Крэольскія мовы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 10: Радок 10:


Першасна даследчыкі звярталі ўвагу на крэольскія мовы еўрапейскіх калоній. Але ў пазнейшы час паняцце "крэольская мова" было пашырана на мовы на аснове [[турэцкая мова|турэцкіх]] і [[арабская мова|арабскіх моў]] у [[Паўночная Афрыка|Паўночнай Афрыцы]], [[суахілі]], моў на аснове [[кітайская мова|паўднёвакітайскіх гаворак]] у [[Паўднёва-Усходняя Азія|Паўднёва-Усходняй Азіі]] і інш. Болей за тое, выказваюцца гіпотэзы аб крэольскім паходжанні некаторых еўрапейскіх моў накшталт англійскай<ref>[http://homes.chass.utoronto.ca/~cpercy/courses/6361ryan.htm Brandy Ryan, Middle English as Creole: “Still trying not to refer to you lot as ‘bloody colonials’”]</ref>.
Першасна даследчыкі звярталі ўвагу на крэольскія мовы еўрапейскіх калоній. Але ў пазнейшы час паняцце "крэольская мова" было пашырана на мовы на аснове [[турэцкая мова|турэцкіх]] і [[арабская мова|арабскіх моў]] у [[Паўночная Афрыка|Паўночнай Афрыцы]], [[суахілі]], моў на аснове [[кітайская мова|паўднёвакітайскіх гаворак]] у [[Паўднёва-Усходняя Азія|Паўднёва-Усходняй Азіі]] і інш. Болей за тое, выказваюцца гіпотэзы аб крэольскім паходжанні некаторых еўрапейскіх моў накшталт англійскай<ref>[http://homes.chass.utoronto.ca/~cpercy/courses/6361ryan.htm Brandy Ryan, Middle English as Creole: “Still trying not to refer to you lot as ‘bloody colonials’”]</ref>.

== Тэорыі паходжання крэольскіх моў ==
=== Універсалісцкая тэорыя ===
Прадстаўнікі гэтай тэорыі спасылаюцца на ўніверсальныя ўласцівасці развіцця чалавечых [[мова|моў]]. Найбольш распрацаваны ўніверсалісцкі варыянт узнікнення крэольскіх моў быў прапанаваны [[Канада|канадскім]] даследчыкам [[Стывен Пінкер|Стывенам Пінкерам]] у працы "Мова як інстынкт" ([[1994]] г.). Спасылаючыся на тэорыю [[Ноам Хомскі|Ноама Хомскага]] ён сцвярджае, што крэольсія мовы ўзнікаюць як вынік асаблівасці чалавечага [[мозг]]а ствараць і развіваць [[мова|мову]] як сродак зносінаў. На яго погляд, [[піджын]]ы ствараюцца дарослымі людзьмі для пашырэння кантактаў, а крэольскія мовы фарміруюцца ў асяроддзі дзяцей, што вымушаны карыстацца піджынамі з маленства і несвядома для сябе ўскладняюць іх да паўнавартай мовы для паўседзённага выкарыстання.


== Літаратура ==
== Літаратура ==

Версія ад 14:35, 10 лютага 2015

Знак на крэольскай мове, Гвадэлупа

Крэольскія мовымовы, якія ўзнікаюць у выніку працэса крэалізацыі. Лічыцца, што першапачатковай асновай крэольскіх моў з'яўляецца піджын.

Асаблівасці

Упершыню паняцце "крэольская мова" выкарыстаў французскі вандроўнік Мішэль Жажале ў 1688 г. у дачыненні да гаворкі на аснове партугальскай мовы ў Заходняй Афрыцы. Звесткі пра асобныя гаворкі насельніцтва еўрапейскіх калоній Новага Света, Афрыкі і Азіі былі шырока прадстаўлены ў тагачаснай літаратуры і нават у афіцыйных дакументах. Аднак да канца XVIII - пачатку XIX cт. мовазнаўцы не прызнавалі крэольскія мовы самастойнымі і паўнавартымі.

У эпоху рамантызма адносіны да крэольскіх моў значна змяніліся, пачалося іх вывучэнне, складанне граматык і слоўнікаў, з'явілася пісьмовая літаратура на крэольскіх мовах. У выніку навукоўцы прыйшлі да думкі, што крольскія мовы мала адрозніваюцца ад іншых моў, яны даволі складаныя, маюць паўнавартую структуру, спецыфічныя для кожнай з іх лексіку і вымаўленне. Гэта адрознівае крэольскія мовы ад піджынаў — вусных гаворак на аснове некалькіх моў, якія не маюць аднастайнай структуры і лексікі, імкнуцца да спрашчэння. Разам з гэтым, у XX ст. стала папулярная гіпотэза аб паходжанні крэольскіх моў ад піджынаў, упершыню выказаная аўстрыйцам Уга Шухардтам (1842 - 1927 гг.).

Асаблівасцю крэольскіх моў з'яўляецца тое, што яны фарміруюцца на аснове мовы-субстрата, або мовы-донара. Субстратная мова можа доўгі час паралельна выкарыстоўвацца ў якасці другой гаварковай мовы, літаратурнай мовы, афіцыйнай мовы і г. д. Яна ператвараецца ў аснову крэольскай мовы, у якую ў вялікай колькасці трапляюць запазычанні з іншых моў і дыялектаў, жарганізмы, прафесійная лексіка і г. д. Паступова ў крэольскай мове фарміруюцца самастойныя правілы выкарыстання слоў, пабудовы сказаў, новыя словы і выразы. У гэтай сувязі сучасная класіфікацыя крэольскіх моў будуецца на субстратнай мове. Таму вылучаюцца крэольскія мовы на аснове французскай, англійскай, партугальскай і інш. На самой жа справе, некаторыя крэольскія мовы накшталт пап'ямента маюць больш складаную аснову з некалькіх моў-донараў, і іх класіфікацыя мае ўмоўны характар.

Першасна даследчыкі звярталі ўвагу на крэольскія мовы еўрапейскіх калоній. Але ў пазнейшы час паняцце "крэольская мова" было пашырана на мовы на аснове турэцкіх і арабскіх моў у Паўночнай Афрыцы, суахілі, моў на аснове паўднёвакітайскіх гаворак у Паўднёва-Усходняй Азіі і інш. Болей за тое, выказваюцца гіпотэзы аб крэольскім паходжанні некаторых еўрапейскіх моў накшталт англійскай[1].

Тэорыі паходжання крэольскіх моў

Універсалісцкая тэорыя

Прадстаўнікі гэтай тэорыі спасылаюцца на ўніверсальныя ўласцівасці развіцця чалавечых моў. Найбольш распрацаваны ўніверсалісцкі варыянт узнікнення крэольскіх моў быў прапанаваны канадскім даследчыкам Стывенам Пінкерам у працы "Мова як інстынкт" (1994 г.). Спасылаючыся на тэорыю Ноама Хомскага ён сцвярджае, што крэольсія мовы ўзнікаюць як вынік асаблівасці чалавечага мозга ствараць і развіваць мову як сродак зносінаў. На яго погляд, піджыны ствараюцца дарослымі людзьмі для пашырэння кантактаў, а крэольскія мовы фарміруюцца ў асяроддзі дзяцей, што вымушаны карыстацца піджынамі з маленства і несвядома для сябе ўскладняюць іх да паўнавартай мовы для паўседзённага выкарыстання.

Літаратура

Зноскі

Спасылкі