Фанема: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др арфаграфія
Радок 1: Радок 1:
'''Фанема''', [[гук мовы]], разгляданы ў сваім функцыянальным аспекце; аб'ект вывучэння [[фаналогія|фаналогіі]].
'''Фанема''' — [[гук мовы]], які разглядаецца ў сваім функцыянальным аспекце; аб'ект вывучэння [[фаналогія|фаналогіі]].

Уся разнастайнасць гукаў у кожнай мове зводзіцца да параўнальна невялікай колькасці фанем, якія, звычайна, утвараюць рацыянальную і эканомную сістэму (звычайная колькасць фанем у мовах свету вагаецца ад 12 да 80).

Радок 10: Радок 10:
Фанема праяўляецца (рэалізуецца ў мове) у пэўных адменах — [[алафон]]ах гэтай фанемы.
Фанема праяўляецца (рэалізуецца ў мове) у пэўных адменах — [[алафон]]ах гэтай фанемы.

Сярод алафонаў звычайна вылучаецца '''асноўны''' або '''тыповы''' алафон, які характарызуецца найменшай пазіцыйнай абумоўленасцю, г.зн., найменшай залежнасцю алафона ад фанетычных умоваў.
Сярод алафонаў звычайна вылучаецца '''асноўны''' або '''тыповы''' алафон, які характарызуецца найменшай пазіцыйнай абумоўленасцю, г.зн., найменшай залежнасцю алафона ад фанетычных умоў.

Пры пазіцыйных чаргаваннях алафоны могуць выступаць або як '''варыянты''' фанемы або як яе '''варыяцыі'''.
Пры пазіцыйных чаргаваннях алафоны могуць выступаць або як '''варыянты''' фанемы, або як яе '''варыяцыі'''.

'''Варыянт''' фанемы — алафон фанемы, якасць якога настолькі змяняецца, што ён супадае ў гучанні з алафонам іншай фанемы.
'''Варыянт''' фанемы — алафон фанемы, якасць якога настолькі змяняецца, што ён супадае ў гучанні з алафонам іншай фанемы.
Радок 24: Радок 24:
Лінгвістычная літаратура не выпрацавала трывалай адназначнай [[наменклатура|наменклатуры]] ў гэтым пытанні.
Лінгвістычная літаратура не выпрацавала трывалай адназначнай [[наменклатура|наменклатуры]] ў гэтым пытанні.

Існуе такая плынь, у якой тэрміны «алафон фанемы» і «варыянт фанемы» ўжываюцца ўзаемазаменна, як сінонімы, і ўсе гукі, у якіх рэалізуецца фанема, называюцца тут «варыянтамі»; асноўны прадстаўнік фанемы — '''моцны варыянт''', усе іншыя прадстаўнікі — '''слабыя варыянты'''.
Існуе такая плынь, у якой тэрміны «алафон фанемы» і «варыянт фанемы» ўжываюцца ўзаемазамяняльна, як сінонімы, і ўсе гукі, у якіх рэалізуецца фанема, называюцца тут «варыянтамі»; асноўны прадстаўнік фанемы — '''моцны варыянт''', усе іншыя прадстаўнікі — '''слабыя варыянты'''.

Яшчэ іншая плынь існуе ў працах прадстаўнікоў [[ЛФШ]], дзе тэрміну «варыянт» адпавядае тэрмін '''адценне фанемы'''. У гэтым выпадку, у залежнасці ад прычын, якія выклікаюць вар'іраванне фанемы, вылучаюць '''камбінаторныя варыянты''' (адценні) фанемы, абумоўленыя суседствам з іншымі фанемамі, і '''пазіцыйныя варыянты''' (адценні), якія залежаць ад становішча фанемы ў слове.

Версія ад 19:49, 11 снежня 2014

Фанема — гук мовы, які разглядаецца ў сваім функцыянальным аспекце; аб'ект вывучэння фаналогіі.

Уся разнастайнасць гукаў у кожнай мове зводзіцца да параўнальна невялікай колькасці фанем, якія, звычайна, утвараюць рацыянальную і эканомную сістэму (звычайная колькасць фанем у мовах свету вагаецца ад 12 да 80).

У розных фаналагічных школах праблема тоеснасці фанемы трактуецца неаднолькава. Два асноўныя погляды, да якіх можна звесці розныя погляды, гэта:

  1. выдзяленне фанем шляхам устаранення адрозненняў (кантрастная дыстрыбуцыя);
  2. выдзяленне фанем шляхам узмацнення адрозненняў (дадатковая дыстрыбуцыя).

Варыянты і варыяцыі

Фанема праяўляецца (рэалізуецца ў мове) у пэўных адменах — алафонах гэтай фанемы.

Сярод алафонаў звычайна вылучаецца асноўны або тыповы алафон, які характарызуецца найменшай пазіцыйнай абумоўленасцю, г.зн., найменшай залежнасцю алафона ад фанетычных умоў.

Пры пазіцыйных чаргаваннях алафоны могуць выступаць або як варыянты фанемы, або як яе варыяцыі.

Варыянт фанемы — алафон фанемы, якасць якога настолькі змяняецца, што ён супадае ў гучанні з алафонам іншай фанемы.

Напрыклад, у словах нага, рука першы гук [а] з'яўляецца варыянтам фанем <o> (но́гі) і <э> (рэ́кі). Варыянты ўзнікаюць пры чаргаваннях з перасякальнымі радамі.

Варыяцыя фанемы — алафон фанемы, якасць якога змяняецца ў нязначнай ступені, і які не супадае ў гучанні з алафонам іншай фанемы.

Напрыклад, у словаформах [сʼ˙аду] — [сʼ˙а˙zʼ], гукі [˙а] і [˙а˙] з'яўляюцца варыяцыяй фанемы <а>. Варыянты ўзнікаюць пры чаргаваннях з паралельнымі радамі.

Лінгвістычная літаратура не выпрацавала трывалай адназначнай наменклатуры ў гэтым пытанні.

Існуе такая плынь, у якой тэрміны «алафон фанемы» і «варыянт фанемы» ўжываюцца ўзаемазамяняльна, як сінонімы, і ўсе гукі, у якіх рэалізуецца фанема, называюцца тут «варыянтамі»; асноўны прадстаўнік фанемы — моцны варыянт, усе іншыя прадстаўнікі — слабыя варыянты.

Яшчэ іншая плынь існуе ў працах прадстаўнікоў ЛФШ, дзе тэрміну «варыянт» адпавядае тэрмін адценне фанемы. У гэтым выпадку, у залежнасці ад прычын, якія выклікаюць вар'іраванне фанемы, вылучаюць камбінаторныя варыянты (адценні) фанемы, абумоўленыя суседствам з іншымі фанемамі, і пазіцыйныя варыянты (адценні), якія залежаць ад становішча фанемы ў слове.

Крыніцы

  • Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.