Ягелоны: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Новая старонка: {{вызн|1=Ягелоны}} — валадарская дынастыя Польшчы, ВКЛ, Венгрыі і Чэхіі, заснаваная сынамі [[...
 
(Няма розніцы)

Версія ад 14:14, 16 жніўня 2008

Шаблон:Вызн — валадарская дынастыя Польшчы, ВКЛ, Венгрыі і Чэхіі, заснаваная сынамі Ягайлы ад шлюбу з княжной Соф'яй Гальшанскай Уладзіславам Варненчыкам і Казімірам Ягелончыкам.

Уладзіслаў ў 10-гадовым узросце быў абраны каралём Польшчы і Венгрыі, Казімір — вял.кн. літоўскім пасля смерці Жыгімонта Кейстутавіча (20.3.1440). У 1444 Казімір стаў і каралём польскім. З нашчадкаў Казіміра Ягелончыка вял.кн. літоўскімі былі Аляксандр Ягелончык (1492-1506), Жыгімонт Стары (1506-1544) і сын апошняга Жыгімонт Аўгуст (1544-1572, афіцыйна каранаваны на вял. князя ў 1529). Двое апошніх былі адначасова і польскімі каралямі.

Жыгімонт Аўгуст быў апошнім прадстаўніком дынастыі Ягелонаў. Пры ім у 1569 паміж ВКЛ і Польшчай была заключаная Люблінская унія, якая канчаткова звязала іх федэрацыйную дзяржаву — Рэч Паспалітую. З гэтага моманту каралём польскім і вял.кн. літоўскім магла быць толькі адна і тая ж асоба. Па смерці Жыгімонт Аўгуста сталец Рэчы Паспалітай займалі выбарныя каралі, французскі прынц Анры (Генрык) Валуа (1573-1574), а потым сваякі Жыгімонта Аўгуста Стэфан Баторый (1576-1586) і Жыгімонт Ваза (1587-1632), з апошняга пачалося панаванне ў Рэчы Паспалітай шведскай дынастыі Вазаў (да 1668).