Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
→Экспазіцыя: дапаўненне |
→Узнагароды: афармленне |
||
Радок 44: | Радок 44: | ||
== Узнагароды == |
== Узнагароды == |
||
Адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2008 г. «За духоўнае адраджэнне» |
Адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2008 г. «За духоўнае адраджэнне»<ref>[http://www.ctv.by/%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B8/%D0%BB%D1%83%D1%87%D1%88%D0%B8%D0%BC-%D0%BB%D1%8E%D0%B4%D1%8F%D0%BC-%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%8B-%D0%B2%D1%80%D1%83%D1%87%D0%B8%D0%BB%D0%B8-%D0%BF%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B8%D0%B8-%D0%B7%D0%B0-%D0%B4%D1%83%D1%85%D0%BE%D0%B2%D0%BD%D0%BE%D0%B5-%D0%B2%D0%BE%D0%B7%D1%80%D0%BE%D0%B6%D0%B4%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B5-%D0%B8-%D1%81%D0%BF%D0%B5%D1%86%D0%B8%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8B%D0%B5-%D0%BF%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B8%D0%B8-%D0%B2-%D0%BE%D0%B1%D0%BB%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B8 Лучшим людям страны вручили премии «За духовное возрождение» и специальные премии в области культуры и искусства] {{ref-ru}}</ref>. |
||
{{зноскі}} |
{{зноскі}} |
Версія ад 15:20, 27 лістапада 2014
Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава | |
---|---|
Заснаваны | 1978 |
Адкрыты | 1 лістапада 1987 |
Месцазнаходжанне | |
Агульная плошча | 454 |
Выставачная плошча | 380 |
Дырэктар | Г. Р. Нячаева |
vetka.museum.by/be | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава — музей, заснаваны ў г. Ветка паводле рашэння Гомельскага аблвыканкама ад 30 лістапада 1978 г. у адрэстаўрыраваным доме купца Грошыкава (19 ст.). Адкрыты для наведвальнікаў 1 лістапада 1987 г. У 2005 г. пад экспазіцыйныя плошчы перададзены будынак — помнік архітэктуры пачатку 20 ст. Аснову экспазіцыі склала асабістая калекцыя Ф. Р. Шклярава, які стаў першым дырэктарам музея. З 1988 г. дырэктар Г. Р. Нячаева.
Асноўны фонд музея (2008) налічвае 5030 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 4368 адзінак Агульная плошча 454 м², экспазіцыйная — 380 м². Экспазіцыя музея размяшчаецца на 3 паверхах асноўнага будынка.
Экспазіцыя
На 1-м паверсе размешчаны экспазіцыі «Падарожжа па гісторыі Веткі», «Кузня», «Майстэрня золатакавалёў». Першая зала прысвечана гістарычнаму мінуламу Веткі і легендам пра яе заснаванне. Экспазіцыя 2-й уяўляе кузню і раскрывае асаблівасці кавальскага рамяства. Сярод экспанатаў 3-й залы вырабы мясцовых чаканшчыкаў-золатакавалёў (каваныя аклады на абразы і кнігі), прылады майстроў, іх дзелавая і асабістая перапіска і інш.
На 2-м паверсе ў экспазіцыі «Народнае ткацтва» дэманструюцца дэкаратыўныя тканіны і мясцовыя строі адзення, якія перадаюць асаблівасці ткацкіх традыцый Веткаўшчыны. У экспазіцыі «Чайная» захоўваюцца калекцыі меднага посуду і самавараў. У зале, прысвечанай іканапісу, прадстаўлены работы старавераў, а таксама майстроў Веткаўскай і Бабіцкай іканапісных школ: «Сабор архангела Міхаіла», «Пакровы» (абедзве 18 ст.) з Пакроўскага храма ў Ветцы, «Успенне» (18 ст.) з царквы ў в. Папсуеўка Веткаўскага раёна і інш. У асобных залах размешчаны экспазіцыі, якія расказваюць пра мясцовыя мастацкія рамёствы і промыслы 17 — пачатку 20 ст.: шыццё золатам і бісерам, старажытнае разьбярства па дрэве, чаканку і гравіроўку па метале.
Трэці паверх займае вялікая экспазіцыя «Кніжная культура Веткі». Тут захоўваюцца старадрукі 11 — пачатку 18 ст. — «Евангелле» П. Мсціслаўца (1575), выданні І. Фёдарава, В. Гарабурды, старавераў, ілюмінаваныя евангеллі 16 — 17 ст. і інш., а таксама манускрыпты 16 — пачатку 20 ст., пеўчыя «крукавыя» рукапісы і інш. Паводле надпісаў на кнігах (дарчых, купецкіх) складзена і экспануецца карта «Шлях кніг на Ветку».
Узнагароды
Адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2008 г. «За духоўнае адраджэнне»[1].