Іван Чыгрынаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
вікіфікацыя
Радок 32: Радок 32:
| Вікікрыніцы =
| Вікікрыніцы =
}}
}}
'''Іва́н Гаўры́лавіч Чыгры́наў''' ({{ДН|21|12|1934}}, вёска Вялікі Бор [[Касцюковіцкі раён|Касцюковіцкага раёна]] [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай вобласці]] — {{ДС|5|1|1996}}) — беларускі [[пісьменнік]], [[драматург]], [[перакладчык]], [[публіцыст]]. Народны пісьменнік Беларусі (1994 г.).
'''Іва́н Гаўры́лавіч Чыгры́наў''' ({{ДН|21|12|1934}}, вёска Вялікі Бор [[Касцюковіцкі раён|Касцюковіцкага раёна]] [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай вобласці]] — {{ДС|5|1|1996}}) — беларускі [[пісьменнік]], [[драматург]], [[перакладчык]], [[публіцыст]]. Народны пісьменнік Беларусі (1994 г.).


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Бацька - Гаўрыла Чыгрынаў быў старшыней сельсавета. Маці - Хадоска Ігнатаўна была звычайнай працаўніцай-калгасніцай. У дзяцінстве перажыў Вялікую Айчынную вайну. На вайне загінуў яго бацька. У 1940 годзе пайшоў у першы клас Вялікаборскай сямігодкі. Нямецкая акупацыя перапыніла вучобу, але пасля вызвалення Магілеўшчыны ад фашыстаў будучы пісьменнік зноў сеў за школьную парту і ў 1949 годзе паспяхова скончыў сямігодку. Далей вучыўся ў Саматэвіцкай сярэдняй школе, якую скончыў у 1952 годзе. Пасля школы паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта [[БДУ]]. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1957) працаваў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі літаратуры і мастацтва ў выдавецтве [[АН БССР|Акадэміі навук БССР]]. У 1965—1975 — рэдактар аддзела публіцыстыкі і нарыса ў часопісе [[Полымя (1922)|«Полымя»]]. З 1975 года намеснік старшыні, а ў 1976—1986 гадах — сакратар праўлення [[Саюз пісьменнікаў БССР|Саюза пісьменнікаў БССР]]. У 1987 годзе абраны старшынёй праўлення Беларускага фонду культуры. З 1989 года — галоўны рэдактар часопіса [[Спадчына (1970)|«Спадчына»]].
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Бацька — Гаўрыла Чыгрынаў быў старшыней сельсавета. Маці — Хадоска Ігнатаўна была звычайнай працаўніцай-калгасніцай. У дзяцінстве перажыў Вялікую Айчынную вайну. На вайне загінуў яго бацька. У 1940 годзе пайшоў у першы клас Вялікаборскай сямігодкі. Нямецкая акупацыя перапыніла вучобу, але пасля вызвалення Магілеўшчыны ад фашыстаў будучы пісьменнік зноў сеў за школьную парту і ў 1949 годзе паспяхова скончыў сямігодку. Далей вучыўся ў Саматэвіцкай сярэдняй школе, якую скончыў у 1952 годзе. Пасля школы паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта [[БДУ]]. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1957) працаваў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі літаратуры і мастацтва ў выдавецтве [[АН БССР|Акадэміі навук БССР]]. У 1965—1975 — рэдактар аддзела публіцыстыкі і нарыса ў часопісе [[Полымя (1922)|«Полымя»]]. З 1975 года намеснік старшыні, а ў 1976—1986 гадах — сакратар праўлення [[Саюз пісьменнікаў БССР|Саюза пісьменнікаў БССР]]. У 1987 годзе абраны старшынёй праўлення Беларускага фонду культуры. З 1989 года — галоўны рэдактар часопіса [[Спадчына (1970)|«Спадчына»]].


У 1978 годзе ў складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXXIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1986—1990), старшыня пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета БССР па нацыянальных пытаннях і міжнацыянальных адносінах (1988—1990). Народны пісьменнік Беларусі (1994 г.).
У 1978 годзе ў складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXXIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1986—1990), старшыня пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета БССР па нацыянальных пытаннях і міжнацыянальных адносінах (1988—1990). Народны пісьменнік Беларусі (1994 г.).


== Творчасць ==
== Творчасць ==

Версія ад 16:07, 27 студзеня 2015

Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў
Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў
Мемарыяльная дошка ў Мінску па вул. Пуліхава, 29
Мемарыяльная дошка ў Мінску па вул. Пуліхава, 29
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў
Дата нараджэння 21 снежня 1934(1934-12-21)
Месца нараджэння Вялікі Бор, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць, БССР, СССР
Дата смерці 5 студзеня 1996(1996-01-05) (61 год)
Месца смерці Мінск, Беларусь
Пахаванне
Грамадзянства СССР, Беларусь
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, публіцыст, драматург, перакладчык, літаратурны крытык, сцэнарыст, рэдактар
Гады творчасці 19581996
Кірунак проза
Жанр ваенная проза
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды Ордэн Дружбы народаў Народны пісьменнік Рэспублікі Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іва́н Гаўры́лавіч Чыгры́наў (21 снежня 1934, вёска Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці — 5 студзеня 1996) — беларускі пісьменнік, драматург, перакладчык, публіцыст. Народны пісьменнік Беларусі (1994 г.).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Бацька — Гаўрыла Чыгрынаў быў старшыней сельсавета. Маці — Хадоска Ігнатаўна была звычайнай працаўніцай-калгасніцай. У дзяцінстве перажыў Вялікую Айчынную вайну. На вайне загінуў яго бацька. У 1940 годзе пайшоў у першы клас Вялікаборскай сямігодкі. Нямецкая акупацыя перапыніла вучобу, але пасля вызвалення Магілеўшчыны ад фашыстаў будучы пісьменнік зноў сеў за школьную парту і ў 1949 годзе паспяхова скончыў сямігодку. Далей вучыўся ў Саматэвіцкай сярэдняй школе, якую скончыў у 1952 годзе. Пасля школы паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1957) працаваў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі літаратуры і мастацтва ў выдавецтве Акадэміі навук БССР. У 1965—1975 — рэдактар аддзела публіцыстыкі і нарыса ў часопісе «Полымя». З 1975 года намеснік старшыні, а ў 1976—1986 гадах — сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. У 1987 годзе абраны старшынёй праўлення Беларускага фонду культуры. З 1989 года — галоўны рэдактар часопіса «Спадчына».

У 1978 годзе ў складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXXIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1986—1990), старшыня пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета БССР па нацыянальных пытаннях і міжнацыянальных адносінах (1988—1990). Народны пісьменнік Беларусі (1994 г.).

Творчасць

У друку дэбютаваў вершам «Сон трактарыста» у 1952 годзе, як празаік — у 1958 годзе (газета «Чырвоная змена»). Аўтар кніг апавяданняў і аповесцей «Птушкі ляцяць на волю» (1965), «Самы шчаслівы чалавек» (1967), «Ішоў на вайну чалавек» (1973), «Ці бываюць у выраі ластаўкі?» (1983).

Найбольш вядомы як аўтар пенталогіі раманаў: «Плач перапёлкі» (1972), «Апраўданне крыві» (1977), «Свае і чужыя» (1984), «Вяртанне да віны» (1992), «Не ўсе мы згінем» (1996).

Аўтар п'ес — «Дзівак з Ганчарнай вуліцы» (1986), «Следчая справа Вашчылы» (1988), «Чалавек з мядзвежым тварам» (1988), «Звон — не малітва» (1988), «Толькі мёртвыя не вяртаюцца» (1989), «Ігракі» (1989), «Прымак» (1994), кнігі крытыкі і публіцыстыкі — «Новае ў жыцці, новае ў літаратуры» (1983), «Паміж сонцам і месяцам» (1994). У 1984 годзевыйшлі Выбраныя творы ў 3 тамах.

Адзін з аўтараў сцэнарыя шматсерыйнага тэлевізійнага фільма «Руіны страляюць…» (пастаўлены ў 1973).

Пераклаў з рускай мовы «Аптымістычную трагедыю  (руск.)» У. Вішнеўскага?!

Прызнанне

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А.Фадзеева (1979) за раманы «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», Дзяржаўнай прэміі БССР (1974) як сааўтар сцэнарыя тэлефільма «Руіны страляюць…».

Літаратура

  • Беларускія пісьменнікі: 1917—1990. Уклад.: А. Гардзіцкі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X

Спасылкі

Шаблон:Пісьменнікі і паэты Беларусі