Беларуска-ізраільскія адносіны: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: дапаўненне
→‎Гісторыя: дапаўненне
Радок 60: Радок 60:
15-17 мая 2012 г. намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь [[Міхаіл Іванавіч Русы|М.І. Русы]] наведаў Ізраіль для ўдзелу ў Міжнароднай выставе аграрных тэхналогій «Agritech».
15-17 мая 2012 г. намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь [[Міхаіл Іванавіч Русы|М.І. Русы]] наведаў Ізраіль для ўдзелу ў Міжнароднай выставе аграрных тэхналогій «Agritech».


27 мая [[2013]] г. адбылася сустрэча начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення [[Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь|МЗС]] [[Аляксандр Пятровіч Астроўскі|А. П. Астроўскага]] і начальніка ўпраўлення Афрыкі і Блізкага Усходу МЗС [[Ігар Аляксандравіч Ляшчэня|І. А. Ляшчэні]] з паслом Ізраіля ў Беларусі І. Шагалам па спрашчэнні візавых фармальнасцяў паміж дзвюма краінамі<ref>{{cite news|url=http://by.belapan.by/archive/2013/05/27/626596|title=Беларусь предложила Израилю подготовить к подписанию соглашение о краткосрочных безвизовых поездках для граждан двух стран|publisher=[[БелаПАН]]|date=27 мая 2013 года|lang=ru|accesdate=15-02-2015}}</ref>.
27 мая [[2013]] г. адбылася сустрэча начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення [[Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь|МЗС]] [[Аляксандр Пятровіч Астроўскі|А. П. Астроўскага]] і начальніка ўпраўлення Афрыкі і Блізкага Усходу МЗС [[Ігар Аляксандравіч Ляшчэня|І. А. Ляшчэні]] з паслом Ізраіля ў Беларусі І. Шагалам па спрашчэнні візавых фармальнасцяў паміж дзвюма краінамі<ref>{{cite news|url=http://by.belapan.by/archive/2013/05/27/626596|title=Беларусь предложила Израилю подготовить к подписанию соглашение о краткосрочных безвизовых поездках для граждан двух стран|publisher=[[БелаПАН]]|date=27 мая 2013 года|lang=ru|accessdate=15-02-2015}}</ref>.

13 студзеня [[2015]] г. адбылася ратыфікацыя Пагаднення паміж Урадам Дзяржавы Ізраіль і Урадам Рэспублікі Беларусь аб адмене віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў<ref>{{cite news|url=http://belnovosti.by/politics/34654-belarus-soglashenie-ob-otmene-viz-s-izrailem-ratificirovano.html|title=Беларусь: соглашение об отмене виз с Израилем ратифицировано|publisher=Белновости|date=13 студзеня 2013 года|lang=ru|accessdate=15-02-2015}}</ref>.


== Міжурадавыя пагадненні ==
== Міжурадавыя пагадненні ==

Версія ад 15:38, 15 лютага 2015

Беларуска-ізраільскія адносіны
Беларусь і Ізраіль
Беларусь
Беларусь
Ізраіль
Ізраіль
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Беларуска-ізраільскія адносіны - адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Дзяржавай Ізраіль у палітычнай, эканамічнай і культурнай сферах.

Яўрэі пражываюць на тэрыторыі Беларусі больш за 6 стагоддзяў і з'яўляюцца неад'емнай складовай часткай этнічнай структуры беларускага грамадства. На тэрыторыі Беларусі нарадзіліся першы і трэці прэзідэнты Дзяржавы Ізраіль Хаім Вейцман і Залман Шазар, прэм'ер-міністры Менахем Бегін, Іцхак Шамір, Шымон Перэс, які двойчы займаў пасаду прэм'ер-міністра дзеючы прэзідэнт, адзін з піянераў адраджэння мовы іўрыт Эліэзер Бэн-Егуда, мастак Марк Шагал і многія іншыя вядомыя яўрэйскія дзеячы.

На тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны загінула каля 850 тысяч яўрэяў. На дадзены момант ўстаноўлена больш за 680 беларусаў - Праведнікаў народаў свету, якія хавалі яўрэяў у гады вайны.

Сёння ў Ізраілі пражывае каля 120 тысяч выхадцаў з Беларусі, а ў Беларусі - каля 30 тысяч яўрэяў (па дадзеных Яўрэйскага агенцтва «Сахнут» ад 50 да 60 тысяч).

У 1992 г. у Ерусаліме было падпісана пагадненне аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Ізраілем. У тым жа годзе з прыватнымі візітамі Беларусь наведалі яе выхадцы І. Шамір і Ш. Перэс. Першым павераным у справах Рэспублікі Беларусь у Ізраілі стаў М. Фарфель. У 1994-1996 гг . амбасадарам Ізраіля ў Беларусі быў Э. Валк (нарадзіўся ў 1944 г.; выпускнік Беларускага дзяржаўнага універсітэта, у Ізраілі з 1971 г.).

У 1997-2002 гг. Ізраіль у Беларусі прадстаўляў М. Пелед-Флакс. Летам 2003 г. ізраільскае пасольства ў Мінску па эканамічных прычынах было закрыта. Інтарэсы Ізраіля ў Беларусі стаў прадстаўляць ізраільскі пасол у Маскве. Аднак у канцы 2003 г. было прынята рашэнне аб аднаўленні дзейнасці ізраільскага пасольства ў Мінску. У красавіку 2000 г. Ізраіль і Беларусь падпісалі пагадненне аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання і пагадненне аб заахвочванні і ўзаемнай абароне інвестыцый. У кастрычніку 2000 г. было падпісана пагадненне аб гандлі і эканамічным супрацоўніцтве паміж двума краінамі.

Гісторыя

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Ізраілем устаноўлены 26 мая 1992 г. У жніўні 1992 г. у Тэль-Авіве адкрыта Пасольства Беларусі. З кастрычніка 1993 г. у Мінску функцыянуе Пасольства Ізраіля.

У верасні 2009 Ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль прызначаны А.Моткін.

У 1992 годзе адбыўся візіт Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь у Ізраіль.

У кастрычніку 1999 г. у Ізраілі знаходзілася дэлегацыя беларускага парламента на чале з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У студзені 2000 г. у рамках урачыстасцяў "Віфлеем-2000" Дзяржаву Ізраіль наведаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Г. Лукашэнка.

У красавіку 2000 г. адбыўся візіт у Ізраіль Намесніка Прэм'ер-міністра - Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Ізраіль наведвалі міністры сельскай гаспадаркі, ўнутраных спраў, аховы здароўя, спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

З неафіцыйнымі візітамі ў Беларусі знаходзіліся былыя прэм'ер-міністры Ізраіля І.Шамір (1993 год) і Ш.Перэс (1998 год) - у цяперашні час Прэзідэнт Ізраіля.

У 1999 годзе г.Мінск наведалі намеснік Генеральнага дырэктара МЗС Ізраіля Ш.Штайн і Генеральны дырэктар Адміністрацыі Прэзідэнта Ізраіля А.Шомер.

У снежні 2006 года Беларусь наведаў намеснік Генеральнага дырэктара МЗС Ізраіля М.Софер.

3-5 чэрвеня 2009 года Мінск з рабочым візітам наведаў Намеснік Прэм'ер-міністра - Міністр замежных спраў Дзяржавы Ізраіль А.Ліберман.

10-12 ліпеня 2009 г. у Беларусі з візітам знаходзіўся Міністр турызму Дзяржавы Ізраіль С.Місежнікаў.

7 верасня 2009 года Беларусь наведаў Генеральны дырэктар офіса Прэм'ер-міністра Дзяржавы Ізраіль Э.Габай.

14-18 лютага 2010 г. адбыўся візіт у Дзяржаву Ізраіль прадстаўнікоў рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Кнесетам Дзяржавы Ізраіль.

26-28 красавіка 2010 г. для правядзення першага пасяджэння сумеснага беларуска-ізраільскага камітэта па турызме Ізраіль наведаў Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь А.Л. Качан.

1-2 снежня 2010 Беларусь наведаў Міністр сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх тэрыторый Дзяржавы Ізраіль Ш.Сімхон.

7-9 чэрвеня 2011 адбыўся візіт Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь М.В. Мясніковіча у Ізраіль.

14 лютага 2012 г. беларуская дэлегацыя пад кіраўніцтвам Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь А.Л. Качана прыняла ўдзел у Міжнароднай Міжземнаморскай турыстычнай выставе ў Тэль-Авіве.

28 сакавіка 2012 г. прайшоў працоўны візіт у Ізраіль Старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта К.А Сумара.

15-17 мая 2012 г. намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь М.І. Русы наведаў Ізраіль для ўдзелу ў Міжнароднай выставе аграрных тэхналогій «Agritech».

27 мая 2013 г. адбылася сустрэча начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС А. П. Астроўскага і начальніка ўпраўлення Афрыкі і Блізкага Усходу МЗС І. А. Ляшчэні з паслом Ізраіля ў Беларусі І. Шагалам па спрашчэнні візавых фармальнасцяў паміж дзвюма краінамі[1].

13 студзеня 2015 г. адбылася ратыфікацыя Пагаднення паміж Урадам Дзяржавы Ізраіль і Урадам Рэспублікі Беларусь аб адмене віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў[2].

Міжурадавыя пагадненні

Дагаворна-прававую базу двухбаковых адносін складаюць наступныя міжурадавыя пагадненні:

  • аб усталяванні дыпламатычных адносін,
  • аб гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве,
  • аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый,
  • аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы і капітал,
  • аб супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці,
  • аб супрацоўніцтве ў галіне паветранага транспарту,
  • аб супрацоўніцтве ў галіне барацьбы са злачыннасцю,
  • аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, навукі і культуры,
  • аб узаемным заснаванні і дзейнасці культурных цэнтраў,
  • аб супрацоўніцтве ў галіне турызму,
  • аб супрацоўніцтве ў галіне стандартызацыі, метралогіі і ацэнкі адпаведнасці,
  • аб супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя і медыцыны.

У ліпені 2002 г. і ў снежні 2006 г. у г. Мінску адбыліся два раўнда беларуска-ізраільскіх кансультацый паміж МЗС на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў.

Паміж краінамі сфарміравана дагаворна-прававая база, якая рэгламентуе міжрэгіянальныя сувязі.

Падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве паміж гарадамі Віцебск і Рышон ле-Цыён (сакавік 2008 г.), а таксама паміж гарадамі Глыбокае і Кір'ят Бялік (май 2011 г.).

21 лютага 2011 г. у Ізраілі старшыня гарадскога выканаўчага камітэта Гродна Б.Н. Казялкоў падпісаў з мэрам Ашкелона Б. Вакніным пагадненне аб устанаўленні пабрацімскіх сувязяў паміж Гродна і Ашкелонам.

28 сакавіка 2012 г. у Ізраілі Старшыня гарадскога выканаўчага камітэта Брэста А.С. Палышанкоў падпісаў з мэрам Ашдода І.Ларсі пагадненне аб устанаўленні пабрацімскіх сувязяў паміж Брэстам і Ашдодам.

Гл. таксама

Спасылкі

  1. "Беларусь предложила Израилю подготовить к подписанию соглашение о краткосрочных безвизовых поездках для граждан двух стран" [руская]. БелаПАН. 27 мая 2013 года. Праверана 15-02-2015. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= і |date= (даведка)
  2. "Беларусь: соглашение об отмене виз с Израилем ратифицировано" [руская]. Белновости. 13 студзеня 2013 года. Праверана 15-02-2015. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= і |date= (даведка)