Юзаф Каліноўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: мяст. → г. п. (2), typos fixed: КАЛІНОЎСКІ → КАЛІНОУСКІ using AWB
др commons
Радок 12: Радок 12:
== Крыніцы ==
== Крыніцы ==
* {{крыніцы/Маракоў|РЛ|1|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}
* {{крыніцы/Маракоў|РЛ|1|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}

== Спасылкі ==
{{Commonscat|Rafał Kalinowski}}


{{DEFAULTSORT:Каліноўскі Юзаф Андрэевіч}}
{{DEFAULTSORT:Каліноўскі Юзаф Андрэевіч}}

Версія ад 09:21, 12 лютага 2015

Юзаф Андрэевіч Каліноўскі, Св. Рафал (1 верасня 1835, Вільня15 лістапада 1907, кляштар у м. Чэрна каля Кракава, Польшча), удзельнік паўстання 1863—1864, каталіцкі рэлігійны дзеяч, мемуарыст.

Скончыў Мікалаеўскую ваенна-інжынерную акадэмію ў Пецярбургу (1856). У 1859—1860 працаваў тапографам на будаўніцтве чыгункі АдэсаКурск. У 1860—1863 служыў інжынер-капітанам у Брэсцкай крэпасці. У маі 1863 выйшаў у адстаўку і пераехаў у Вільню. З чэрв. 1863 узначаліў ваенную секцыю Выканаўчага аддзела Літвы. Арыштаваны 13.3.1864; асуджаны на смерць. Прысуд быў заменены на 10-гадовую катаргу. Накіраваны ва Усолле Іркуцкай губ. Праз 5 гадоў катарга заменена на вольнае пасяленне ў Іркуцку і Пярмі. Удзельнічаў у навуковых даследаваннях Сібіры. У 1873 вярнуўся на Радзіму; стаў выхавальнікам сына князя У. Чартарыйскага Аўгуста, пераехаў у Парыж. У 1877 у Грац (Аўстрыя). Даўняе захапленне каталіцкай духоўнай літаратурай паўплывала на тое, што Ю. Каліноўскі ўступіў у Ордэн кармелітаў босых, прыняў манаскае імя Рафал. У 1880 накіраваны ў кляштар у мяст. Чэрна, дзе стаў прыёрам. З 1899 генеральны вікарый кармелітаў босых у Галіцыі. Напісаў успаміны пра паўстанне 1863—1864; аўтар рэлігійна-філасофскіх трактатаў. Кананізаваны каталіцкай царквой 17.11.1991.

Бібліяграфія

  • Wspomnienia, 1835—1837. Lublin, 1965;
  • Споведзь / Уклад. В. Шалькевіч // Хрысціянская думка. 1994, № 2.

Шаблон:Літ

Крыніцы

  • [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.

Спасылкі