Каламан II Асень: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 48: Радок 48:


[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы, чыя дата нараджэння не ўсталявана]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1256 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1256 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1257 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1257 годзе]]

Версія ад 01:54, 24 лістапада 2014

Каламан II Асень
Калиман II Асен
цар Балгарыі
1256 — 1256
Каранацыя Тырнава
Папярэднік Міхаіл I Асень
Пераемнік Міца Асень і
Канстанцін I Ціх

Нараджэнне XII стагоддзе
Смерць каля 1257
Род Асень
Бацька Аляксандр Асень
Маці невядомая
Жонка Ганна Расціслаўна[d]
Дзеці няма
Дзейнасць манарх

Каламан II Асень (балг.: Калиман II Асен) — балгарскі цар у 1256 годзе. Сын Аляксандра, брата балгарскага цара Івана Асеня II, унук Івана Асеня I .

Герб цара Балгарыі, Агульны гербоўнік, Канстанцкі кодэкс, Конрад фон Груненберг

Паходжанне

Паводле Георгія Акрапаліта, забіты цар Міхаіл II Асень быў яго стрыечным братам[1]. Армянскі святар Аракел у 1258 годзе згадваў, што балгарскі цар быў забіты сынам свайго дзядзькі. Лічыцца, што Міхаіл II Асень меў толькі аднаго дзядзьку — севастакратара Аляксандра. З-за гэтага лічыцца, што Каламан II быў яго сынам[2] [3].

Адносна асобы Каламана II працягваецца яшчэ адна спрэчка. Некаторыя аўтары атаясамляюць яго з севастакратарам Калаян, кцітарам Баянскай царквы[4]. Асноўным аргументам на карысць гэтага сцвярджэння з'яўляецца падабенства іх імёнаў. Гэты пункт гледжання, аднак, быў аспрэчаны пазнейшымі гістарыёграфамі, якія ўсталявалі, што Каламан II загінуў у 1256 годзе ці напачатку 1257 года[5], а Калаян, у адпаведнасці з надпісам у Баянскай царкве, памёр не раней за 1259 год. З таго ж надпісу вядома, што Калаян з'яўляўся стрыечным братам цара. Царом Балгарыі ў 1259 года быў Канстанцін I Ціх, так што севастакратар быў яго стрыечным братам, а не Міхаіла II Асеня[5][3].

Імя

Правільнае вымаўленне імя цара застаецца дыскусійным. Напрыклад, Петар Нікаў[6] лічыць, што яно павінна прамаўляцца як «Каламан» (Каломан). Ён абгрунтоўвае сваю версію венгерскім паходжанні гэтага імя. Імя «Каліман» — грэчаскі варыянт венгерскага імя. Венгерскае паходжанне імя адстойвае Ёрдан Андрэеў[7]. Ён кажа, што ў заходніх дакументах балгарскага цара называлі Каламан. Паводле меркавання іншых аўтараў, напрыклад, Івана Бажылава[8], пры яго жыцці кіраўніка называлі на грэчаскі манер Каліманам, гэты варыянт імя сустракаецца ў пазнейшых крыніцах, напрыклад, у Паісія Хілендарскага, Феадора Граматыка, а таксама ў так званай Каліманавай грамаце. У лацінскіх крыніцах імя пішацца як Каламан, па ўзоры імя каталіцкага святога Каламана. У лісце Папы Інакенція IV цару ад 21 сакавіка 1245 года балгарскі цар Каламан I Асень называецца гэтак жа — «Colomanno in Bulgaria»[9].

Цар Балгарыі

Пасля 1254 года балгарскія баяры арганізавалі змову супраць Міхаіла II Асеня. У выніку змовы Каламан забіў свайго стрыечнага брата і быў каранаваны ў 1256 годзе. Але ў яго былі небяспечныя праціўнікі. Першым сярод іх быў князь Расціслаў Міхайлавіч — бацька царыцы, з якой Каламан ажаніўся, каб надаць свайму ўзыходжанню від спадчыннасці. Расціслаў Міхайлавіч прывёў войскі да Тырнава для абароны дачкі. Цар Каламан II быў пакінуты сваімі прыхільнікамі, бег з горада і неўзабаве быў забіты пры нявысветленых акалічнасцях. Расціслаў Міхайлавіч увайшоў у сталіцу і абвясціў сябе царом Балгарыі, аднак не быў прыняты мясцовай знаццю. У выніку князь разам з дачкой з'ехаў у Бялград, а балгарскія баяры ўзвялі на прастол зяця Івана Асеня II Міцу Асеня.

Сям'я

Каламан Асень II ажаніўся ў 1256 годзе з Ганнай (Лізаветай), дачкой князя Расціслава Міхайлавіча. Дзяцей у іх не было.

Зноскі

  1. Acropolitae, G. — Historia, p. 152
  2. Божилов, Ив. — Фамилията Асеневци (1186—1460). Генеалогия и просопография., С., 1994, Изд. на БАН, с. 113
  3. а б Андреев, Й., «Българските ханове и царе», В. Търново, 2004, с. 207
  4. Златарски В., История на българската държава през Средните векове, том 3, София, 467—468
  5. а б Божилов, Ив. — Фамилията Асеневци (1186—1460). Генеалогия и просопография., С., 1994, Изд. на БАН, с. 114
  6. Ников, П. — Българо-унгарски отношения, с. 13
  7. Андреев, Й., «Българските ханове и царе», В. Търново, 2004, с. 197 и сл., 207 и сл.
  8. Божилов, Ив. — Фамилията Асеневци (1186—1460). Генеалогия и просопография., С., 1994, Изд. на БАН, с. 105
  9. «Латински извори за българската история», том ІV, БАН, София, 1988 г., с.89-92

Літаратура

  • Божилов, Ив., «Фамилията на Асеневци (1186—1460). Генеалогия и просопография», Издателство на БАН «Марин Дринов», София, 1994
  • Fine, Jr., John V.A. (1987). The Late Medieval Balkans: A Critical Survey from the Late Twelfth Century to the Ottoman Conquest. Ann Arbor: University of Michigan Press. ISBN 9780472100798.