Перайсці да зместу

Публіцыстычны стыль: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
(Reverted 1 edit by 178.123.114.185 (talk): Test. (TW))
==Асноўныя рысы==
# Эканомія моўных сродкаў, лаканічнасць выкладання пры інфарматыўнай насычанасці.
# Адбор моўных сродкаў з устаноўкай на іх даходлівасць. Асновай лексікі з'яўляецца нейтральная і кніжная. Значную яе частку складае грамадска-палітычная, а таксама разнастайныя тэрміны, якія часта пераасэнсоўваюцца для патрэбпатрэбнасцi публіцыстыкі (манеўры дыпламатыі, сяброўская атмасфера).
# Выкарыстанне моўных стэрэатыпаў, клішэ. Гэта спрыяе эканоміі намаганняў і часу, з'яўляецца палёгкай для камунікацыі. Аднак іншы раз клішэ пераўтвараюцца ў штампы і губляюць сваю першапачатковую вобразнасць (працаўнікі палёў, людзі ў белых халатах, белае золата). Асноўнай прычынай пераўтварэння сродкаў у клішэ з'яўляецца стандартызацыя, частая паўтараемасць вобразнага сродку з-за недастатковай маўленчай культуры журналістаў (пастаянная прапіска).
# Жанравая разнастайнасць і звязаная з гэтым разнастайнасць стылістычнага выкарыстання моўных сродкаў: мнагазначнасці слова, эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі, рэсурсаў словаўтварэння (аўтарскія неалагізмы).
Ананімны ўдзельнік