Граніт-Пік: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Граніт-Пік '''Граніт-Пік''' (англ. Granite Peak) - гара ў штат Мантана|штац...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:23, 27 студзеня 2015

Граніт-Пік

Граніт-Пік (англ. Granite Peak) - гара ў штаце Мантана. Вышыня над узроўнем мора - 3904 м, адносная - 1451 м, найвышэйшы пункт штата. Геалагічна гара з'яўляецца часткай хрыбта Беартут. Граніт-Пік размешчаны на тэрыторыі акругі Парк, паблізу межаў з акругамі Карбон і Стылуотэр і ў 16 км на поўнач ад Ваёмінга. Першае ўзыходжанне на гару адбылося ў 1923 годзе. Гэта апошні з найвышэйшых пунктаў штатаў, заваяваных чалавекам. Граніт-Пік і Ганнет-Пік лічацца найскладанымі для заваявання вяршынямі кантынентальных штатаў, а па краіне саступаюць толькі Мак-Кінлі.