
  14. Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. — Москва, 2010. — Т. 17. — С. 628.
  15. HERALDICUM: Гербы Літвы

Літаратура

  • Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. / Председатель Науч.-ред совета Ю.С. Осипов. Отв. ред. С.Л. Кравец. — Москва : Большая Российская энциклопедия, 2010. — Т. 17. Лас-Тунас — Ломонос. — С. 628.

Спасылкі