Розніца паміж версіямі "Сыч касматаногі"

Jump to navigation Jump to search
2 004 байты дададзена ,  5 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
(дапаўненне, абнаўленне звестак, шаблон)
|commons = Category:Aegolius funereus
|wikispecies = Aegolius funereus
| itis = 177938
| ncbi = 103375
|eol = 915739
|iucnstatus = LC
|iucn = 143290
}}
'''Сыч касматаногі''' (''Aegolius funereus'') — невялікая сава з буйной шырокай галавой, з адметным тваравым дыскам і маленькімі пёркавымі вушкамі. Памер птушкі ў сярэднім не перавышае памеры голуба. Агульная даўжыня 21-27 см, даўжыня крыла 16-19 см, маса — 120—190 г. [[самка|Самкі]] буйнейшыя за [[самец|самцоў]]. Крылы доўгія і шырокія. Хвост кароткі. Лапы з густым пер'ем да кіпцюроў (ад гэтага назва). Афарбоўка бурая з белымі плямамі. Апошнія добра прыкметныя на галаве, шыі, плячах. Ніз светла-шэры, з нярэзкімі светла-бурымі стракацінкамі. Вочы і [[дзюба]] жоўтыя, кіпцюры чорныя. Маладыя птушкі адрозніваюцца ад дарослых каштанава-бурым апярэннем.
 
== ЛітаратураАпісанне ==
Памер птушкі ў сярэднім не перавышае памеры голуба. Агульная даўжыня 21-27 см, даўжыня крыла 16-19 см, маса — 120—190 г. [[самка|Самкі]] буйнейшыя за [[самец|самцоў]]. Крылы доўгія і шырокія. Хвост кароткі. Лапы з густым пер'ем да кіпцюроў (ад гэтага назва). Афарбоўка бурая з белымі плямамі. Апошнія добра прыкметныя на галаве, шыі, плячах. Ніз светла-шэры, з нярэзкімі светла-бурымі стракацінкамі. Вочы і [[дзюба]] жоўтыя, кіпцюры чорныя. Маладыя птушкі адрозніваюцца ад дарослых каштанава-бурым апярэннем.
 
== Пашырэнне ==
Арэал: Галарктыка (акрамя поўначы і поўдня). Насяляе вялікія высакастволыя яловыя або сасновыя з прымессю елаклясы, а таксама змяшаныя з сасной, бярозай і таполямі, у тайзе або ў гарах. На Беларусі нешматлікі на гнездаванні від.
 
Аселы і качуючы від. Кожныя 3-4 гады адбываецца выразны ўзрост колькасці, звязаны з павелічэннем колькасці грызуноў, і ў такія гады качоўкі могуць быць даволі далёкімі, як i пералёты (напр., у Фінляндыі нават да 600 км на поўдзень).
 
Месца зімовак у межах гнездавога арэала і на поўдзень і захад ад яго (напр., ва ўсёй Цэнтральнай, Заходняй і Паўднёвай Еўропе).
 
== Асаблівасці біялогіі ==
Гняздо ў дупле (больш часта пасля ''D. martius'', выпадкова пасля ''D. major''), часам у натуральных дуплах або ў гнездавых скрынках. Без высцілкі.
 
Яйкі звычайна 4-7 (часам 3, у добрыя на корм гады да 10), авальныя з аднолькавымі тупымі канцамі або амаль акруглыя (вельмі рэдка авальныя з завостранымі канцамі), белыя з моцным бляскам, часам з маленькімі кавалкамі вапны.
 
== Літаратура ==
* Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.
* Лесная энциклопедия: В 2-х т. Т. 2. Гл. ред. Воробьев Г. И.; Ред. кол.: Анучин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — Издательство «[[Советская энциклопедия]]», 1986. — 631 с.
* ''Пукинский Ю. Б.'' Жизнь сов. Серия: Жизнь наших птиц и зверей. Вып. 1. — Л.: Изд-во Ленингр. ун-та, 1977. — 240 с.

Навігацыя