Розніца паміж версіямі "Стамбул"

Jump to navigation Jump to search
11 байтаў дададзена ,  5 гадоў таму
др
У 324—330 гадах Канстанцін Вялікі пабудаваў на месцы Візантыя новую сталіцу Рымскай імперыі. За час праўлення Канстанціна ў горадзе было пабудавана 30 палацаў і храмаў, 4 тысячы вялікіх жылых дамоў, па паўтары сотні лазняў і пякарань, 8 вадаправодаў, 2 тэатры, цырк і новы іпадром.
 
Пасля смерці імператара Феадосія I ўу 395 г. Рымская імперыя канчаткова распалася на дзве часткі. Канстанцінопаль робіцца сталіцай Усходняй Рымскай або Візантыйскай імперыі.
 
12 ліпеня 400 г. жыхары Канстанцінопаля зса зброяй у руках выганяюць з горада кельтаў. У 412 г. Канстанцінопаль і яго абарончыя збудаванні былі пашкоджаны землетрасеннем. Таму ў часы Феадосія II на захад ад «канстанцінавых сцен» былі пабудаваны новыя сцены.
 
Найвышэйшага росквіту Візантый дасягнуў у часы імператара Юстыніяна I (527—565). Ён разгарнуў у сталіцы грандыёзных маштабаў будаўніцтва. У 532—537 гадах быў пабудаваны [[Канстанцінопальскі Сафійскі сабор|сабор Святой Сафіі]] — па тых часах найбуйны ў свеце хрысціянскі храм.
 
У 625—626 Канстанцінопаль перажыў цяжкую аблогу — з усходу пад яго сценамі стаялі персы, з захаду — авары. У 670, 674—678, 717—718 гг. горад штурмавалі арабы, у 698 г. яго захапілі і абрабавалі самі візантыйцы — супернікі імператара Ляонція, у 705 г. каля сцен сталіцы стаялі балгары, якім адкрыў вароты сам імператар Юстыніян II. З 726 г. да 843 г. Канстанцінопаль знаходзіўся ў эпіцэнтры грамадзянскай вайны паміж іконаборцамі і прыхільнікамі шанавання абразоў. У 860, 874, 944, 1043 гг. на горад нападалі [[русы]].
 
Пасля перамогі пад Манцыкертам у 1071 г. над імператарам Раманам IV Дыягенам, турэцкія султаны з дынастыі Сельджукаў захопліваюць Малую Азію. Усходняя мяжа імперыі праходзіла амаль па прадмесцях Канстанцінопаля.

Навігацыя

Асабістыя прылады

Прасторы назваў

Варыянты