Розніца паміж версіямі "Этнічная тэрыторыя"

Jump to navigation Jump to search
няма тлумачэння праўкі
др (Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3920906 (translate me))
'''ЭТНІ́ЧНАЯЭтні́чная ТЭРЫТО́РЫЯтэрыто{{арфаграфія}}рыя''', — тэрыторыя кампактнага рассялення пэўнага [[народ]]а (этнасу), з якой цесна звязаны яго [[этагенез]] і этнічная гісторыя. Уласцівае кожнай этнічнай тэрыторыі [[геаграфічнае асяроддзе]] служыць не толькі сферай пражывання, але і жыццёваю асновай, што абумоўлівае спецыфіку гаспадарчых заняткаў і вытворчай культуры, арганічна ўваходзіць у паўсядзённы побыт, жывіць канкрэтнымі вобразамі духоўныя скарбы народа, яго [[мову]] і [[фальклор]]. У працэсе жыццядзейнасці чалавек мяняе аблічча навакольнага прыроднага асяроддзя, надае яму характар культурнага ландшафту, стварае гістарычную спадчыну.
 
Вызначэнне этнічнай тэрыторыі і яе межаў належыць да навуковых праблем. У некаторых выпадках этнічныя межы могуць супадаць з прыроднымі рубяжамі (вадападзеламі, ляснымі масівамі, воднымі перашкодамі), аднак звычайна этнічнае сумежжа ўяўляе сабой зону супольнага пражывання суседніх народаў, этнакультурныя элементы якіх пастаянна ўзаемадзейнічаюць, утвараючы пераходны (міжэтнічны) варыянт народнай культуры. Этнічная тэрыторыя можа змяняцца ў выніку гістарычных катаклізмаў, каланізацыі, міграцыйнага руху, асіміляцыі і інтэграцыі. Стабільнасць этнічнай тэрыторыі залежыць таксама ад яе дзяржаўнай самастойнасці і ўмоў міжнароднага жыцця. Нярэдкія выпадкі, калі этнічная тэрыторыя народа ўваходзіць у склад дзвюх і болей дзяржаў.
 
== Гл. таксама ==
* [[Этнічная тэрыторыя беларусаў]]
{{зноскі}}
* Цітоў В. Этнічная тэрыторыя // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 2. Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 2003. – с. 271-272.
 
== Літаратура ==
==У Сеціве==
* Цітоў В. Этнічная тэрыторыя // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 2. Рэдкал.: Г. П.  Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — с. 271-272271—272.
*[http://jivebelarus.net/history/gistografia/the-belarusian-ethnic-territories-at-the-beginning-of-the-20th-century-the-ways-of-outlining.html Панько А. «Этнічныя межы Беларусі на пачатку XX ст.: праблема вызначэння»]
 
== Спасылкі ==
* [http://jivebelarus.net/history/gistografia/the-belarusian-ethnic-territories-at-the-beginning-of-the-20th-century-the-ways-of-outlining.html Панько А. «Этнічныя межы Беларусі на пачатку XX ст.: праблема вызначэння»]
 
[[Катэгорыя:Этналогія]]

Навігацыя