Касцёл Святога Аляксея (Івянец): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, афармленне, арфаграфія, стылявыя змены
дапаўненне
Радок 11: Радок 11:
|Назва месцазнаходжання = Горад
|Назва месцазнаходжання = Горад
|Месцазнаходжанне = Івянец
|Месцазнаходжанне = Івянец
|lat_dir = |lat_deg = |lat_min = |lat_sec =
|lat_dir = N|lat_deg = 53|lat_min =53 |lat_sec = 44
|lon_dir = |lon_deg = |lon_min = |lon_sec =
|lon_dir = E|lon_deg =26|lon_min = 44|lon_sec = 35
|region =
|region = BY
|CoordScale =
|CoordScale =
|На карце = Беларусь Мінская вобласць
|На карце = Беларусь Мінская вобласць
|Канфесія = [[Рымска-Каталіцкая Царква]]
|Канфесія = [[Рымска-Каталіцкая Царква]]

Версія ад 10:04, 8 студзеня 2015

Касцёл
Касцёл Святога Аляксея
Касцёл Святога Аляксея ў Івянцы
Касцёл Святога Аляксея ў Івянцы
53°53′44″ пн. ш. 26°44′35″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Івянец
Канфесія Рымска-Каталіцкая Царква
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Архітэктурны стыль Неаготыка
Архітэктар Міхаіл Хатоўскі
Заснавальнік Эдвард і Альжбета Каверскія
Будаўніцтва 19051907 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000085шыфр 613Г000085
Стан Дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святога Аляксея — рымска-каталіцкая царква ў гарадскім пасёлку Івянец Валожынскага раёна Мінскай вобласці, помнік архітэктуры неагатычнага стылю. Належыць да Івянецкага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Гісторыя

Пасля Паўстання Каліноўскага ў Івянцы былі канфіскаваны абодва каталіцкіх храма: драўляны Троіцкі касцёл, пабудаваны ў XVII стагоддзі і каменны касцёл Святога Міхаіла, пабудаваны ў XVIII стагоддзі пры францысканскім кляштары, — і былі перабудаваны ў праваслаўныя цэрквы. Нягледзячы на тое, што ў горадзе не засталося каталіцкіх храмаў, атрымаць дазвол на будаўніцтва новага храма было немагчыма, таму вернікам прыходзілася збірацца ў невялікай драўлянай капліцы, пабудаванай у 1820 годзе на мясцовых могілках.

Пасля выдання «маніфеста аб верацярпімасці» 1905 года стала магчымым пачаць будаўніцтва новага касцёла. Фундатарамі сталі генерал Эдвард Каверскі і яго жонка Альжбета. 23 мая магілёўскім архібіскупам?! Ежы Юзафам Шэмбакам быў асвечаны краевугольны камень  (руск.) новага касцёла. Архітэктарам новага храма стаў Міхаіл Хатоўскі, які арыентаваўся ў сваім праекце на Касцёл Святой Ганны ў Вільні. Будаўніцтва было скончана ў 1907 годзе і 3 снежня таго ж года храм асвечаны ксёндзам Янам Казялевічам у гонар Аляксій, чалавек Божы  (руск.)[1].

Падчас Другой сусветнай вайны касцёл застаўся пад апекай вернікаў і амаль не пацярпеў. У 1947 годзе касцёл быў зачынены савецкімі ўладамі. У 1962 годзе будынак перададзены Дзяржаўнай бібліятэцы імя У. І. Леніна ў Мінску і пераабсталявана пад архіў. Напачатку 80-х гадоў мясцовыя жыхары сталі дамагацца вяртання храма, але вярнуць будынак атрымалася толькі ў 1989 годзе. У 1990 годзе зноў пачалі служыць францысканцы[1].

Архітэктура

Помнік архітэктуры неагатычнага стылю. Касцёл крыжападобны ў плане, з пяціграннай апсідай і прамавугольнымі бакавымі крыламі трансэпта, якія выступаюць далёка за межы сцен падоўжнага карабля. Двух'ярусная чатырохгранная шатровая вежа-званіца выступае з асноўнага аб'ёму і дамінуе ў агульнай кампазіцыі, завяршаючы двухсхільны дах з сігнатуркай над алтарнай часткай. Неагатычныя элементы храма: стылізаваныя контрфорсы, акно-ружа, стрэльчатыя вокны. Гатычная тэма працягнута ў інтэр'еры храма.

Літаратура

  • Айцец Гжэгаж Квецень OFMConv 100-годдзе Чырвонага Касцела ў Івянцы // Ave Maria. — Мінск: 2007. — № 11 (151).
  • Анатоль Мiкалаевiч Кулагiн. Касцел святога Аляксея // Каталiцкiя храмы Беларусi. — Мiнск: «Беларуская Энцыклапедыя iмя Петруся Броўкi», 2008. — С. 158-159. — ISBN 978-985-11-0395-5.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭН, 1993. — 620 с. ISBN 5-85700-078-5
  • Кулагін А. М. Адраджэнне готыкі. — Мн., 1993. — 71 с.
  • Кулагін А. М. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX ст. — Мн.: Ураджай, 2000. — 304 с. іл. ISBN 985-04-0350-0

Зноскі

Спасылкі


Шаблон:Мінска-Магілёўская архідыяцэзія