Свята-Троіцкая царква (Бытча): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
KrBot (размовы | уклад)
др + {{няма катэгорый}}, + {{тупіковы артыкул}}, + {{ізаляваны артыкул}}
Радок 13: Радок 13:


' РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 320, арк. 141.
' РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 320, арк. 141.

== Літаратура ==
== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.
Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.

{{няма катэгорый}}
{{тупіковы артыкул}}
{{ізаляваны артыкул}}

Версія ад 02:50, 2 снежня 2014

в. Бытча, Барысаўскі раён Мінскай вобласці

Царква ў гонар Святой Троіцы

На паўночна-заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1891 г. з цэглы на месцы старога храма'. Зруйнаваны ў гады Вялікай Айчынай вайны, адноўлена ў 1990-я гг.

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вертыкальнай дамінантай 4-часткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі будынка з'яўлялася 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, спічасты шацёр якой завяршаўся макаўкай і меў слыхавыя кілепадобныя люкарны. Званіца ўрэзана ў папярочны аб'ём прытвора, які праз трапезную далучаецца да кубападоб-най малітоўнай залы, накрытай пакатым 4-схільным дахам, які завяршаўся 4-гранным бара-банам з цыбулепадобнай галоўкай. У дэкоры выкарыстаны кілепадобныя франтоны і аркі, здвоеныя бочкападобныя паўкалоны, цыбулепадобныя купалы (знесены ў пасляваенны час). Плоскасныя фасады дэкарыраваны філёнгавым фрызам і вуглавымі лапаткамі з шырынкамі, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Унутраная прастора царквы складаецца з рознавялікіх, размешчаных па падоўжнай планіровачнай восі памяшканняў прытвора, трапезнай, малітоўнай залы, апсіды. Па баках прытвора і апсіды вылучаны бакоўкі. Памяшканні перакрыты драўлянымі корабамі скляпеннямі і аб'яднаны шырокімі лучковымі аркамі. З правага боку ад храма стаяла хрысцільная царква — прамавугольны ў плане драўляны будынак з апсідным 3-сценкам, накрыты 2-схільным з вальмамі дахам. Над якім узвышаліся 2 макаўкі.

' РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 320, арк. 141.

Літаратура

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.