Уладар Пярсцёнкаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Aravall (размовы | уклад)
→‎Кніга: пераклад з рускай мовы
typo
Тэг: першае рэдагаванне
Радок 36: Радок 36:
=== Гісторыя стварэння ===
=== Гісторыя стварэння ===


Першапачаткова Толкін не збіраўся пісаць працяг да Першапачаткова Толкін не збіраўся пісаць працяг да «[[Хобіт, або Вандроўка туды і назад|Хобіта]]» (раман «Уладар пярсцёнкаў» фактычна з'яўляецца такім працягам). Аднак 15 лістапада 1937 падчас абеду са Стэнлі Анвінам, уладальнікам выдавецтва, якое апублікавала «Хобіта», Толкін атрымаў прапанову прадставіць для разгляду іншыя творы. Рэцэнзент выдавецтва адхіліў дасланы «[[Сільмарыліян]]», хоць адазваўся аб ім станоўча. Падбадзёраны гэтым Толкін пачаў пісаць працяг «Хобіта» і ўжо 16 снежня 1937 ў лісце да выдаўца паведаміў аб першай главе новай кнігі.
Першапачаткова Толкін не збіраўся пісаць працяг да «[[Хобіт, або Вандроўка туды і назад|Хобіта]]» (раман «Уладар пярсцёнкаў» фактычна з'яўляецца такім працягам). Аднак 15 лістапада 1937 падчас абеду са Стэнлі Анвінам, уладальнікам выдавецтва, якое апублікавала «Хобіта», Толкін атрымаў прапанову прадставіць для разгляду іншыя творы. Рэцэнзент выдавецтва адхіліў дасланы «[[Сільмарыліян]]», хоць адазваўся аб ім станоўча. Падбадзёраны гэтым Толкін пачаў пісаць працяг «Хобіта» і ўжо 16 снежня 1937 ў лісце да выдаўца паведаміў аб першай главе новай кнігі.


Мэтай Толкіна было стварыць англійскі [[эпас]]. Толкін быў [[Оксфардскі ўніверсітэт|оксфардскім]] філолагам, добра знаёмым з сярэднявечнымі [[міф]]амі [[Паўночная Еўропа|Паўночнай Еўропы]], такімі як «[[Сага аб Хервер]]», «[[Сага аб Вельсунгах]]», «[[Беавульф]]», а таксама з іншымі старажытнаскандынаўскімі, старажытнаанглійскімі і сярэднявечнымі англійскімі тэкстамі. «Уладар пярсцёнкаў» быў натхнёны і іншымі літаратурнымі крыніцамі, напрыклад, [[Брытанскі міф|легендамі Артураўскага цыкла]] і карэла-фінскім эпасам "[[Калевала]]». На думку Толкіна, англасаксам востра не хапала эпасу падобных маштабаў, артураўскі міф ён лічыў несправядлівай заменай з-за яго відавочных кельцкіх, а не англасаксонскіх каранёў.
Мэтай Толкіна было стварыць англійскі [[эпас]]. Толкін быў [[Оксфардскі ўніверсітэт|оксфардскім]] філолагам, добра знаёмым з сярэднявечнымі [[міф]]амі [[Паўночная Еўропа|Паўночнай Еўропы]], такімі як «[[Сага аб Хервер]]», «[[Сага аб Вельсунгах]]», «[[Беавульф]]», а таксама з іншымі старажытнаскандынаўскімі, старажытнаанглійскімі і сярэднявечнымі англійскімі тэкстамі. «Уладар пярсцёнкаў» быў натхнёны і іншымі літаратурнымі крыніцамі, напрыклад, [[Брытанскі міф|легендамі Артураўскага цыкла]] і карэла-фінскім эпасам "[[Калевала]]». На думку Толкіна, англасаксам востра не хапала эпасу падобных маштабаў, артураўскі міф ён лічыў несправядлівай заменай з-за яго відавочных кельцкіх, а не англасаксонскіх каранёў.

Версія ад 20:41, 7 снежня 2014

Уладар кольцаў
The Lord of the Rings

Аўтар Дж. Р. Р. Толкін
Жанр Фэнтэзі
Мова арыгінала Англійская
Арыгінал выдадзены 1954 і 1955 гг.
Афармленне Цім і Грэг Хільдэбранты, Паўліна Бейнс, Джон Хоу, Тэд Несміт, Алан Лі, Доната Джанкола, Маргрэтэ II і інш.
Выдавецтва Allen & Unwin
Выпуск 1954[1]
Месца публікацыі Каралеўства Вялікабрытанія
Папярэдняя Хобіт
Наступная Сільмарыліян

«Уладар пярсцёнкаў» (англ.: The Lord of the Rings) — раман англійскага пісьменніка Дж. Р. Р. Толкіна, самы вядомы твор жанру фэнтэзі, працяг кнігі «Хобіт». «Уладар пярсцёнкаў» быў напісаны як адзіная кніга, але з-за аб'ёму пры першым выданні яго падзялілі на тры часткі: «Звяз Пярсцёнка», «Дзве вежы» і «Вяртанне караля». У выглядзе трылогіі ён публікуецца і дагэтуль, хоць часта ў адзінай папяровай кнізе.

«Уладар пярсцёнкаў» з'яўляецца адной з самых вядомых і папулярных кніг XX стагоддзя. Ён перакладзены самае меншае на 38 моў свету. Гэта кніга аказала велізарны ўплыў на літаратуру ў жанры фэнтэзі, на настольныя і камп'ютарныя гульні, на кінематограф і наогул на сусветную культуру. Вялікім поспехам карысталася і экранізацыя кнігі, створаная рэжысёрам Пітэрам Джэксанам.

Кніга

«Уладар пярсцёнкаў» складаецца з шасці кніг, але для зручнага выдання, зрабілі тры тамы па дзве кнігі.

Першы том — Звяз пярсцёнка ()
Другі том — Дзве вежы ()
Трэці том — Вяртанне караля ()

Гісторыя стварэння

Першапачаткова Толкін не збіраўся пісаць працяг да «Хобіта» (раман «Уладар пярсцёнкаў» фактычна з'яўляецца такім працягам). Аднак 15 лістапада 1937 падчас абеду са Стэнлі Анвінам, уладальнікам выдавецтва, якое апублікавала «Хобіта», Толкін атрымаў прапанову прадставіць для разгляду іншыя творы. Рэцэнзент выдавецтва адхіліў дасланы «Сільмарыліян», хоць адазваўся аб ім станоўча. Падбадзёраны гэтым Толкін пачаў пісаць працяг «Хобіта» і ўжо 16 снежня 1937 ў лісце да выдаўца паведаміў аб першай главе новай кнігі.

Мэтай Толкіна было стварыць англійскі эпас. Толкін быў оксфардскім філолагам, добра знаёмым з сярэднявечнымі міфамі Паўночнай Еўропы, такімі як «Сага аб Хервер», «Сага аб Вельсунгах», «Беавульф», а таксама з іншымі старажытнаскандынаўскімі, старажытнаанглійскімі і сярэднявечнымі англійскімі тэкстамі. «Уладар пярсцёнкаў» быў натхнёны і іншымі літаратурнымі крыніцамі, напрыклад, легендамі Артураўскага цыкла і карэла-фінскім эпасам "Калевала». На думку Толкіна, англасаксам востра не хапала эпасу падобных маштабаў, артураўскі міф ён лічыў несправядлівай заменай з-за яго відавочных кельцкіх, а не англасаксонскіх каранёў.

Стварэнне англійскага эпасу часта абмяркоўвалася на сустрэчах Толкіна з Інклінгамі (літаратурная дыскусійная група ў Оксфардскім універсітэце, на штотыднёвых сустрэчах гэтай групы абмяркоўваліся ісландскія міфы і ўласныя неапублікаваныя складанні). Толкін пагадзіўся з адным з членаў гэтай групы, Клайвам Люісам, што ў адсутнасць англійскага эпасу неабходна яго стварыць самім.

Паралельна з гэтымі дыскусіямі ў снежні 1937 Толкін пачаў «новага Хобіта». Пасля некалькіх няўдалых спробаў гісторыя пачала набіраць абароты, з простага працягу «Хобіта» ператварыўшыся хутчэй у працяг неапублікаванага «Сільмарыліяна». Задума першай главы ўзнік адразу ў гатовым выглядзе, хоць прычыны знікнення Більба, ідэя пра важнасць Пярсцёнка Усеўладдзя і назва рамана праясніліся толькі да вясны 1938. Спачатку Толкін хацеў напісаць яшчэ адзін аповед, у якім Більба, патраціўшы ўсе свае скарбы, кінуўся ў новыя прыгоды, але, успомніўшы пярсцёнак і яго сілу, вырашыў замест гэтага напісаць пра яго. Спачатку галоўным героем быў Більба, але потым аўтар вырашыў, што гісторыя занадта сур'ёзная для такога камічнага і вясёлага персанажа. Толкін разглядаў магчымасць адправіць у падарожжа сына Більба, але ўзнікалі пытанні: дзе была яго жонка? Як Більба адпусціў сына ў гэтак небяспечнае падарожжа? У выніку Толкін вырашыў працягнуць традыцыю старажытнагрэцкіх легенд, у якіх артэфакт, які валодае магічнай сілай, атрымлівае пляменнік галоўнага героя. Так паўстаў хобіт Фродо Торбінс. З'яўляючыся перфекцыяністам, Толкін пісаў павольна. Яго літаратурная праца часта перарывалася акадэмічнымі абавязкамі, у прыватнасці, Толкін павінен быў экзаменаваць студэнтаў (нават першая фраза «Хобіта» - англ.: «In a hole in the ground there lived a Hobbit» - была напісаная на чыстай старонцы экзаменацыйнай працы аднаго са студэнтаў). На працягу большай часткі 1943 Толкін не працаваў над тэкстам, але працягнуў працу ў красавіку 1944. Раздзелы з рамана Толкін пасылаў свайму сыну Крыстаферу, які служыў у Афрыцы ў англійскіх ВПС, і Клайв Люісу. У 1948 у гісторыя была завершана, але да 1949 працягвалася рэдагаванне ранніх частак «Уладара пярсцёнкаў».

Сюжэт

«Звяз Пярсцёнка»

Першая кніга

Падзеі першай кнігі развіваюцца ў III эпосе па года-злічэнню Міжзем'я — света, у якім адбываецца большасць гісторый Дж. Р. Р. Толкіна. Пярсцёнак Усяўладдзя, які лічыўся згубленым на працягу двух тысяч гадоў, быў знойдзены ў Шыры — краіне «малога» народа — Хобітаў. Дзядзя Фрода Бэгінса, Більба, аддаў яму Пярсцёнак перад уходам у падарожжа. Сямнаццаць гадоў, пасля гэтага, Пярсцёнак ляжаў без справы. Але Горлум, папярэдні ўладальнік Пярсцёнка выдаў Хобітаў. Дзевяць Назгулаў — дапаможнікаў Саўрона — цёмнага ўладара, які і выкаваў Пярсцёнак, выйшла на пошукі Фрода, які ўжо адправіўся ў Рывендаэл, горад Эльфаў, каб там схаваць Пярсцёнак. Хобіты знайшлі сабе ў дапамогу Арагорна — нязбыўшагася караля Гондара. Назгулы напалі на чатырох Хобітаў, якія і выконвалі гэтую місію, і ранілі насіцеля Пярсцёнка, Фрода. Гларфіндэйл — эльф з Рывендэла прыбыў на дапамогу, і адвёз хобіта ў Рывендэл. Назгулаў на пераправе праз раку накрыла хваля, і на час усе звесткі аб іх існаванні, зніклі…

Другая кніга

Фрода прачнуўся цэлым і непашкоджаным, акрамя невялікай раны на плячы, ад удару Моргульскім мячом, мячом Караля-чараўніка — галоўнага Назгула. Ён думаў, што падарожжа закончана, і можна вяртацца дахаты. Але на сходзе ў Элронда — галоўнага эльфа ў Рывендэле, было вырашана, што Пярсцёнак нельга пакідаць там, а трэба знішчыць у вулкане Арадруін, дзе ён і быў выкаваны. Новая місія ўскладзена на плечы Фрода, якому выбраны спадарожнікі: Хобіты — Сэм, Мэры і Піпін; адзін гном — Гімлі; адзін эльф — Легалас; два чалавекі — Арагорн і Барамір; і Мая[2], які ўвесь час ім дапамагаў — Гэндальф Шэры. Па дарозе, ім трэба было прайсці праз гару Карадрас, але Саруман Белы — Мая, здрадзіўшы дабру, не прапусціў Звяз[3]. Ім трэба было прайсці праз копі Морыі, старажытныя шахты Гномаў, але на Звяз напалі гобліны, і галоўнае, Балрог — старажытная вогненая «пачвара». Балрог падае ў пропасць, і цягне за сабой Гэндальфа. У Звязе пярсцёнка застаецца восем членаў. Яны прыходзяць у яшчэ адно пасяленне эльфаў, Лотлорыэн (скарочана Лорыэн), дзе іх сустракае Галадрыэль. Далей Звяз адпраўляецца на лодках па Андуіну (Вялікай Рацэ). У адзін дзень, на іх з берагу нападаюць гобліны, і зверху даносіцца крык Назгула. Звяз адбіваецца, і прыпыняецца на заходнім беразе, каб пранесці лодкі па берагу, праз вадаспад Рэрас. Але Саруманавы ўрук-хаі (оркі) Ізенгарда нападаюць у саюзе з Мордарскімі, Саўронаўскімі гоблінамі на Звяз, і Фрода з Сэмам уцякаюць, пераплываючы на ўсходні бераг…

«Дзве вежы»

Трэцяя кніга

Бараміра забіваюць. Мэры і Піпіна крадуць урук-хаі і нясуць у Ізенгард. А Арагорн, Легалас і Гімлі адпраўляюцца на дапамогу ўкрадзеным хобіты. Звяз Пярсцёнка распаўся… Арагорн, Легалас і Гімлі бягуць па землям Рохана даганяючы оркаў. Толькі дзякуючы добраму зроку Легаласа (бо ён эльф) яны яшчэ могуць не губляць надзею на тое, што дагоняць варожы атрад. Але вось аднойчы яны сустрэлі Роханскую армію Эомера, які ім расказвае аб нападзенні на урук-хаяў мінулай ноччу… Арагорн з сябрамі губляе ўсялякую надзею на тое, што пры гэтай бітве Мэры і Піпін выжылі… Яны прыходзяць на тое месца, дзе ўжо ўскладзены курган — вогнішча з трупаў оркаў. Але Арагорн — следапыт, ён знаходзіць сляды хобітаў і ў хуткім часе высвятляецца, што хобіты уцяклі ў лес Фангорн. Там зайшоўшы ў сярэдзіну яны сустракаюць Гэндальфа! Ён жывы, толькі цяпер ён не Шэры, а Белы. У гэты час Мэры з Піпінам сустракаюць у лесе галоўнага энта Дрэвабарода, і ўстрайваюць сход энтаў — Энт-мут, на якім праз некалькі дзён вырашаецца атакаваць Ізенгард. У гэты ж момант з Ізенгарда выпраўляецца дзесяці-тысячная армія урук-хаяў і асадных машын на Хельмаву Падзь, дзе ў дадзены момант укрыліся арміі Рохана, а таксама кароль Тэадэн з Арагорнам, Легаласам і Гімлі. Яны бы не перамаглі, калі б Гэндальф не прывёў яшчэ адну армію Рохана — Аркенбранда. Хуорны — зацвярдзелыя дрэвы з Фангорна, дабіваюць астаткі урук-хаяўГэндальф з сябрамі адпраўляюцца на разваліны Ізенгарда, каб паразмаўляць са здраднікам Саруманам Белым

Чацвёртая кніга

… У гэты час Фрода з Сэмам ідуць з Пярсцёнкам па каменным пагоркам Эмін Майла, дзе сустракаюць Горлума — істоту, якая калісці была хобітам, але потым знайшоўшы Пярсцёнак пражыла пяць сот гадоў і пераўтварылася ў пачвару. Менавіта дзядзя Фрода — Більба Бэгінс у свой час адабраў Пярсцёнак у Горлума. Фрода бярэ яго сабе ў праваднікі, бо Горлум (па іншаму Смеагорл) ведае дарогу да Чорных варотаў — галоўнага і амаль адзінага ўваходу на землі Мордара з Захаду і Поўначы. Але на месцы высвятляецца, што прайсці там не атрымаецца. Тады Горлум вядзе Фрода з Сэмам праз Ітыліен да перавалу праз горы Кірыт Унгал. Па дарозе яны сустракаюць Фараміра — военачальніка следапытаў Гондара. Спачатку хобітаў з Горлумам прымаюць за шпіёнаў, але потым яны становяцца лепшымі сябрамі. Фарамір адпускае іх у дарогу на Мінас Моргул, ведаючы, што яго бацька Дэнетор (намеснік трона Гондара) будзе не задаволены такой аддачай моцнай зброі — Пярсцёнка, «глупым» хобітам. Фрода, Сэм і Горлум прыходзяць да перавала, і ў пячоры сустракаюць вялікую павучыху Шэлаб, старую знаёмую Горлума. Горлум уцякае, а Фроду раніць Шэлаб, і Сэм Гэмджы думае, што той памёр. Фрода забіраюць оркі ў Кірыт Унгал, і Сэм ідзе за імі…

«Вяртанне караля»

Пятая кніга

Гэндальф і Піпін прыязджаюць у Мінас Цірыт — сталіцу Гондара. Піпін становіцца ахоўнікам Белай Вежы пад кіраўніцтвам Дэнетора. Дэнетор не хоча прасіць дапамогі ў Тэадэна, бо з ім верагодна пойдзе і Арагорн — законны правіцель Гондара, але Гэндальф супраць яго волі вызывае праз сігнальныя вагні Рохан. Тэадэн збірае свае арміі, а Арагорн, Легалас і Гімлі ідуць праз шляхі мёртвых — праз горы, дзе жывуць мёртвыя абяццаўшыя мінуламу каралю Гондара прыйсці ў патрэбны час на дапамогу, але не здзейсніўшыя сваё абяццане. Яны ідуць за Арагорнам у надзеі на тое, што ён іх вызваліць з гэтага свету. Яны захопліваюць порт, забраны піратамі, і збіраюць з гэтых зямель Гондарскую армію. У гэты час на Пелінорскім полі пачынаецца бітва за Мінас Цірыт. Пры трагічных абставінах памірае Дэнетор. Фараміра раняць стрэламі. Армія Рохана прыходзіць у момант: Тэадэн рухае свае войскі наперад, але тут прыходзяць Харадрымы з мумакіламі. Усе губляюць надзею. Але ў гэты час прыплываюць караблі піратаў: усе чакаюць папаўнення армій Мордара, але ўзамен адтуль выходзіць Арагорн з новымі Гондарцамі. Эовін (не без дапамогі Мэры) забівае галоўнага Назгула Караля-чарадзея. Бітва выйграна. У Мінас Цірыце збіраюць сход, аб нападзенні на Чорныя вароты, каб звярнуць на сябе ўвагу Саўрона, і даць шанец Фрода дайсці да Арадруіна

Шостая кніга

Сэм пранікае ў Кірыт Унгал за Фрода, якога туды нясуць оркі. Там оркі не падзялілі рэчы Фрода, і такім чынам практычна ўсіх пазабівалі. Цяжкім чынам Сэм адбівае Фрода, які як высветлілася быў жывы. Яны працягваюць сваё падарожжа ў накірунку Арадруіна. Ім даводзіцца пераапранцца ў адзёжу оркаў, каб іх не спаймалі. У адным месцы ім даводзіцца прайсці некаторы шлях круком разам з адным атрадам оркаў. Ім шанцавала выбіцца са строя. Пярсцёнак станавіўся ўсё цяжэй і цяжэй, і ў хуткім часе Фрода не можа ісці сам. Сэм яму дапамагае, і вось яны ўжо амаль дабраліся да вогненнай шчыліны. Там яны сустракаюць Горлума! Горлум стараецца адабраць у іх Пярсцёнак. У гэты час ля Чорных варотаў пачынаецца апошняя бітва за Міжзем'е. Шанцаў на перамогу даволі мала. Супраць застаўшыхся Назгулаў б'юцца Арлы (галоўны з іх Гваіхір)… Горлум нападае на Фрода, і Фрода апранае Пярсцёнак. Саўрон тут жа пасылае сваіх слугаў да гары. Горлум адкусвае палец з Пярсцёнкам, і ад радасці таго, чаго ён чакаў ужо каля васьмідзесяці гадоў ён падае з абрыва прама ў лаву! Пярсцёнак знішчаны! Барад-дур — замак Саўрона разбураецца, усе арміі Мордара разбягаюцца… На Кармаленскім полі адзначаюць перамогу. Гэндальф з арламі выратоўвае хобітаў з вывяргаючагася вулкана, якія цяпер сталі героямі Міжзем'я. Арагорна карануюць каралём Гондара, і з цягам часу Фрода, Сэм, Мэры і Піпін вяртаюцца дадому ў Шыр. Як высветлілася, Сарумана Белага выпусцілі з Ізенгарда, і ён цяпер стаў наводзіць свае парадкі ў краіне хобітаў! Але не дарэмна чацвёрка вядомых па ўсяму Міжзем'ю хобітаў прайшла папярэднія выпрабаванні. Яны з лёгкасцю справіліся. Сарумана забівае яго асабісты слуга Грыма (які раней быў слугой Тэадэна). Такім чынам у Шыры ўсталёўваецца мір, і ў хуткім часе Фрода з Більба паплылі за мора з Шэрай гавані ў Валінор.

Вытокі творчасці

Вытокі творчасці Толкіна бяруцца са Скандынаўскай Міфалогіі.

Іншыя кнігі па Міжзем'ю

  • Хобіт (The Hobbit, 1937)
  • Прыгоды Тома Бамбадзіла (The Adventures of Tom Bombadil, 1962)
  • Сільмарыліян (The Silmarillion, 1977)
  • Няскончаныя паданні (Unfinished Tales, 1980)
  • Гісторыя Міжзем'я (The History of Middle-Earth, 19831996)
  • Дзеці Хурына (The Children of Húrin, 2007)

Фільм

Экранізацыю зняў Пітэр Джэксан, даволі моцна змяніўшы сцэнар і сюжэт[4]. У 2001 — Звяз Пярсцёнка; 2002 — Дзве вежы; 2003 — Вяртанне караля.

Сюжэт

«Звяз Пярсцёнка»

Адрозненні фільмаў ад кнігі даволі вялікія (хаця ўсе імёны і факты захаваліся нязменнымі), таму што каб зняць усю кнігу ў дакладнасцях, агульная даўжыня фільма складала бы не 9 (12 — рэжысёрская версія) гадзін, а ў шмат разоў больш. Гэта верагодна быў бы серыял.

Такім чынам ў Першым фільме, Пітэр Джэксан прыняў шмат момантаў з пачатку кнігі і іншых месцаў: Паход у Заскоч'е, Фрэдагар Пузікс, фермер Мэгат, Стары лес, Том Бамбадзіл, сполахі на небе (над Амон Сулам), Гларфіндэйл, ваўкі каля варотаў Морыі, паход да Ларыена і інш. Таксама ён змяніў канцоўку фільма, узяўшы за канец, пачатак Трэцяй кнігі — забойства Бараміра

«Дзве вежы»

… Тут былі прынятыя наступныя рэчы: прывядзенне ў Хельмаву Падзь восйскаў Аркенбранда, не выгнанне Эомера, Хуорны, размова з Саруманам (голас Сарумана) і інш. Таксама, Фарамір не так моцна спакушаўся забраць Пярсцёнак, і фільм на гэты раз заканчваецца наадварот, калі яшчэ Фрода не дайшоў і блізка да пячораў Шэлаб

«Вяртанне караля»

… У трэцім фільме ўсё пачынаецца з таго, што Фрода яшчэ толькі ідзе ў бок перавала Кірыт Унгал. У фільме дадалі выгнанне Сэма. Потым назіраюцца іншыя змены: войскі Мордара ўрываюцца ў Мінас Цірыт, прывіды (Армія праклятых) прыходзіць прама на Пелінорскую бітву, Фрода зпіхвае Горлума з края вулкана, да Чорных варотаў прыйшлі занадта малыя арміі людзей, у Шыры ўсё ў парадку (няма Сарумана).

Камп'ютарныя гульні

Існуе шмат камп'ютарных гульняў па Уладару пярсцёнкаў:

Стратэгіі

Экшн

Спасылкі

  1. Bell A. Encyclopædia BritannicaEncyclopædia Britannica, Inc., 1768.
  2. Мая па іншаму для простых людзей — чараўнік.
  3. Звяз пярсцёнка — так назваў Элронд дзевяцерых ахоўнікаў Пярсцёнка.
  4. Сцэнар пісаў ён са сваёй жонкай.


Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA